Беражлівыя адносіны да лесу – клопат пра будучыню. Да Дня работнікаў лесу

Беражлівыя адносіны да лесу – клопат пра будучыню. Да Дня работнікаў лесу

Лясы… Пры гэтым слове ў памяці ўсплываюць бяскрайнія зялёныя абшары, якія, нібыта ніці, ахутваюць нашу прыгожую Беларусь. А для таго, каб прыроднае багацце было дагледжаным, каб не змяншалася колькасць лясных насаджэнняў, а іх выкарыстанне было рацыянальным, штодня працуюць людзі, якія звязалі сваю прафесійную дзейнасць з лясной гаспадаркай.
Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт раённай газеты наведаў Грыбавецкае лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, дзе пацікавіўся ў ляснічага Аляксандра Навіцкага дзейнасцю ўзначальваемага ім калектыву:

– Наша работа, перш за ўсё, складаецца з абароны, аховы і аднаўлення лясоў, кантролю за рацыянальным лесакарыстаннем з улікам захавання біялагічнай разнастайнасці лясных багаццяў. Значную ўвагу надаем лесааднаўленню – вясеннім і асеннім пасадкам маладых дрэўцаў розных парод.
Нашы спецыялісты кантралююць стан лесанасаджэнняў: у выпадку неабходнасці ажыццяўляецца вырубка старых ці небяспечных дрэў, яны вырашаюць, якія пасадкі можна вылечыць ад хвароб ці шкоднікаў, а якія лепш убраць, бо іншы раз маштабы заражэння дрэў здольныя прывесці да сур’ёзных праблем і страты значнай часткі лясных масіваў. Сярод клопатаў лесаводаў – барацьба з высыханнем хваёвых насаджэнняў. Так, на пашко­джаных караедам участках лесу робяцца скразныя санітарныя высечкі, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага небяспечнага жука.

Ляснічы Аляксандр Навіцкі, памочнік ляснічага Дзмітрый Дзячук

Вялікую ўвагу надаем навядзенню парадку ў лясах і месцах адпачынку, а таксама добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынку лясніцтва.
Агульная тэрыторыя, якую абслугоўвае наша лясніцтва, – 15078 га, з якіх 13600 га пакрыты лясамі і насаджэннямі.
Сёлетняе спякотнае надвор’е прынесла нямала праблем і ў нашу галіну: на значных плошчах загінула шмат 1- і 3-гадовых маладых дрэўцаў, якія былі пасаджаны раней. Таму зараз актыўна займаемся дапаўненнем, гэта значыць – на месцы загінуўшых хутка зноў будуць зелянець новыя расліны.
Шмат робім і па ахове лесу ад пажараў. Ажыццяўляем догляд за існуючымі мінералізаванымі палосамі, пракладваем новыя. У спякотнае надвор’е вялі пастаянны маніторынг лясных масіваў, каб не дапусціць узгарання. Радуе, што з пастаўленымі задачамі справіліся паспяхова, ніякіх надзвычайных сітуацый не было дапушчана.

Ляснік Сяргей Дрозд, ляснік-вальшчык Уладзімір Федарэнка, ляснік Дзмітрый Іваноў

Прыемна, што сваё прафесійнае свята сустракаем з добрымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі. Усе даве­дзеныя кіраўніцтвам планавыя заданні імкнемся выконваць. Для гэтага ёсць і добра ўкамплектаваная матэрыяльна-тэхнічная база, і зладжаны калектыў калег-аднадумцаў.
Увогуле, кадры – галоўны складнік стабільнай дзейнасці любой галіны. У лясной гаспадарцы асабліва. Менавіта ад добрасумленнасці, адказнасці за даручаную справу залежыць вынік нашай працы, бо леснікі, вальшчыкі, трактарысты ўвесь дзень праводзяць на замацаванай тэрыторыі, самі плануюць выкананне пастаўленых задач.
У калектыве нашага Гры­бавецкага лясніцтва 20 чалавек. Адразу адзначу, што гэта сапраўдныя прафесіяналы, з якімі па сілах выканаць любую справу. Штодня, прыкладаючы нямала сіл, яны гадуюць, захоўваюць і прымнажаюць лясное багацце нашага раёна.

Ляснік Святлана Цеплякова

Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў памочніка ляснічага Дзмітрыя Дзячука, спецыялістаў адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку драўніны і здзелак з ёй майстроў лесу Таццяны Кейзік і Аляксандра Мінчукова, трактарыста па вывазцы драўніны Анатоля Круталевіча. Нельга не адзначыць вальшчыкаў Сяргея Цеплякова і Аляксандра Маглюя. Іх работа даволі складаная, патрабуе не толькі ўважлівасці, прафесіяналізму і сілы, але і дысцыпліны, вытрымкі, майстэрскага валодання галоўным інструментам вальшчыка – бензапілой.
Да прафесійнага свята знакам “20 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” адзначана майстар лесу Вольга Новікава. Вольга Іванаўна – адна з самых старэйшых работнікаў лясніцтва, яе вопыт і веды лясной гаспадаркі – каштоўны скарб калектыву.
На ўласным вопыце скажу, што ў нашай сферы выпадковыя людзі працаваць не змогуць, бо работнікі лесу – гэта спецыялісты, якія аддаюць сябе прафесіі цалкам, якія любяць прыроду і робяць усё, каб зялёнае багацце нашай Беларусі толькі прымнажалася. Лічу, што ўсе, хто займаюцца аховай і аднаўленнем лясоў, робяць вельмі важную і неабходную справу, як для сучанага, так і для будучых пакаленняў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024