Дарогамі дружбы
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага наведалі экспазіцыю дружбы Кіраўскага раёна і Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі.
Супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Куніцкая расказала рабятам, што яна была адкрыта ў 2013 годзе. Сяброўскія ўзаемаадносіны паміж Кіраўскім і Белгародскім раёнамі налічваюць шмат год. Экспазіцыя змяшчае вялікую колькасць розных дакументаў, матэрыялаў, фотаздымкаў, сувеніраў.
Знаёмства з інфармацыйнымі матэрыяламі выклікала інтарэс у школьнікаў. Рабятам было цікава даведацца аб тым, як складвалася і развівалася ўзаемаадносіны паміж раёнамі-пабрацімамі супрацоўніцтва.
У гэтыя дні экспазіцыю дружбы наведаюць і рабяты з іншых школ раёна.