Аддзел нарыхтовак Кіраўскага райспажыўтаварыства імкнецца забяспечыць спажыўцоў вітаміннай прадукцыяй

Аддзел нарыхтовак Кіраўскага райспажыўтаварыства імкнецца забяспечыць спажыўцоў вітаміннай прадукцыяй

Аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства – практычна адзіны ў вобласці, які ў такіх маштабах займаецца нарыхтоўкай і захоўваннем садавіны і агародніны, дзікарослых і культурных ягад, грыбоў. Невялікі калектыў аддзела на працягу года клапоціцца пра разнастайнасць і багацце вітаміннай прадукцыі на сталах пакупнікоў.
Наколькі ўраджайны для нарыхтоўшчыкаў сёлетні год, і наколькі спажыўцы будуць забяспечаны садавінай і агароднінай, мы запыталі ў начальніка аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Вікторыі РУДАК:
– Зараз актыўна працуем над выкананнем планавых заданняў па закладцы харчовай прадукцыі, а яны даволі важкія: у сховішчы неабходна закласці 120 т бульбы (гэты паказчык ужо выканалі), 25 т капусты, 27 т цыбулі, па 12 т морквы, сталовых буракоў і яблыкаў. Апошні тэрмін закладкі – 15 лістапада – для капусты. Усяго гэтага павінна хапіць для таго, каб у поўнай меры забяспечыць спажыўцоў садавінай і агароднінай да новага ўраджаю. Калі ж здарыцца, што чагосьці не будзе хапаць, мы абавязкова знойдзем, дзе закупіць тую ці іншую прадукцыю і прапануем яе нашым пакупнікам.

Начальнік аддзела нарыхтовак Вікторыя Рудак
і нарыхтоўшчык прадуктаў і сыравіны Віталь Яфрэмаў

Перад сезонам правялі работу па дэзінфекцыі сховішчаў, пабялілі іх, дзе трэба было, падрамантавалі, санэпідэмслужба праверыла падрыхтоўку аб’ектаў і выдала неабходныя дакументы. У складскіх памяшканнях нарыхтоўчай базы створаны належныя ўмовы для захоўвання, ёсць камеры з халадзільнымі ўстаноўкамі, якія падтрымліваюць неабходную тэмпературу для кожнага віду прадукцыі, а гэта дазваляе нам прапанаваць пакупнікам якасныя тавары на працягу ўсяго міжсезоннага перыяду.
Агародніну рэалізуем праз гандлёвую сетку нашага і суседняга Бабруйскага раёна, бо з мінулага года яго магазіны падпарадкоўваюцца Кіраўскаму райспажыўтаварыству, накіроўваем ва ўстановы адукацыі, бальніцы, частку рэалізуем падчас праводзімых у раёне, вобласці і рэспубліцы кірмашоў. Садавіна таксама ідзе на продаж. Тыя ж яблыкі, у адпаведнасці з дагаворамі, пастаўляем на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Таварныя яблыкі прапаноўваем нашым пакупнікам узімку.

