У Кіраўскім раёне на дамах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны замянілі памятныя таблічкі
Напярэдадні Свята Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны наведалі прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “БРСМ”, Беларускага грамадскага абъяднання ветэранаў.
Па іх ініцыятыве на дамах, дзе пражываюць удзельнікі вайны, была праведзена акцыя па замене памятных таблічак з надпісамі “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”. Госці таксама ўручылі ветэранам памятныя сувеніры.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».