З адказнасцю – да работы, з павагай – да людзей

З адказнасцю – да работы, з павагай – да людзей

Кіраўшчына ўзрасціла нямала людзей руплівых, аддадзеных сваёй справе і роднаму краю, унесшых значны ўклад у яго развіццё, добраўпарадкаванне, каб ён станавіўся больш прыгожым і камфортным для пражывання.
Адзін з такіх людзей – Аляксандр Сцяпанавіч Сцяпанчанка, ураджэнец раёна, які пачынаў тут свой працоўны шлях, а затым у розныя гады займаў адказныя пасады, сем год узначальваў Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт, – гэты перыяд быў адзначаны стваральнымі справамі дзеля ўмацавання стабільнасці і павышэння ўзроўню жыцця землякоў.
Нядаўна Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў 70-гадовы юбілей. Ён ужо шмат год жыве ў Магілёве, але мясціны Кіраўшчыны – дарагія сэрцу заўжды: нямала часу праводзіць на дачы ў Падлужжы, заўсёды на сувязі з тымі, з кім звязваў яго жыццёвы і працоўны шлях. Успаміны і думкі некаторых з іх прыведзены на гэтай старонцы, яны ахвотна адгукнуліся на просьбу рэдакцыі расказаць пра юбіляра.
Вось вехі біяграфіі героя нашых радкоў. Нарадзіўся Аляксандр у в.Папоўшчына. Першым працоўным месцам пасля заканчэння Мышкавіцкай СШ стаў калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Добрасумленна прайшоў службу ў Савецкай Арміі. Завочна закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, дзе атрымаў прафесію эканаміста сельскай гаспадаркі.
Працаваў на камбінаце бытавога абслугоўвання насельніцтва: старшым інжынерам па працы і заработнай плаце, галоўным інжынерам.
У 1978 годзе быў абраны старшынёй выканкама Кіраўскага пасялковага Савета народных дэпутатаў. На гэтай пасадзе цесна працаваў з лю­дзьмі, дасканала даведваючыся пра тое, што іх турбуе, якія праблемныя пытанні неабходна вырашаць.
У 1986 годзе быў рэкамендаваны на пасаду дырэктара агароднінасушыльнага завода, кіраваў яго калектывам больш 8-мі год.
У пачатку студзеня 1995 года дэпутаты раённага Савета дэпутатаў аказалі А.С.Сцяпанчанку высокі давер – ён быў абраны старшынёй Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, што сваім рашэннем засведчыла сесія райсавета дэпутатаў.
Трэба нагадаць, што час той быў няпростым. Вынікі крызісу 90-х у далейшым адбіліся на эканоміцы і іншых сферах жыцця краіны. Неабходна было вырашаць нямала складаных задач, у тым ліку – як захаваць прадпрыемствы, працоўныя калектывы, забяспечыць лю­дзей харчаваннем.
19-20 кастрычніка 1996 года адбыўся першы Усебеларускі народны сход, вынікам якога стала прыняцце першай у гісторыі суверэннай Беларусі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Народнае веча вырашыла, што краіне трэба больш працаваць на экспарт, будаваць жыллё і развіваць аграпрамысловы комплекс. Рабіць тое, без чаго не ўяўляецца звычайнае жыццё.
Працаваць у гэтых напрамках нацэльваў сваю каманду і працаўнікоў раёна старшыня райвыканкама Аляксандр Сцяпанчанка. Ён быў энергічным, граматным, ініцыятыўным, патрабавальным. Меў высокую асабістую адказ­насць. Для ўдасканалення ведаў закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У складаных умовах удавалася дабіцца добрых рэзультатаў. Так, напрыклад, па выніках 1996 года вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў параўнанні з папярэднім годам вырасла на 22%. Павялічылі нарыхтоўку кармоў, атрымалі больш высокі ўраджай збожжавых, бульбы, кармавых караняплодаў,
узраслі сярэднясутачныя прывагі БРЖ і свіней. Вырас аб’ём будаўніча-мантажных работ.
І далей – год за годам раён працягваў паступальны рух наперад. Аляксандр Сцяпанчанка карыстаўся заслужаным аўтарытэтам сярод работнікаў райвыканкама, кіруючага саставу раёна, насельніцтва.
У 2002 годзе Аляксандр Сцяпанавіч быў прызнача­ны на пасаду начальніка ўпраў­лення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Магілёўскага аблвыканкама, дзе працаваў да выхаду на заслужаны адпа­чынак.
Падрыхтавалі
Наталля ХАДАКОВА, Аляксандр ХАХЛОЎ.
На здымках: А.С.Сцяпан­чанка (справа) і М.Б.Пад’ялоўскі (2020 г.); з гасцямі з Італіі (фота з архіва рэдакцыі).

