Майстар племянной справы. Юлія Пархімчык з КСУП “Чырвоны баец” Кіраўскага раёна адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Майстар племянной справы. Юлія Пархімчык з КСУП “Чырвоны баец” Кіраўскага раёна адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На ўрачыстай цырымоніі ў Магілёўскім аблвыканкаме шэраг прадстаўнікоў прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, а таксама органаў улады рэгіёна былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі і Падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія ўручыў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. У ліку ўшанаваных была і прадстаўніца Кіраўшчыны – аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы КСУП “Чырвоны баец” Юлія Пархімчык. За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Юлія Уладзіміраўна ўдастоена Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Племянная работа ў жывёлагадоўлі нездарма з’яўляецца асновай з асноў. У тых сельгаспрадпрыемствах, дзе наладжана работа па ўзнаўленні статка, як правіла, заўсёды маюць месца паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса. А забеспячэнне такога працэсу немагчыма без граматнай работы тэхнікаў-асемянатараў, іх высокага прафесіяналізму, таму гэтая спецыяльнасць ста­іць на асаблівым рахунку.
Безумоўна, яна не такая простая, як гэта могуць уявіць сабе многія. За кароткія тэрміны асвоіць яе немагчыма. Тут патрэбны спецыфічныя навыкі і веды, акрамя таго, неабходна любіць жывёлу, клапаціцца аб ёй, весці за рагулямі штодзённыя назіранні, а таксама планаваць сваю работу (прычым па кожнай карове) на некалькі месяцаў наперад . Менавіта ад эфектыўнай дзейнасці гэтага спецыяліста напрамую залежыць падтрыманне каровы ў “рабочым стане” – калі яна дае шмат малака.
Усё вышэй адзначанае як нельга лепей характарызуе стаўленне да работы аператара па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы Юліі Пархімчык, якая вось ужо 17 год шчыруе на гэтай пасадзе ў КСУП “Чырвоны баец”. У высокіх вытворчых паказчыках сельгаспрадпрыемства ў жывёлагадоўлі ёсць і яе непасрэдная і нават значная заслуга. А, між тым, шлях жанчыны ў галіну аказаўся не зусім звычайным, нават нечаканым…
– Калі б мне калісьці сказалі, што я звяжу сваё жыццё з племянной работай, то ніколі не паверыла б, – са шчырай усмешкай вядзе размову з намі Юлія Уладзіміраўна. – Пра якіх кароў можна было ду­маць “на балконе” мне, карэннай бабруйчанцы, якая рагуль бачыла ў асноўным хіба што па тэлевізары. У старэйшых класах планавала, што буду альбо… міліцыянерам, альбо ветурачом. Толькі апошнюю з названых прафесій асацыявала з лячэннем хіба што сабак ці кошак і ніяк ужо не з цяляткамі і каровамі…

Але, відаць, дарога ў племянную справу была для Юліі Пархімчык наканавана лёсам. І вырашыў усё выпадак. У Старых Дваранінавічах дзяўчына апынулася ў пачатку “нулявых”, калі выйшла замуж. На жаль, сямейны саюз з мужам атрымаўся нядоўгім – давялося разысціся. Але жыць і працаваць Юлія засталася ў вёсцы, куда пераехала. На ферме “Дваранінавічы” – адзіным і галоўным мяса-малочным цэху “Чырвонага байца” – спачатку працавала даглядчыцай маладняку. Ды так старанна ўлілася ў работу, што гэта не магло не заўважыць кіраўніцтва гаспадаркі: адчувалася, з якой непадробнай пяшчотай маладая жанчына клапацілася пра цялятак – проста душу ўкладала. Ладзіла з калегамі па цэху, працавала, як кажуць, з агеньчыкам. А тут якраз адчуваўся недахоп на ферме спецыяліста па ўзнаўленні статка. Тагачасныя кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Серакоў і загадчык фермы Мікалай Пятруша адназначна разгледзелі ў жанчыне будучага граматнага спецыяліста. Так праз год працы Юлія атрымала прапанову паспрабаваць сілы і раздумваць не стала. Скончыла адпаведныя курсы і ўключылася ў работу. З жаданнем вывучала спецыяльную літаратуру, а новыя веды спрабавала ўкараніць практычна, па ходу назапашваючы неацэнны вопыт. Цікаўнасць, стараннасць, адказнасць хутка зрабілі сваё: усё стала ла­дзіцца, вытворчыя рэзультаты пайшлі ўгору.
Гэта яшчэ больш акрыляла маладога спецыяліста. Тым больш, што поспехі хутка былі заўважаны на ўзроўні раёна. Кіраўшчына лічыцца адным з флагманаў у Магілёўскай вобласці ў развіцці жывёлагадоўлі і, у прыватнасці, дзякуючы добра адпрацаванай тут племянной рабоце. Традыцыйныя конкурсы прафмайстэрства сярод аператараў па штучным асемяненні БРЖ з дэманстрацыяй іх ведаў і навыкаў штогод толькі падкрэсліваюць гэта: паміж тэхнікамі-асемянатарамі існуе здаровая канкурэнцыя. Юлія Пархімчык літаральна з першых год сваёй працы стала прымаць удзел у такіх конкурсах. І практычна адразу ўвайшла у лік лепшых у раёне. За 17 год тэхнік-асемянатар з “Чырвонага байца” сабрала цэлую калекцыю дыпломаў і ўзнагарод, стабільна займаючы месцы ў прызавой тройцы. Станавілася ў тым ліку і пераможцай. Не аднойчы прадстаўляла Кіраўскі раён на абласных конкурсах, дзе дастойна абараняла яго гонар.

