Валерый ВАРОНІЧ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева:
– З даклада, Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на VІ Усебеларускім народным сходзе мне запомніўся тэзіс адносна нашай моладзі. Думаючы аб ёй, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, мы, у першую чаргу, надаем пільную ўвагу развіццю спорта. З думкай гэтай згодзен поўнасцю, бо ведаю гэта па прафесійнай дзейнасці. Культура здаровага ладу жыцця ляжыць у аснове ўсіх дасягненняў – асабістых, прафесійных, грамадскіх. Спорт – гэта здароўе нацыі. У нашай краіне створаны добрыя ўмовы для яго развіцця.
Кіраўшчына славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі. Шмат юных спартсменаў з нашай установы адукацыі на працягу шэрагу год паказваюць выдатныя рэзультаты, чаму садзейнічаюць пастаянныя трэніроўкі. Але дасягненні – не самамэта. Упэўнены: тое, што рабяты ў школьным узросце актыўна займаліся фізічнай культурай, загартоўваліся, яны не аднойчы ўспомняць з удзячнасцю, у першую чаргу, самім сабе, зрабіўшы выдатны падмурак для ўмацавання ўласнага здароўя.