Вячаслаў БУШМА, брыгадзір трактарнай брыгады КСУП “Ніва-Барсукі”, дэпутат Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў:
– З інтарэсам слухаў па тэлебачанні выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, іншых удзельнікаў VІ Усебеларускага народнага сходу. пачуў шмат цікавай для сябе інфармацыі, якая датычыцца не толькі работы, але і будучыні маладых беларусаў.
Як прадстаўніка сельскагаспадарчай галіны, канешне ж, цікавілі прагучаўшыя пытанні развіцця АПК. Сярод асноўных накірункаў Кіраўнік дзяржавы назваў забеспячэнне сельскай гаспадаркі пад нарматыўную патрэбу высокапрадукцыйнымі машынамі і вытворчымі комплексамі. У нашым сельгаспрадпрыемстве надзейны машынна-трактарны парк дазваляе праводзіць палявыя работы ў найлепшыя агратэхнічныя тэрміны і з захаваннем тэхналогіі. Без гэтага немагчыма спадзявацца на высокія ўраджаі, важкія кармавыя запасы. Але тэхніка мае значную нарузку, выходзіць са строю, таму абнаўленне тэхнічнага парку вельмі важны фактар для далейшага развіцця і выхаду на бясстратную работу. Падтрымка з боку дзяржавы ў гэтым пытанні для аграрыяў вельмі важная.
Кіраўчане дзеляцца меркаваннямі пра VI Усебеларускі народны сход
Вторник, 23.02.2021 11:54. Рубрика: VI Всебелорусское народное собрание