Юлія Пархімчык (злева) дзеліцца вопытам работы з калегай па племянному цэху раёна.

Не раз на гэтых конкурсах адзначалася, што сярод выдатных вытворчых паказчыкаў Юліі Пархімчык – адзін з лепшых выхад цялят на 100 галоў БРЖ.
– Гэта, бадай, галоўны крытэрый у ацэнцы работы тэхніка-асемянатара, – заўважае гераіня гэтых радкоў. – Нават калі паказчык складае 95%, – гэта ўжо выдатна. У мяне ж заўсёды 100% і вышэй, бо, здараецца, нараджаюцца ў кароў і двойні, а, бывае, што ў адзін каляндарны год рагуля можа ацяліцца ў пачатку яго і ў канцы… Каб атрымаўся такі высокі выхад цялят, патрабуецца шмат увагі і намаганняў. Кожная кароўка мае свой характар. Усе абавязкова любяць пяшчоту. Спецыялісту майго профілю трэба не толькі правільна і своечасова асемяніць карову. За кожнай жывёлінай даво­дзіцца назіраць фактычна ад нараджэння яе самой да таго, як ацеліцца. Гэта цэлы працэс, які я не магу нават параўнаць з чымсьці. Такое трэба адчуваць, і адчуваць кожны дзень…

А рабочы дзень Юліі Пархімчык стартуе раным-рана – гадзін з 5-ці. І кожны пачынаецца з сустрэчы з падапечнымі, якія радасна адгукаюцца на ласкавы голас тэхніка-асемянатара. “Падначаленых”, між тым, на ферме ў агульнай колькасці больш за тысячу! Аб’ём работ, безумоўна, вельмі вялікі – дадому даводзіцца трапіць глыбока ўвечары. І зараз спецыяліст рыхтуе сабе памочніка – перадае вопыт маладому жывёлаводу Наталлі Пеклінай, якая таксама, як калісьці і Юлія, пачала працу на ферме з радавога работніка – даяркі. А затым праявіла жывы інтарэс да справы ў галіне, і цяпер на яе таксама робяць стаўку як на будучага спецыяліста.
– Без сваёй сённяшняй работы не ўяўляю свайго жыцця, – прызнаецца наша субяседніца. – Мне ўсё ў ёй цікава, хочацца больш і больш павышаць сваю прафкампетэнтнасць. Бо любая навука не стаіць на месцы: метад штучнага асемянення бесперапынна ўдасканальваецца і ўскладняецца. Прыемна, безумоўна, дасягаць высокіх рэзультатаў, атрымліваць за гэта прызнанне і ўзнагароды, якія ў той жа час да многага абавязваюць, бо на цябе раўняюцца калегі па цэху. Але ж узнагароды – не самае галоўнае. Хочацца ставіць перад сабой новыя мэты і дасягаць вяршынь. Тады і будзе сапраўднае задавальненне ад любімай справы.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен»

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024