“Імкнемся быць гаспадарамі на сваёй зямлі…”

“Імкнемся быць гаспадарамі на сваёй зямлі…”

Менавіта з такіх слоў пачалася размова дырэктара КСУП “Жылічы” Андрэя Валынцава з карэспандэнтам раённай газеты “Кіравец”.

Дырэктар Андрэй Валынцаў, механізатар Раман Канавалаў, старшыня прафкама Зінаіда Кісялёва.
Міхаіл Цітарэн­ка.

Працаўнікі КСУП “Жылічы” актыўна ўключыліся ў веснавую палявую кампанію. Работы паміж механізатарамі размеркаваны такім чынам, каб максімальна ахапіць розныя агратэхнічныя прыёмы на веснавых палявых работах. А літаральна ў мінулую сераду ў жыліцкую зямлю ва ўрочышчы “Рог” паклалі першыя зярняты: на 40 га тут размесціцца ячмень гатунку “бровар”. Першаадкрывальнікам сяўбы-2021 у сельгаспрадпрыемстве стаў Міхаіл Цітарэнка (на здымку). Механізатар ён вопытны, сярод галоўных яго якасцей кіраўніцтва лічыць павышаную адказнасць за даручаную справу і шчырую любоў да зямлі, да хлебаробства. Не першы год Міхаіл Цітарэнка па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва прызнаецца лепшым механізатарам.
Вось і сёлета, падчас рамонтных работ ён з адказнасцю паставіўся да падрыхтоўкі замацаванай тэхнікі, літаральна перакруціў кожную дэталь сеялкі, кіраўніцтва сельгасарганізацыі максімальна забяспечыла неабходнымі запчасткамі.
Па словах Міхаіла Цітарэнкі, пасяўную кампанію мясцовыя аграрыі вельмі чакалі, таму і настрой цудоўны, бо займацца любімай справай – гэта сапраўднае задавальненне.
У пары з Міхаілам Цітарэн­кам шчыруе на падрыхтоўцы глебы Раман Канавалаў. Ха­рак­тарызуючы Рамана Пят­ровіча, дырэктар КСУП “Жы­лічы” Андрэй Валынцаў адзначыў, што на такіх механізатарах і трымаецца раслінаводчая галіна, яны – дастойны прыклад для моладзі, як трэба любіць вёску, жыццё ў ёй і працу на зямлі. З любой пастаўленай задачай вопытны трактарыст спраўляецца бездакорна. Нядаўна Раман Канавалаў быў задзейнічаны на вывазцы і ўнясенні арганікі: на яго рахунку – больш за 5 тыс. т.
Падчас сёлетняй веснавой палявой кампаніі ў гаспадарцы запланавана пасеяць ячмень на 229 га, на 60 га авёс, на 80 га кукурузу на зерне і 570 га – на сілас, на 200 га зернебабовыя, дзесьці на 500 га правесці падсеў траў. З адказнасцю падышлі да забеспячэння якаснага насеннага матэрыялу: у наяўнасці яго пад поўную патрэбу, нават з запасам. Плануюць набыць элітнае насенне ячменю, аўса і зернебабовых.
У сельгаспрадпрыемствы прадпрымаюць усе намаганні, каб правесці палявыя работы ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Кантроль за гэтым ажыццяўляе галоўны аграном Уладзімір Палячэнка.
Немалаважная роля ў гаспадарцы адводзіцца абнаўленню машынна-трактарнага парка: летась жылічане набылі некалькі сучасных агрэгатаў – для ўнясення ўгнаенняў МТУ-18, сеялку пнеўматычную ўніверсальную СПУ-6, граблі, а таксама
2 кормараздатчыкі. Літаральна на днях закупяць барану БЗ-15, у планах – агрэгат для ўнясення ўгнаенняў РУ-1000.
Паралельна з сяўбой яравых збожжавых вядзецца ўзворванне глебы, на ім задзейнічаны Сяргей Міхнёў, і культывацыя, дзе шчыруе Дзяніс Кардзянкоў. Падвозку КАСа ажыццяўляе Уладзімір Навуменка, падсеў траў – Уладзімір Бычкоў.
З раніцы і да змяркання па палетках хутка “бегае” “Раса”: за рулём – вопытны механізатар Аляксандр Казека. Падкормку пачалі толькі калі расліны ўступілі ў неабходную фазу: каб мець максімальны эфект ад унясення ўгнаенняў. На рахунку Аляксандра Фёдаравіча больш за 250 га апрацаваных пасяўных плошчаў з рознымі культурамі.
Падчас прыезду карэспандэнта “раёнкі” ён апрацоўваў азімы ячмень. Для жылічан гэта новая культура, якую раней тут ніколі не вырошчвалі, летась пасеялі яго на 50 га. Як адзначыў Андрэй Валынцаў, расліны радуюць густой зелянінай, а пасля правядзення падкормак і апрацовак ёсць спадзяванне, што ўраджай будзе важкім. Для гэтага прыклалі ўсе намаганні.
Няблага папрацавалі ў гаспадарцы на вывазцы і ўнясенні арганікі. Землі пад кукурузу і цукровыя буракі ўжо атрымалі гэты карысны кампанент. Загружае агрэгаты арганікай Дзяніс Петрусёў.
Бацька і сын Алег і Арцём Лаўрыненкі: першы – уносіць угнаенні, другі – падвозіць. Па словах кіраўніцтва, Арцём, нягледзячы на малады ўзрост, дэманструе ў рабоце сапраўднае майстэрства. У палявых работах ён прымае ўдзел усяго другі год, але шмат чаму навучыўся, вельмі адказны і дысцыплінаваны.
Крыху стрымлівае тэмпы правядзення палявых работ пераўвільготненасць глебы на палях. Таму штодня тут право­дзяць абследаванне палеткаў і, як толькі бачаць, што трактары змогуць праехаць, адразу прыязджае неабходная тэхніка.
У бліжэйшы час раслінаводы плануюць ушчыльную заняцца закладкай насеннікаў шматгадовых траў. Гэта, у першую чаргу, дазволіць палепшыць і павялічыць кармавую базу для грамадскага статка. Хаця, ужо сёлета БРЖ перазімавала з поўнымі кармушкамі. Лішкі жылічане змаглі рэалізаваць. Аднак спыняцца на дасягнутым тут не плануюць: памятаюць час, калі ў саміх не хапала кармоў, а таму ўпэўнены – запас бяды ні чыніць.

Аляксандр Казека.

У нашай размове Андрэй Валынцаў адзначыў, што калектыў сельгаспрадпрыемства ўвасабляе ў жыццё пастаўленыя задачы, дасягае пэўных станоўчых зрухаў у раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах, з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Дапамагае ў гэтым каманда аднадумцаў, якія імкнуцца быць сапраўднымі гаспадарамі на зямлі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024