Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў адбылася ў Кіраўску

Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў адбылася ў Кіраўску

На IX справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, якая адбылася ў відэазале раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, была разгледжана яе дзейнасць за пяцігадовы перыяд.

Работу па ўсіх напрамках прааналізавала ў сваім дакла­дзе старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук, яе дапоўніў і выказаў свае прапановы шэраг удзельнікаў мерапрыемства.
Як адзначыла Эма Міхай­лаўна, канферэнцыі папярэднічалі справаздачы і выбары ў пярвічных ветэранскіх арганізацыях, якія з прычыны пандэміі па каранавірусу праходзілі дыстанцыйна. Была зменена структура некаторых сельскіх пярвічак у сувязі са зменай вытворчай структуры сяла, у 6 арганізацыях абраны новыя старшыні.
Станоўчую ацэнку атрымала работа старшынь наступных пярвічных арганізацый: УЗ “Кіраўская ЦРБ” – Валянціны Паляшчук, КСУП “Чырвоны баец” – Пятра Клепчы, КСУП “Ніва-Барсукі” – Віктара Крэса, філіяла Кіраўскі ААТ “Бабушкина крынка” – Валянціны Асямолавай, в.Гарадзец – Ганны Лук’янавай, якія ўзначальваюць арганізацыі больш за 15 год. Актыўна працуюць Зінаіда Галімская (райспажыўтаварыства), Людміла Гаўрыльчык (філіял СВК “Бераснёўскі”, Ніна Нікіфарава (в.Хвайніца) і іншыя.

У раёне склалася і пастаян­на ўдасканальваецца сістэма ўзаемадзеяння ветэранскіх арганізацый з арганізацыямі, установамі па паляпшэнні сацыяльнага становішча ветэранаў, арганізацыі іх вольнага часу, удзелу ў грамадска-палітычным жыцці Кіраўшчыны.
Актыўная дзейнасць раённай арганізацыі ветэранаў, іх ініцыятывы, падкрэсліла Эма Карпук, забяспечаны падтрымкай старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага, старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, намеснікаў старшыні райвыканкама, старшыняў сельвыканкамаў. Дапамогу ў рабоце аказваюць раённыя структуры РГА “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, кіраўнікі прадпрыемстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Жыццё рухаецца наперад, і ўсё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зараз у раёне іх 7, 172 былых малалетніх вязні фашызму, 371 адзінокі грамадзянін і 3094 адзінока пражываючых.
Былі выказаны словы ўдзяч­насці ў адрас ветэранаў, якія шмат год удзельнічалі ў грамадскай рабоце, сярод іх Р.І.Куцілкін, Г.В.Каранкевіч, З.К.Акушэвіч і іншыя.
За пяць год пайшлі з жыцця 18 ветэранаў вайны. З членаў раённага савета назаўжды пакінулі рады актывістаў В.А.Буслаў, Л.І.Манько, В.А.Герасімовіч, В.В.Мароз, А.Н.Падаляк. Іх памяць была ўшанавана мінутай маўчання.

Важнейшы напрамак у дзейнасці раённай і пярвічных арганізацый, працягвала Эма Карпук, – усямернае садзейнічанне ў адстойванні законных правоў ветэранаў, пенсіянераў, забеспячэнні іх дастойнага становішча ў грамадстве, задавальненні матэрыяльных і духоўных патрэб.
На Кіраўшчыне планамерна рэалізуецца дзяржаўная сацыяльная палітыка. Раённы савет ветэранаў сумесна з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельвыканкамамі, кіраўніцтвам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшынямі пярвічак штоквартальна вывучаюць матэрыяльна-бытавыя ўмовы пажылых людзей, аказваюць адрасную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. На асаблівым кантролі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых ваеннаслужачых, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, былыя вязні фашысцкай няволі. На працягу года праводзяцца комплексныя медагляды гэтых катэгорый насельніцтва.
Сацыяльная падтрымка аказ­ваецца з улікам запытаў і пажаданняў грамадзян. Адным з яе варыянтаў з’яўляецца надомнае абслугоўванне – на ім знаходзіцца 393 непраца­здольных пажылых чалавекі. У цэлым РЦСАН прадастаўляе насельніцтву каля 70 розных відаў паслуг, пярвічныя ветэранскія арганізацыі ўдзельнічаюць у ацэнцы іх якасці.
У раёне патрэба пажылых людзей і інвалідаў у стацыянарным і надомным сацыяльным абслугоўванні задаволена поўнасцю.