Мікалай ПАД’ЯЛОЎСКІ, ветэран аграпрамысловага комплексу раёна, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”:
– Аляксандра Сцяпанчанку ведаю яшчэ са школьнай парты – разам вучыліся ў Мышкавіцкай СШ, толькі я – на клас маладзей. Успамінаецца, як ён у старэйшых класах захапляўся фатаграфіяй. Для школьнай Дошкі гонару рабіў фотаздымкі лепшых вучняў – выдатнікаў вучобы, актывістаў грамадскага жыцця, спартсменаў. Памятаю, і я трапіў у аб’ектыў яго фотаапарата, як чэмпіён школы ў бегу на 800 метраў. Аляксандр і ў школе, і пасля яе вызначаўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй, мэтанакіраванасцю.
А праз шмат год давялося нам працаваць поплеч на карысць Кіраўшчыны на адказных пасадах. Я, у прыватнасці, працяглы час узначальваў агранамічную службу раёна. Аляксандр Сцяпанавіч з пачатку 1995 года быў на пасадзе старшыні Кіраўскага райвыканкама. Гэта быў складаны час – сярэдзіна “ліхіх 90-х”, гады, калі пасля развалу Савецкага Саюза Беларусь вызначала шляхі станаўлення. Цяжкасці рознага роду і маштабу мелі месца ва ўсіх рэгіёнах краіны, не выключэннем была і Кіраўшчына.
У гэты перыяд закладваліся кропкі росту эканомікі раёна. Паступова павялічвалася валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі. У раёне падабраўся даволі моцны касцяк кіру­ючых кадраў, у чым немалаважная роля непасрэдна яго кіраўніка. Старшыні райвыканкама падчас работы даводзілася нярэдка прымаць цвёрдыя рашэнні. Але пры гэтым ён заўсёды рабіў дасканалы аналіз той ці іншай сітуацыі, імкнуўся разабрацца, падысці аб’ектыўна, не “рубіў з пляча”. Свой аўтарытэт заваяваў, у першую чаргу, дзякуючы чалавечым якасцям.
Немалаважным фактарам у рабоце Аляксандра Сцяпанавіча заўсёды было тое, што кіраваў ён родным раёнам, дзе сам нарадзіўся і рос, і, адпаведна людзі, якія жывуць тут, – гэта таксама свае, землякі, якіх добра ведаў, з якімі працаваў дагэтуль.
Гады работы з Аляксандрам Сцяпанавічам успамінаю з цеплынёй. Мы і сёння падтрымліваем сувязь, хоць жывем на значнай адлегласці. Шчыра зычу яму моцнага здароўя, бадзёрасці і жыццёвага аптымізму!

Васіль МАРКЕВІЧ, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, першы сакратар раённай арганізацыі КПБ:
– Нашы зносіны з Аляксандрам Сцяпанавічам распачаліся, калі я працаваў у Кіраўскім райкаме партыі, а ён – дырэктарам агароднінасушыльнага завода. Завязаліся добрыя сяброўскія адносіны. У 1991 годзе пасля закрыцця райкама партыі ён запрасіў мяне на завод на пасаду свайго намесніка па забеспячэнні і збыце. Тут у адной звязцы шчыравалі чатыры гады, стараліся, каб прадпрыемства працавала на добрым узроўні. Калі яго выбралі старшынёй райвыканкама, я стаў дырэктарам завода. Быў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.
А.С.Сцяпанчанка рэкамендаваў маю кандыдатуру на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў. І з 1996 года мы зноў пачалі працаваць поплеч. Старшыня райвыканкама заўжды спакойна, канкрэтна вызначаў задачы, мы выконвалі іх у межах патрабаванняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўрада. Па-першае, каб людзям было дзе працаваць, умацоўваўся іх дабрабыт, было надзейным жыццезабеспячэнне. Мы добра ведалі кадры раёна, і галоўным пасылам у рабоце, які вызначаў кіраўнік, быў такі: “Акрамя нас ніхто не зробіць”. І рабілі, раён быў на добрым рахунку.

Алена ЛЕАНОВІЧ, кіраўнік спраў Кіраўскага райвыканкама з 1994 па 2013 гады, зараз на заслужаным адпачынку:
– Па сумеснай рабоце з Аляксандрам Сцяпанавічам ведаю, што на пасадзе кіраўніка раёна ён рабіў усё магчымае для яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, укладаў у гэта ўсю душу. Прыходзілася тады няпроста – такія часіны былі. Ён добра ведаў людзей, умеў цаніць іх як спецыялістаў, прафесіяналаў і практычна не рабіў кадравых перамен, працаваў з тым патэнцыялам, які быў у раёне. Па сутнасці А.С.Сцяпанчанка стварыў надзейную кадравую базу, і яшчэ працяглы час працавала тая каманда, якая сфарміравалася пры ім.
Галоўная рыса яго характару – ставіць на першае месца чалавека, ацэньваць людзей па заслугах, лічыцца з іх меркаваннямі. Ён настолькі далікатны ў гэтым плане, што кожнага, з кім працаваў, памятае і з многімі захоўвае сяброўскія адносіны.
У тыя гады ў нашага раёна завязалася дружба з італьянцамі – прадстаўнікамі правінцыі Ардорэ. І настолькі ім прыйшлася па душы гасціннасць кіраўчан, што адзін з гасцей потым назваў сваю дачку імем Саша.
Аляксандр Сцяпанавіч стаяў ля вытокаў дружбы з Белгародскім раёнам, якая працягваецца і зараз.
Ён нарадзіўся і вырас на кіраўскай зямлі, і сябе ёй аддаў поўнасцю. І заўжды быў чалавекам слова і справы.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024