Прадстаўляем дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. Еўдакія КУШАВАРАВА: “Перасовачныя медыцынскія комплексы – у перспектывах развіцця сельскай медыцыны”

Прадстаўляем дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. Еўдакія КУШАВАРАВА:  “Перасовачныя медыцынскія комплексы –  у перспектывах развіцця сельскай медыцыны”

На прадстаўнічы народны форум у ліку іншых дэлегатаў ад Кіраўшчыны адправіцца загадчык Пацава-Слабадскога фельчарска-акушэрскага пункта, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў па Пацава-Слабадской выбарчай акрузе №21 і Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў па Казуліцкай выбарчай акрузе №13 Еўдакія Кушаварава.
Удзел у сходзе яна будзе прымаць упершыню. Як прадстаўніка сельскай медыцыны Еўдакію Міхайлаўну ў першую чаргу, вядома ж, хвалююць перспектывы развіцця медыцынскага абслугоўвання ў вёсках, маланаселеных і аддаленых пунктах. Жанчына адзначыла: “Упэўнена, што падчас Усебеларускага народнага сходу пытанням захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва будзе нададзена значная ўвага. За апошнія гады ў краіне зроблена каласальная работа па развіцці сферы аховы здароўя. Нашы медыкі праводзяць унікальныя аперацыі і абследаванні, установы абсталёўваюцца сучаснай тэхнікай. Летась і ў Кіраўску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылася паліклініка райбальніцы.
Для мяне як сельскага фельчара важна, каб і далей у сельскай мясцовасці дзейнічалі і ўдасканальвалі сваю работу фельчарска-акушэрскія пункты, першаснае звяно медыцынскага абслугоўвання ў вёсках. Лічу, што адной з перспектыў развіцця сельскай медыцыны маглі б стаць перасовачныя медыцынскія комплексы, гаворачы простай мовай, ФАПы на колах. Гэта новы ўзровень сучаснай медыцыны: аўтамабіль у выглядзе невялікай клінікі, поўнасцю ўкамплектаваны медабсталяваннем, мэбляй і небаходным лячэбным інвентаром. Ведаю, што вопыт работы такога перасовачнага ФАПа ёсць у нашай краіне. Гэты мабільны амбулаторны комплекс абслугоўвае ў тым ліку жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак.
Да слова, аб укараненні перасовачных медыцынскіх комплексаў вядзецца размова і ў Асноўных Палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады”.
Гэтыя меркаванні ў Еўдакіі Ку­шаваравай узніклі, зыходзячы з асабістага жыццёвага і прафесійнага вопыту. Сама жанчына нарадзілася і вырасла ў сельскай мясцовасці – у в.Хвайніца нашага раёна, у сям’і вясковых жывёлаводаў. Пасля заканчэння школы паступіла ў Бабруйскае медыцынскае вучылішча, дзе займалася па спецыяльнасці “лячэбная справа”. З 1992 года працуе ў нашым раёне сельскім фельчарам, мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Пачынала з пасады загадчыка Капусцінскага фельчарска-акушэрскага пункта, кіравала Казуліцкім, а з 2015 года – Пацава-Слабадскім ФАПам. Да жніўня 2020 года ў зоне яе абслугоўвання былі вёскі Кострыцкая Слабодка, Казулічы і Пацава Слабада, а гэта больш за 600 сяльчан розных узростаў. Зараз жыхары Кострыцкай Слабодкі і Казуліч звяртаюцца за меддапамогай у Любоніцкую бальніцу сястрынскага догляду, у зоне увагі Еўдакіі Кушаваравай – сяльчане з Пацавай Слабады – 402 чалавекі, з іх – 60 дзяцей, 131 пенсіянер. Еўдакія Кушаварава расказала: “Наш ФАП добраўпарадкаваны, утульны, мае неабходны набор кабінетаў: фельчара, педыятрычны, для гінекалагічнага агляду, працэдурны. Штоквартальна да нас прыязджаюць урачы з ЦРБ для прыёму пацыентаў. Кожны рабочы дзень да абеду я знаходжуся на ФАПе, праводжу неабходныя працэдуры, адпускаю лекі, раблю агляды дзяцей і г.д. А ў другой палове дня наведваю пацыентаў на даму, сем’і, у якіх ёсць дзеці, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў. Аднак некаторыя вяскоўцы, асабліва з аддаленых вёсак, па прычыне ўзросту, захворванняў, іншых жыццёвых прычын не маюць магчымасці ў патрэбны ім час дабрацца да ФАПа, райбальніцы, ім бывае цяжка гэта зрабіць. Таму, пажаданне, каб фельчары сталі больш мабільнымі. Лічу, што даступная кваліфікаваная якасная меддапамога патрэбна кожнаму, незалежна ад яго месца жыхарства!”.
