“З клопатам і цеплынёй сэрцаў”

“З клопатам  і цеплынёй сэрцаў”

Літаральна два тыдні засталося да надыходу самага любімага свята – Новага года. У гэты перыяд прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, калектываў арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах, віншуюць рабят з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі і дораць падарункі.

На бягучым тыдні стартавала дабрачынная раённая акцыя “З клопатам і цеплынёй сэрцаў”, наладжаная раённымі арганізацыямі ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”, раённым таварыствам ветэранаў. З падарункамі да выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі завіталі старшыні гэтых раённых арганізацый Вольга Гаршкова і Васіль Маркевіч, а таксама раённага таварыства ветэранаў Эма Карпук. Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі для заняткаў спортам гімнастычныя мячы і блокі для йогі.


Як адзначыла Вольга Гаршкова, для набыцця спортінвентару былі выкарыстаны добраахвотныя ахвяраванні ў тым ліку і калектыву аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які заўсёды актыўна ўдзельнічае ў зборы сродкаў на дабрачынныя мэты.
Эма Карпук перадала рабятам смачны пірог, каб яны пасля карысных для здароўя заняткаў спортам змаглі пасядзець за кубкам чаю. Дарэчы, менавіта 15 снежня, калі выхаванцы ЦДАДіМ атрымалі падарункі да навагодніх святаў, адзначаўся Міжнародны дзень чаю.
Словы ўдзячнасці ў гэты дзень адрасавалі прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”, раённага таварыства ветэранаў і медыкам раёна, якія ў складаны эпідэміялагічны перыяд знаходзяцца на перадавой барацьбы з COVID-19.
Так, Фондам міру быў набыты гаспадарчы інвентар, дэзінфіцыру­ючыя сродкі для палат райбальніцы, дзе праходзяць лячэнне пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй. У межах дабрачыннай раённай акцыі “З клопатам і цеплынёй сэрцаў” ад Фонду міру і “Белай Русі” медыцынскія работнікі атрымалі маскі і дэзрастворы.
Таксама раённымі арганізацыямі былі набыты і перададзены ў палаты для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы тэлевізар, мікрахвалевая печ і кававарка. Прыемным сюрпрызам для медыкаў сталі і салодкасці: пірог, чай і шакалад.
Медыцынскія маскі і дэзінфіцыруючыя вадкасці былі перада­дзены работнікам санаторыя імя К.П.Арлоўскага, якія з іх дапамогай зробяць усё неабходнае, каб адпачынак наведвальнікаў установы быў бяспечным і карысным для здароўя. Атрымалі рассветаўцы і салодкі чайны набор.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

У цяперашні час у санаторыі імя К.П.Арлоў­ска­га аздараўляюцца жыхары з розных куткоў Беларусі. Плануецца, што напярэдадні навагодніх і калядных святаў прыедуць паправіць здароўе суседзі-расіяне.
Усяго за 2020 год санаторна-курортнае лячэнне ў сценах рассветаўскай здраўніцы атрымалі госці з 16-ці краін свету, у тым ліку Украіны, Літвы, Эстоніі, Ірландыі і іншых.
Санаторна-курортнае лячэнне арганізавана па чатырох медыцынскіх профілях: хваробы касцёва-
мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны; хваробы нервовай сістэмы; хваробы органаў стрававання і хваробы органаў дыхання.
Веды і вопыт медыцынскага персаналу і калектыву санаторыя, а таксама сучаснае абсталяванне дазваляюць на высокім узроўні праводзіць рэабілітацыю і аздараўленне людзей па вышэй адзначаных медыцынскіх профілях.
Калектыў санаторыя імя К.П.Арлоўскага заўсёды рады прымаць усіх жадаючых у сваіх сценах і аказваць ім неабходную дапамогу!

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024