Падзячныя пісьмы – бацькам супрацоўнікаў Кіраўскага РАУС
У межах святкавання Дня міліцыі Падзячныя пісьмы за подпісам старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага былі ўручаны бацькам супрацоўнікаў РАУС, якія дастойна выконваюць свае службовыя абавязкі, уносяць важкі ўклад ва ўмацаванне правапарадку ў нашым раёне.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, уручаючы Падзячныя пісьмы адзначыла, што наша міліцыя ўпэўнена стаіць на варце грамадскай бяспекі, правоў і свабод грамадзян. Прыярытэтамі для міліцыянераў заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і закону. Паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі ім дапамагаюць бацькоўская падтрымка і разуменне.
Падзячнымі пісьмамі адзначаны бацькі 19 супрацоўнікаў РАУС.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, старшыня РА РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч выказалі словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сына Андрэя Таццяне Астроўскай.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».