Андрэй ГАЙДУКЕВІЧ, начальнік абасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў:
–Як кадравы ваенны, я з асаблівай увагай выслухаў блок даклада Кіраўніка дзяржавы на VI Усебеларускім народным сходзе пра забеспячэнне нацыянальнай бяспекі нашай краіны, развіццё Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У цяперашнім неспакойным свеце, безумоўна, неабходна мець надзейную, умелую армію, з сучаснымі ўзбраеннем, ваеннай тэхнікай.
Наша армія камплектуецца і па прызыўной сістэме, і па кантрактнай. Лічу, што гэта правільна дзеля таго, каб ахапіць вайсковай падрыхтоўкай прадстаўнікоў моцнага полу з 18 год. Яны павінны ўмець трымаць у руках зброю і спасцігаць іншыя навыкі, каб быць гатовымі ў любы момант абараніць родную зямлю. Так і павінна заставацца, нягледзячы на тое, што хтосьці выказвае думкі аб адмене прызыву.
Мне прыемна, што ў многіх вайсковых падраздзяленнях Узброеных Сіл Беларусі з гонарам нясуць службу хлопцы з нашай Кіраўшчыны, а таксама нямала прадстаўнікоў раёна займаюцца ў ваенных вышэйшых навучальных установах.
Правільна таксама, што важнае значэнне ў нашай краіне надаецца развіццю тэрытарыяльнай абароны: як падкрэсліў у сваёй прамове Кіраўнік дзяржавы, гэта форма ўсенароднай абароны Айчыны.