Моладзь шчыруе на зборы яблык у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Моладзь шчыруе на зборы яблык у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Апошні месяц лета шчодры на багаты ўраджай: на працягу цёплых дзянькоў набіраліся сілы для росту карысная гародніна і сакавітая садавіна. На сярэдзіну месяца прыходзіцца праваслаўнае свята, атрымаўшае ў народзе назву Яблычнага Спаса, якое адзначылі літаральна ўчора. Менавіта з гэтага дня нашы продкі пачыналі актыўна напаўняць кошыкі спелымі яблыкамі – карыснымі для здароўя, багатымі вітамінамі, смачнымі, з пахам лета… Час змяніўся: ураджай спелых яблык зараз здымаецца і раней, аднак, шануючы народныя традыцыі, мы па-ранейшаму з павагай ставімся да сакавітых пладоў яблыні, ужываем іх у свежым выглядзе, выкарыстоўваем у якасці сыравіны ў кулінарыі, для прыгатавання напіткаў і варэнняў, джэмаў, павідла…

Паназіраць за працэсам збору яблык мы накіраваліся ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Вядучы аграном-садавод сельгаставарыства Аляксандр Іваніцкі расказаў, што яблыневыя сады раскінуліся на плошчы ў 213 га, вырошчваецца тут каля 30 гатункаў беларускай і польскай селекцыі. Старт збору паспелых пладоў ранняга гатунку “жэнева” быў дадзены напрыканцы ліпеня. Зараз актыўна вядзецца ўборка гатунку “кавалеўскі”. Удзел у ёй прымаюць байцы сельскагаспадарчага атрада імя Героя Савецкага Саюза М.М.Антонава з ліку навучэнцкай моладзі. 10 юнакоў і дзяўчат прыступілі да работ 11 жніўня.

Падчас збору яблык – Дыяна Камзолава і Аляксандра Гаўрылава

Камандзір атрада Аляксандра Гаўрылава расказала, што мае даволі багаты працоўны вопыт: “Я вучуся на чацвёртым курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Першы раз трапіла ў студатрад, калі вучылася ў 10 класе СШ №2 імя.К.П.Арлоўскага. З тых часін кожныя летнія канікулы стараюся правесці з карысцю. Напрыклад, летась у якасці байца атрада працавала на Мінскім заво­дзе халадзільнікаў “Атлант”, сёлета, вось, працаўладкавалася ў “Рассвет”. Прапанавалі стаць камандзірам атрада, не адмовілася. У мае задачы ўваходзіць падтрымліваць сярод рабят працоўную дысцыпліну і, зразумела, як мага лепш працаваць усім разам”.

Да слова, паміж сабой атрадаўцы дамовіліся не карыстацца ў працэсе збору яблык гаджэтамі, каб не губляць дарэмна часу, бо іх заробак напрамую залежыць ад выпрацоўкі: колькі на­збіралі – столькі і зарабілі.
Працоўны дзень для атрадаўцаў пачынаецца ў 9 гадзін раніцы, а завяршаецца ў 16. Прадугледжаны час і на абедзенны перапынак. Дарэчы, харчуюцца рабяты смачнымі і сытнымі абедамі ў сталовай сельгаставарыства. За комплекснае меню з трох страў плацяць 25% ад поўнага кошту, атрымліваецца каля 1,5 рубля.

Будучы настаўнік пачатковых класаў Анастасія Бяржаніна, навучэнка Горацкага педагагічнага каледжа, працуе ў саставе атрада ўпершыню: “Мая сястра прапанавала падчас летніх канікулаў паспрабаваць самастойна зарабіць грошай. Я пагадзілася. Нягледзячы на тое, што наш атрад зборны – тут ёсць і студэнты, і навучэнцы розных устаноў краіны, і школьнікі, з юнакамі і дзяўчатамі мы адразу пасябравалі. Працуем дружна і зладжана, дапамагаем адзін аднаму”.
Яе напарніцы, вучаніцы СШ №1 райцэнтра Дар’я Русанава і Дыяна Камзолава прызналіся, што спачатку было складана настроіцца на рабочы рытм, але зараз ужо прывыклі, усе стараюцца. На што дзяўчыны патрацяць заробкі, яны пакуль што не вырашылі, але ўжо ўпэўніліся, што такі працоўны вопыт патрэбны і карысны – гэта новыя знаёмствы, і першая праца, і першая зарплата. “Хтосьці аддае перавагу летняму адпачынку падчас падарожжаў, на пляжы, а мы вырашылі частку канікулаў правесці з карысцю”, – дадалі школьніцы.
А вось вучань Мышкавіцкай СШ Уладзіслаў Лапіцкі прыйшоў у атрад з канкрэтнай мэтай: ён хоча набыць ноўтбук, спадзяецца, што з дапамогай заробленага ў “Рассвеце” яму ўдасца споўніць сваю мару. Праца ў атрадзе складанасцей у яго не выклікае: “Я хлопец вясковы, звыклы да ранішніх пад’ёмаў, работы на сельгаспалетках, таму выконваю, можна сказаць, добра знаёмую мне работу”, – падзяліўся юнак.
Курыруе дзейнасць атрадаўцаў на тэрыторыі яблыневага сада Аляксандр Іваніцкі. Ён адзначыў, што ў “Рассвеце” не ўпершыню запрашаюць да збору ўраджаю прадстаўнікоў навучэнцкай моладзі. Рабяты працуюць добра, атрымліваюць нядрэнныя грошы і рэальны шанец самастойна назапасіць на якую-небудзь неабходную пакупку.

Як паведаміла рэдакцыі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Пяўнёва, з пачатку лета ў нашым раёне ўжо адпрацавала 9 атрадаў розных профіляў з ліку навучэнцкай моладзі, а гэта 108 рабят.
“Многія юнакі і дзяўчаты запісваюцца ў атрады не ўпершыню. Студатрадаўскі рух падтрымліваецца ў нашай краіне на высокім узроўні. Ён не проста пераняў лепшыя традыцыі савецкіх часін, але і ўносіць новыя цікавыя ініцыятывы. Студатрад – гэта знаёмствы, сустрэчы, сябры, сумесная праца, набыццё дадатковых прафесійных навыкаў”, – падвынікавала Вікторыя Пяўнёва.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Образование

«Первые шаги в агробизнес»: профсоюзный форум в Горках

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024