Беларусь – другая радзіма…
Другой радзімай у жыцці расіяніна Рыгора Іванавіча Куцілкіна стала Беларусь, а месцам пражывання з пасляваенных год – Кіраўшчына.
Падчас ваеннага ліхалецця Рыгор Куцілкін змагаўся з ворагам у саставе 20-й паветрана-дэсантнай брыгады 37-га стралковага корпуса Карэльскага фронту, прымаў удзел у вызваленні тэрыторыі Польшчы, ваяваў у Памераніі. У ліку яго ўзнагарод – ордэн Айчыннай вайны I ступені, медаль “За адвагу”.
Рыгор Іванавіч унёс значны ўклад у развіццё Кіраўшчыны. 26 год ён нязменна ўзначальваў калектыў раёна электрасетак, быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Ветэран вайны, калі дазваляла здароўе, прымаў актыўны ўдзел у патрыятычнай рабоце, сустракаўся з моладдзю, расказваў пра мужнасць і бессмяротны подзвіг савецкіх воінаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, што поплеч змагаліся з ворагам прадстаўнікі ўсіх рэспублік СССР.
Летась, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі, ветэран адзначыў 95-гадовы юбілей. Ён, безумоўна, жадае, каб над нашай зямлёй было мірнае неба, а паміж людзьмі – згода.
У гэтым сакавіку Рыгор Іванавіч святкаваў чарговы дзень нараджэння. Павіншаваць яго, пагутарыць па душах прыязджалі старшыня Савета ветэранаў філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” РУП “Магілёўэнерга” Станіслаў Барадаўка і старшыня прафкама філіяла Наталля Ермалайчык, начальнік Кіраўскага раёна электрасетак Віталь Судзібор і старшыня цэхкама Алла Акуліч (на здымку).
Фота Максіма МІКЕШЫНА.