Рассветавец Міхаіл Вербенка – у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў
Чарговыя поспехі папоўнілі скарбонку дасягненняў нашага раёна: згодна вынікаў Рэспубліканскага спаборніцтва на нарыхтоўцы травяністых кармоў 2020 года, падведзеных прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Кіраўскі раён увайшоў у лік пераможцаў сярод раёнаў і ўзнагароджваецца Дыпломам “Пераможца Рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2020 годзе”.
У намінацыі сярод трактарыстаў-машыністаў на змяльчэнні кармоў вылучыўся Міхаіл Вербенка з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (на здымку). Ён удастоены Дыплома пераможцы і грашовага ўзнагароджвання.
Ганарова, што карпатлівая, мэтанакіраваная работа аграрыяў нашага раёна па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка высока ацэнена на рэспубліканскім узроўні.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».