Як дэпутат Еўдакія Кушаварава працуе ў саставе пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян, якая дзейнічае пры раённым Савеце дэпутатаў. Таму разам з тэмай аховы здароўя яе цікавяць і праблемы выхавання дзяцей у сем’ях.
У зоне клопату дэпутата Кушаваравай – і добраўпарадкаванне населенага пункта, у якім яна працуе і жывуць яе падапечныя. Стараста в.Пацава Слабада Іна Мінькова адгукаецца аб Еўдакіі Міхайлаўне не толькі як аб высокакваліфікаваным медработніку, добразычлівай жанчыне, да якой людзі звяртаюцца з задавальннем, але і як аб чалавеку з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неабыякавай да акружаючых: “Наш дэпутат ніколі не застаецца ў баку ад грамадскага жыцця. Ведаю, што да яе звярнулася жыхарка Пацавай Слабады з просьбай дапамагчы працаўладкавацца. Еўдакія Міхайлаўна пасадзейнічала, жанчына зараз працуе сядзелкай у сацыяльнай службе. Быў выпадак, калі жыхар іншай вобласці прыехаў у вёску на самаізаляцыю, захварэў, пражываў адзін, без родных. Звярнуўся да яе з просьбай прывезці прадукты, Еўдакія Міхайлаўна, вядома, дапамагла.
Шмат намаганняў яна прыкладае, каб наша вёска была ўтульнай для жыцця. Пастаянна ўдзельнічае ў работах па яе добраўпарадкаванні, суботніках, вакол ФАПа таксама пануюць чысціня і прыгажосць”.
Сусветная пандэмія каранавіруснай інфекцыі паказала, наколькі неабходна і важна падтрымліваць і развіваць медыцыну. У той жа час, на думку Еўдакіі Кушаваравай, трэба сканцэнтраваць намаганні грамадскасці на фарміраванне ў людзей уважлівага і адказнага стаўлення да свайго здароўя. Загадчык Пацава-Слабадской сельскай бібліятэкі-клуба Юлія Шаўчонак расказала: “Еўдакія Міхайлаўна ўваходзіць у інфармацыйна-прапагандысцкую групу Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, з якім наша ўстанова цесна ўзаемадзейнічае. Як яе прадстаўнік, яна часта наладжвае гутаркі ў клубе з вяскоўцамі па актуальных тэмах. Еўдакія Кушаварава – актыўны і неабыякавы чалавек, вяскоўцы ведаюць, што работы ў яе шмат, аднак ніколкі не адмовіць у дапамозе”.
За дапамогай да Кушаваравай звяртаюцца ў асноўным пажылыя грамадзяне, якія просяць яе прынесці неабходныя ім лекавыя прэпараты, выпісаць рэцэпты для іх набыцця. Па гэтых пытаннях яна актыўна супрацоўнічае з раённай сацыяльнай службай. Так, сацыяльны работнік Алена Комар, якая пражывае ў Пацавай Слабадзе, расказала: “Заўсёды звяртаюся да загадчыцы нашага ФАПа з просьбамі ад сваіх падапечных набыць у райцэнтры неабходныя ім медпрэпараты. Калі патрабуецца, Еўдакія Міхайлаўна прывязе і прадукты. А наогул яна – прыемны ў зносінах, ветлівы, добразычлівы чалавек. Заўсёды падтрымае і дапаможа знайсці выйсце са складанай жыццёвай сітуацыі. Добра, што такія людзі прадставяць наш раён на народным форуме”.
Напрыканцы нашай сустрэчы Еўдакія Кушаварава адзначыла, што прадстаячы ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе – адказная і хвалюючая для яе падзея. Яна ўдзячная за аказаны ёй давер. Пасля ўдзелу ў сходзе абавязкова падзеліцца ўражаннямі, думкамі і меркаваннямі, выказанымі яго дэлегатамі.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024