Неўміручы подзвіг народа – да 80-годдзя абароны Магілёва

Неўміручы подзвіг народа – да 80-годдзя абароны Магілёва

Калі наведваю горад Магілёў, стараюся абавязкова пабываць у знакавых месцах – Лупалава і на Буйніцкім полі. Менавіта тут 80 год таму пачалі разгортвацца баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 3 па 26 ліпеня 1941 года націск гітлераўцаў, якія імкнуліся ўзяць абласны цэнтр, стрымліваўся на гэтым рубяжы.
У пачатку ліпеня па радыё было перададзена знакамітае выступленне І.В.Сталіна аб разгортванні ўсенароднай барацьбы з ворагам – “каб гарэла зямля пад нагамі акупантаў”. І тады ж пачаліся баі за Магілёў. Пасля артылерыйскага абстрэлу Лупалаўскага аэрадрома фашысцкія войскі сканцэнтравалі свой галоўны ўдар на цэнтры горада, паступова акружаючы яго з усіх бакоў. Абаронцам Магілёва – чырвонаармейцам і апалчэнцам, жыхарам горада – даводзілася адбіваць шматлікія атакі ворага, што пераўзыходзіў па сіле.
Фашысцкія самалёты скідвалі на горад лістоўкі з заклікам здацца, па гучнагаварыцелях абяцалі жыццё і добрае харчаванне. Але ў адказ ім гучалі гарматныя залпы, кулямётныя чэргі і густая вінтовачная стральба.
Фронт да таго часу адышоў ужо далёка на ўсход, аднак абаронцы горада на Дняпры, сярод якіх былі і жыхары Кіраўшчыны, прызваныя райваенкаматам у першыя дні вайны, трапіўшыя пехатой групай у абласны цэнтр, стаялі насмерць.
Так, на працягу трох тыдняў апалчэнцы, міліцыянеры, рабочыя разам з байцамі 172-й стралковай дывізіі генерала М.Т.Раманава трымалі кругавую абарону Магілёва, стрымліваючы і скоўваючы часці танкавай групы Гудэрыяна, наносячы ворагу значныя страты. Да прыкладу, на Буйніцкім полі байцы палкоўніка Куцепава толькі за адзін бой знішчылі 37 варожых танкаў!
Мужнасць савецкіх салдат паказала, што фашыстаў можна і трэба біць, нават знаходзячыся ў поўным акружэнні, – да апошняга снарада, апошняга патрона, апошніх уздыху і стуку сэрца…
Увесь свет абляцелі фотаздымкі з падбітымі на Буйніцкім полі нямецкімі танкамі, зробленыя карэспандэнтам Паўлам Трошкіным, які разам з пісьменнікам Канстанцінам Сіманавым у той час знаходзіўся ў Магілёве.
Калі ў абаронцаў скончыліся боепрыпасы, яны невялікімі групамі пачалі адыходзіць на ўсход, але далёка не ўсім пашчасціла дабрацца да сваіх. Хтосьці загінуў, хтосьці знайшоў прытулак у мясцовых жыхароў, а затым рынуўся да партызанаў, хтосьці, на жаль, трапіў у палон. На Лупалаўскім полі акупанты стварылі вялікі лагер пад адкрытым небам для ваеннапалонных. Як сведчыў у сваіх успамінах былы магілёўскі падпольшчык К.Ю.Мэттэ: “Хаця я жыў не блізка ад лагера, але днём і асабліва ноччу чуў адтуль гул, цяжкі стогн, брэх сабак і стрэ­лы… Такое не забываецца…”.
Буйніцкае поле – святыня Магілёва. Над ім, згодна завяшчання Канстанціна Сіманава, быў развеяны яго прах. Пісьменнік пажадаў пасля смерці вярнуцца да мужных абаронцаў гераічнага горада. У мірны час на знакамітым полі быў створаны мемарыяльны комплекс, музей пад адкрытым небам, дзе зараз часта праводзяцца мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі.
Дагэтуль на месцах былых баёў праходзяць раскопкі, падчас якіх байцы пошукавага атрада “Віккру” на чале з камандзірам Мікалаем Барысенкам знаходзяць астанкі чырвонаармейцаў, потым праходзіць урачыстае перапахаванне. Усё гэта – даніна памяці героям вайны, яе ахвярам.
У Год народнага адзінства вельмі важна ведаць аб тых падзеях. Важна таксама ўсведамляць, што калі б не згуртаванасць народа, “пачуццё локця”, аб’яднанасці перад прыйшоўшай бядой, пэўна, мы б не сталі нашчадкамі Вялікай Перамогі, да якой абаронцы Магілёва рабілі першыя крокі ў ліпені 1941-га года.
Сучаснай моладзі раіў бы абавязкова прачытаць трылогію Канстанціна Сіманава “Жывыя і мёртвыя”, а яшчэ паглядзець фільм рэжысёра Дзяніса Скварцова “Дняпроўскі рубеж” – пра падзеі, якія адбыліся 80 год таму пад Магілёвам.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024