Раённае навагодняе дабрачыннае свята ў межах акцыі “Нашы дзеці” прайшло на Кіраўшчыне

Раённае навагодняе дабрачыннае свята ў межах акцыі “Нашы дзеці” прайшло на Кіраўшчыне

 

 

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае сваё навагодняе шэсце па нашай краіне і дорыць рабятам радасць, чараўніцтва, увасабленне ў жыццё самых запаветных мараў.

Сёння ў межах акцыі ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшло традыцыйнае навагодняе дабрачыннае свята. У ім прынялі ўдзел пераможцы раённых, абласных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, турніраў, спаборніцтваў, а таксама дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, а таксама члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў.

На сцэне, упрыгожанай навагоднім убранствам, усіх шчыра вітаў кіраўнік раёна Міхаіл Гулы. Ён падкрэсліў, што ў гэтыя перадсвяточныя дні дарослымі робіцца ўсё магчымае, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі. Звяртаючыся да рабят, Міхаіл Уладзіміравіч адзначыў: “Паверце, ваша шчырая радасць, вашы ўсмешкі для нас – галоўны падарунак у любы час года. Як вядома, той, хто дарыць шчасце, шчаслівы ўдвая”.

Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што ў кожнага з прысутных у зале ёсць нямала добрых успамінаў пра радасныя і прыемныя падзеі, якія адбыліся ў адыходзячым годзе. І многія з рабят зрабілі асаблівы падарунак не толькі сабе, але і сваім бацькам, настаўнікам, выхавальнікам і ўсім дарослым – гэта перамогі ў розных конкурсах і алімпіядах, інтэлектуальных чэмпіянатах і спартыўных спаборніцтвах.

У 2020 годзе скарбонка дасягненняў вучняў раёна папоўнілася 71 заслужаным дыпломам: 43 – абласнога ўзроўню, 17 – рэспубліканскага, 11 – міжнароднага.

Міхаіл Гулы назваў значныя перамогі рабят з Кіраўшчыны па розных напрамках, а таксама тых, хто іх дасягнуў. Вучні даказалі, што дзякуючы таленту, працавітасці і ўпартасці можна пакарыць любыя вяршыні, увасобіць у жыццё самыя смелыя мары. У зале гучалі шчодрыя апладысменты…

Асаблівыя словы ўдзячнасці за выхаванне і клопат аб дзецях прагучалі ў адрас настаўнікаў.

“Мне вельмі хочацца, –  падкрэсліў у завяршэнні сваёй прамовы старшыня райвыканкама, – каб вы шчасліва і дружна жылі сярод родных і блізкіх, з аптымізмам глядзелі ў будучыню, верылі ў лепшае. І, галоўнае, каб вы заўжды любілі сваю Радзіму, клапаціліся пра яе дабрабыт, цанілі мір і згоду, якія пануюць у нас. Для гэтага вы павінны добра вучыцца, працаваць, дапамагаць старэйшым. Няхай у новым годзе збудуцца ўсе вашы самыя запаветныя мары!”.

Далей на сцэне разгарнулася захапляльнае казачнае дзейства па матывах казкі “Брэменскія музыканты” са знаёмымі героямі, якіх па-майстарску ўвасобілі культработнікі, рабяты – удзельнікі творчых гурткоў і аб’яднанняў. І, безумоўна, з Дзедам Марозам і Снягуркай – іх усе дружна выклікалі на сцэну і абаранялі ад злых персанажаў. Шыкоўнымі былі дэкарацыі, касцюмы, музычныя і танцавальныя кампазіцыі, а ўсё разам стварыла непаўторную навагоднюю атмасферу і пакінула самыя добрыя ўражанні. А яшчэ і салодкія падарункі, якія атрымаў кожны з дзяцей…

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

(Больш падрабязна – на старонках раённай газеты “Кіравец”).

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024