Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна праводзіць онлайн-акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы

Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна праводзіць онлайн-акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённай онлайн-акцыі да Міжнароднага дня роднай мовы #МОВАгучыць

1.Агульныя палажэнні

Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення онлайн-акцыі #МОВАгучыць (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца ў рамках святкавання Дня роднай мовы (21 лютага).

Арганізатар Конкурсу – Дзяржаўная ўстанова культуры «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (далей ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»).

Для ўдзелу ў онлайн-акцыі неабходна падрыхтаваць відэа-выступ на роднай мове з абавязковым хэштэгам #МОВАгучыць, які адказвае мэтам і задачам онлайн-акцыі.

Онлайн-акцыя накіравана на папулярызацыю і развіццё культуры мовы, захаванне роднай мовы, на аснове літаратурнай творчасці беларускіх пісьменнікаў.

2. Задачы Конкурсу

Конкурс накіраваны на рашэнне наступных задач:

– выяўленне таленавітых чытачоў, прадастаўленне ім магчымасці для самавыяўлення;

– развіццё творчага патэнцыялу сярод жыхароў Кіраўскага раёна, павышэнне прэстыжу роднай мовы;

– распаўсюджванне станоўчага вопыту работы бібліятэк па літаратурнаму краязнаўству;

– фарміраванне цікавасці да беларускай мовы з дапамогай сучасных форм работы;

– прыцягненне насельніцтва да чытання твораў беларускіх аўтараў.

  1. Удзельнікі Конкурсу

Онлайн-акцыя праходзіць сярод жыхароў Кіраўскага раёна без узроставых абмежаванняў.

  1. Тэрміны правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца з 15 па 21 лютага 2021 года.

1-й этап: з 15 па 21 лютага 2021 года – размяшчэнне відэаролікаў;

2-і этап: 22 лютага 2021 года – пасяджэнне журы, падвядзенне вынікаў;

3-і этап: 22 лютага 2021 года – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу на афіцыйным сайце ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» і сацыяльных старонках «Кіраўская Цэнтральная бібліятэка» (OK, VКонтакте).

  1. Умовы Конкурсу

 Творчая праца павінна змяшчаць відэаролік, дзе ўдзельнік чытае верш/прозу на роднай мове.

Відэаролік запісваецца удзельнікам Конкурсу самастойна. Дапускаецца відэамантаж і мастацкая апрацоўка.

Змест відэароліка вызначаюць наступныя патрабаванні:

– працягласць відэароліка не больш за 3 хвіліны;

– відэаролік павінен быць выкладзены ў сацыяльных старонках: OK, Vконтакте ў адкрыты доступ з хэштэгам #МОВАгучыць;

– у кадрах відэароліка і ў змесце паста не павінна быць лагатыпаў, гандлёвых марак, рэкламных плакатаў, прыватнай інфармацыі;

– удзельнік павінен у пачатку роліка назваць прозвішча імя, назву твора.

  1. Ацэнка выступленняў

Выступ ўдзельніка ацэньваецца па наступных крытэрыях:

– веды і дакладнасць разумення тэксту;

– выразнасць дыкцыі і правільнасць прамовы;

– эмацыйная выразнасць, артыстызм (выразнасць, жэстыкуляцыя, міміка);

– адпаведнасць выбранага рэпертуару ўзроставай катэгорыі ўдзельнікаў.

Ацэнка выступлення ўдзельніка ажыццяўляецца па 10-бальнай шкале па кожным крытэрыі.

  1. Падвядзенне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне

Для падвядзення вынікаў Конкурса сфарміравана журы,  у якое ўваходзяць:

Цвяткова М.У. – дырэктар ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (старшыня);

Нікалаенка А.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (сакратар);

Батура Т.В. – загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;

Хлапкова Н.А. – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;

Каралёў У.М. – паэт-зямляк.

Лепшыя выступленні ўдзельнікаў Конкурсу вызначаюцца сумаваннем балаў, выстаўленых членамі журы.

Пераможцы атрымліваюць Дыпломы 1-й, 2-й, 3-й ступені і  прызы. Актыўныя ўдзельнікі, якія не  занялі прызавыя месцы будуць адзначаны імяннымі сертыфікатамі.

  1. Агульныя кантактныя данныя

Кантактны тэлефон – 8-02237 77-1-27.

Па пытанню ўдзелу ў Конкурсе можна звяртацца па адрасе электроннай пошты – kirovsk-lib@tut.by.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024