Эма Карпук падрабязна спынілася на такім важным напрамку дзейнасці ветэранскай арганізацыі, як ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў і моладзі. Гэтаму спрыяе і работа валанцёрскіх атрадаў “Клопат” і “Міласэрнасць”, створаных ва ўстановах адукацыі. За імі замацаваны ветэраны вайны і працы, якім аказваецца дапамога рознага характару.
На тэрыторыі раёна знахо­дзіцца 99 воінскіх пахаванняў, у добраўпарадкаванні якіх прымаюць удзел школьнікі, актывісты раённай ветэранскай арганізацыі. Наладжана шэфства раённых структур Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі фонд міру”, раённага аб’яднання прафсаюзаў над брацкай магілай у в.Залітобічы. У межах міжнароднай акцыі “У славу агульнай Перамогі!” тут быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар таго, што з гэтага месца 26 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як паведаміла старшыня райсавета ветэранаў, у аг.Любонічы, дзе завяршылася вызваленне раёна, плануецца таксама ўстанавіць памятны знак.
Члены ветэранскай арганізацыі раёна прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі. Значнай падзеяй стала маштабная рэканструкцыя мемерыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Бор­кі, адкрыццё якога адбылося ў чэрвені мінулага года з удзелам Кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі.

Актывісты раённай арганізацыі ветэранаў удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці раёна, вобласці, рэспублікі, адгукаючыся на важныя дзяржаўныя падзеі, акцыі, святы. Актыўную грамадзянскую пазіцыю праявілі яны падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У ходзе канферэнцыі было адзначана, што ўсё большае значэнне набывае ў грамадстве тэма актыўнага даўгалецця, з мінулага года ў рэспубліцы рэалізуецца Нацыяналь­ная стратэгія “Актыўнае даў­галецце-2030”. Яе мэта – най­больш поўная і эфектыўная рэалізацыя патэнцыялу пажылых грамадзян, паляпшэнне якасці іх жыцця, актыўнае і здаровае даўгалецце, умацаванне сувязей паміж пакаленнямі.
Увогуле, канстатавала дакладчык, ветэраны жывуць клопатамі грамадства, выступаюць за мір і згоду ў нашай дзяржаве.

На канферэнцыі выступілі старшыні пярвічных арганізацый КСУП “Чырвоны баец” – Пётр Клепча і РЦСАН – Валянціна Русецкая, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Вольга Гаршкова, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Фіневіч, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, увахо­дзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Алена Глекава. Удзячнасць у адрас раённай арганізацыі ветэранаў за актыўную, плённую дзейнасць выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава.
Старшынёй раённага савета ветэранаў зноў абрана Эма Карпук, адказным сакратаром – Антаніна Арцямкова. Адбыліся выбары саставу прэзідыума савета ветэранаў. Таксама былі вылучаны дэлегаты на канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Задачы, над вырашэннем якіх прадстаіць працаваць раённай арганізацыі, акрэслены ў Пастанове канферэнцыі.
Адбылося ўрачыстае ўзна­гароджванне актывістаў. Граматы раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў былі ўручаны ветэрану працы Зінаідзе Русецкай, старшыні пярвічнай арганізацыі РЦСАН Валянціне Русецкай, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Людміле Лукановіч, граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў – старшыням пярвічных арганізацый: РАПТЗ – Мікалаю Худаўцу і КСУП “Чырвоны баец” – Пятру Клепчу. Старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук узнагароджана Дыпломам праўлення раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” за значны ўклад у работу па далучэнні насельніцтва раёна да міратворчай і гуманітарнай дзейнасці (Эма Міхайлаўна з’яўляецца сакратаром праўлення).
Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024