Тыдзень Інтэрнет-бяспекі прайшоў у СШ №1 г.Кіраўска

Тыдзень Інтэрнет-бяспекі прайшоў у СШ №1 г.Кіраўска

З мэтай фарміравання і забеспячэння ў дзяцей інфармацыйнай бяспекі шляхам прывіцця ім навыкаў адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі ў СШ №1 прайшоў Тыдзень Інтэрнэт-бяспекі. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Любоў Маркевіч.

Вучні I-IV класаў паўдзельнічалі ва ўроках бяспекі “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэту”, для вучняў V-VIII классаў прайшлі класныя гадзіны “Правілы зносін у Інтэрнэце”, а вучні IX-XI класаў самі ўжо змаглі падзяліцца набытымі ведамі падчас мерапрыемстваў “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”.

Рабяты знаёміліся з правіламі паводзін у Сусветнай сетцы, вызначалі яе  станоўчыя і адмоўныя бакі. Асаблівую ўвагу засяродзілі на небяспечных момантах, якія могуць падсцерагчы карыстальнікаў. Вучні дзяліліся сваімі меркаваннемя – у чым заключаецца “небяспека” Інтэрнэту, як яе пазбегнуць, што трэба рабіць, калі атрымаў паведамленне ад незнаёмага чалавека, ці можна прадстаўляць свае дадзеныя.

Сямікласнікі стварылі і распаўсюдзілі сярод калектыву ўстановы адукацыі інфармацыйныя  лісткі пра такія існуючыя пагрозы ў Інтэрнэце, як інтэрнэт-мобінг, кібербулінг, тролінг, флэйм.

Шасцікласнікі формілі лісткі з інфармацыяй аб тым, што Інтэрнэт-прастора дазваляе раскрыць шматлікія магчымасці, дапамагае ў вучобе, знаёміць з усім светам.

Педагогам-псіхолагам было праведзена анкетаванне вучняў на выяўленне Інтэрнэт-залежнасці, а таксама аналіз, які дапамагае вывучыць праблемы бяспекі ў асяроддзі Інтэрнэт і адносіны да яе падлеткаў.

Падчас правядзення Тыдня Інтэрнэт-бяспекі вучнямі былі падрыхтаваны малюнкі, якія склалі аснову школьнай выставы “Мой бяспечны Інтэрнэт”.

Для законных прадстаўнікоў шляхам размяшчэння на сайце ўстановы адукацыі з дапамогай рассылкі тэкставых паведамленняў у мессенджарах ў рускамоўным сегменце Інтэрнэту (Viber, Whats’App) распаўсюджаны рэкамендацыі па бяспечных паводзінах іх дзяцей у глабальнай павуціне. Акрамя мерапрыеммстваў у рамках Тыдня на працягу навучальнага года ў класах праходзяць пяціхвілінкі бяспекі, заняткі ў педагога-арганізатра, і сацыяльнага педагога.

Усе праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз паведамілі школьнікам пра бяспеку ў Інтэрнэце, правілы паводзінаў у сацыяльных сетках.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024