На Кіраўшчыне набраў абароты працоўны семестр. Актыўнай работай вызначаюцца студатрады

На Кіраўшчыне набраў абароты працоўны семестр. Актыўнай работай вызначаюцца студатрады

Чарговы працоўны семестр на Кіраўшчыне набраў абароты. З кожным годам сярод старэйшых школьнікаў і навучэнцаў устаноў адукацыі раёна ўсё больш становіцца папулярнай праца ў студэнцкіх атрадах. Карысць ад такога правядзення часу відавочная: для рабят гэта не толькі магчымасць нядрэнна падзарабіць падчас канікулаў, але і акунуцца ў рамантыку працоўных будняў, самастойна папрацаваць у калектыве, атрымаць новыя карысныя навыкі і ўменні.

Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вікторыя Пяўнёва, з пачатку працоўнага семестра сваёй дзейнасцю паспелі вызначыцца
7 студатрадаў – адны ўжо адпрацавалі, іншыя – завяршаюць змены, а пэўныя – пачынаюць.
Прадстаўнікі двух з іх – вучні Баравіцкай СШ – старанна працавалі на палях СВК “Бераснёўскі”. Старшакласнікі Жыліцкага УПК ДС-СШ аказвалі дапамогу КСУП “Жылічы”. Дзве змены “байцоў” змешаных атрадаў адпрацавалі ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: у мясцовым агароднінасховічы яны рамантавалі і выраблялі тару для агародніны. Удзельнікі першага з атрадаў – вучні СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, у другой “зборнай” да школьнікаў з дзвюх гарадскіх школ дадаліся навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа. Зараз фарміруецца яшчэ адзін студатрад на базе Барчыцкага УПК ДС-СШ: яго ўдзельнікі ўключацца ў дапамогу КСУП “Барчыцы-агра”.
Учора мы пабывалі на месцах дзеяння двух студатрадаў, якія завяршалі свае працоўныя змены.

Ужо каторы год прадстаўнікі моладзі з’яўляюцца жаданымі членамі калектыву ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”. У летні перыяд праца рабят па нарыхтоўках мясцовай прадукцыі – вялікая дапамога прадпрыемству. Вось і сёлета першымі адпрацавалі тут сваю змену, якая складалася з 16 дзён, старшакласнікі СШ №1. Як нам расказалі, у абавязкі студатрадаўцаў уваходзяць падрыхтоўка харчовай сыравіны, штампоўка прадукцыі, упакоўка і іншае. На момант нашага прыезду на камбінаце актыўна займаліся нарыхтоўкай прадукцыі на аснове агуркоў. Рабяты аказвалі дапамогу ў сартаванні пладоў, укладцы агуркоў у тару.
Працоўны дзень студатрадаўцаў пачынаецца з 8 гадзін раніцы. За працэсам уважліва назіраюць майстры і інжынер па ахове працы прадпрыемства. Работа наладжана з улікам усіх норм па ахове працы: з рабятамі праводзяцца інструктажы па тэхніцы бяспекі, выдаецца спецвопратка, сродкі індывідуальнай абароны. Арганізаваны і час для адпачынку: у перапынак можна паабедаць у пакоі для пыняцця ежы, а напрыканцы працоўнага дня памыцца ў душавых.
Як было адзначана, майстры задаволены работай студатрадаўцаў – яны дысцыплінаваныя, сумленна выконваюць сваю работу. Рады і рабяты: яны чакаюць атрымаць неблагі заробак.
Уключылася студатрадаўская моладзь і ва ўборку ўраджаю, якая зараз імкліва набірае абароты. Аднымі з першых прыйшлі на дапамогу аграрыям навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа. У КСУП “Ніва-Барсукі” іх ахвотна прынялі на часовую работу і накіравалі на збожжаток у Капусціна, дзе мы іх і сустрэлі. З хлебных палёў сельгасарганізацыі ў гэтыя дні актыўна стала паступаць свежаабмалочанае збожжа новага ўраджаю. У працэсе перапрацоўкі яго разам з работнікамі гаспадаркі задзейнічаны і навучэнцы.

Як мы высветлілі ў размове з самімі рабятамі, яны добра разумеюць, што студатрады – гэта не проста вясёлае баўленне часу і магчымасць зарабіць. Гэта яшчэ і эфектыўны спосаб граматна арганіза­ваць дзейнасць у летні перыяд, выпрацаваць любоў да працы і прымеркаваць яе да клопату аб сваёй малой радзіме, сваім раёне, сваім населеным пункце.
Працоўны семестр працягваецца!..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024