Сартыроўшчыца Алена Тарэлка

Сёлета мы нядрэнна папрацавалі падчас нарыхтоўкі дзікарослых ягад: чарніц, буякоў, брусніц, журавін, якіх нарыхтавалі каля 30 т. Дарэчы, каля 20 т замарожаных па сучасных тэхналогіях чарніц рэалізавалі ў Польшчу, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабаваная. Так званую “шокавую” замарозку ягад зрабілі ў Глуску, дзе ў свой час па рашэнні “Белкаапсаюза” было ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне для патрэб райспажыўтаварыстваў Магілёўшчыны.
Акрамя ягад сёлета даволі неблагі год быў на ўраджай грыбоў: лісічак прынялі ад насельніцтва больш за 2,7 т. Частку прадавалі падчас кірмашоў, каля 2,5 т замарозілі для патрэб грамадскага харчавання. Сярод нашых асноўных спажыўцоў замарожаных лісічак – кафэ “Смажанка”, дзе наладжаны выпуск двух відаў смажанак з лісічкамі. За 9 месяцаў бягучага года кіраўчане і госці горада “з’елі” ў выпечцы амаль 1,5 т гэтых рыжых дароў лесу.
Сярод асноўных нашых пастаўшчыкоў садавіны і агародніны – насельніцтва, фермерскія гаспадаркі, штосьці закупляем у сельгасарганізацыях. З мэтай выканання даведзеных паказчыкаў па закупе раслінаводчай прадукцыі выязджаем у іншыя вобласці рэспублікі, часцяком бываем у п.Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе фермерамі наладжаны аптовы продаж вырашчанай прадукцыі, бываем на рынку ў Ждановічах. Ва ўсіх гандлёвых аб’ектах размешчана інфармацыя аб закупачных цэнах на сельгаспрадукцыю, якія перыядычна пераглядаюцца і змяняюцца ў залежнасці ад сезону, ураджайнасці, прапановы і попыту. Усё гэта дазваляе нам набываць якасную прадукцыю па прымальных цэнах і прапанаваць яе пакупнікам.
Уся прадукцыя, незалежна ад таго, дзе была вырашчана, перш чым патрапіць на нарыхтоўчы канвеер, а пасля – і на сталы спажыўцоў, праходзіць праверку. Ураджай, які не адпавядае патрабуемым нормам, выбракоўваецца. На наступным этапе частка з кожнай партыі прадукцыі адпраўляецца ў лабараторыю. Там уся агародніна і садавіна правяраецца на нітраты, а дзікарослыя культуры – на радыяцыю.
Сёлета жыхары нашага раёна актыўна здавалі бульбу: прычым, калі большасць рэалізоўвалі па 3-4 мяхі, то некаторыя прывозілі адразу па 3-5 тон. Ёсць сельскія населеныя пункты, дзе папулярнае вырочшванне той ці іншай раслінаводчай прадукцыі: напрыклад, у Любонічах, – гэта сталовыя буракі, у Капусціна – фасоля, а сяльчане з “лясных зон” забяспечваюць наш аддзел дарамі лесу – дзікарослымі ягадамі і грыбамі. Добры ўраджай быў сёлета і на часнок, якога мы закупілі ў насельніцтва каля 3 т: якасны і таварны прымалі па высокім кошце, што актывізавала грамадзян да рэалізацыі.
А вось для яблыкаў гэты год не зусім спрыяльны: на дадзены мамонт закупілі гэтай сакавітай прадукцыі каля 1 тыс 800 т, летась на гэты час было ў два разы больш. Цесна супрацоўнічаем з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, які рэалізуе нам дары сваіх садоў. Зараз актыўна працуем з насельніцтвам па закупе таварнага (здымнага) яблыка, якое ідзе на доўгатэрміновае захоўванне.
У сезон забяспечваем жыхароў раёна фруктамі і ягадамі, прапануем пакупнікам кавуны, дыні, вінаград, персікі, гранаты і інш., наладжваем кантакты з пастаўшчыкамі гэтай прадукцыі, штосьці набываем праз камерцыйныя фірмы г.Бабруйска, галоўнае, каб кіраўчане былі забяспечаны вітаміннай прадукцыяй.
Аддзел нарыхтовак не толькі закупляе сельгаспрадукцыю, але і ажыццяўляе яе частковую перапрацоўку. Імкнемся задаволіць густ і пажаданні спажыўцоў. Салёныя агуркі і памідоры, квашаная капуста, мочаныя яблыкі – усе гэтыя прысмакі ў жыхароў нашага і Бабруйскага раёнаў карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. У Бабруйску маецца вялізны квасільна-засолачны участак, дзе і перапрацоўваецца свежая прадукцыя, вяртаючыся на прылаўкі магазінаў, у рэстараны і кафэ смачнай ежай. Сярод найбольш папулярных у вайсковых часцях – салёныя агуркі і квашаная капуста, іх туды набываюць вялізнымі партыямі. Таму гэты ўчастак не прастойвае.
Немалаважны аспект у нашай рабоце – нарыхтоўка другаснай сыравіны. Штомесяц у сярэднім закупаем па 400-600 т лому чорнага і каляровага металаў, каля 20-30 т
макулатуры, а яшчэ шклабой, поліэтылен, бутэльку. Сярод актыўных здатчыкаў – насельніцтва, школы і дзіцячыя садкі, арганізацыі раёна.
На нарыхтоўцы як другаснай сыравіны, так і дароў садоў, агародаў, лясоў задзейнічаны штатныя і пазаштатныя нарыхтоўшчыкі: у нашым раёне такіх 12 чалавек, у Бабруйскім – 33, 1 – у Рагачове. Кожны з іх старанна ставіцца да сваіх абавязкаў, бо матэрыяльна зацікаўлены ў тым, каб сабраць найбольшую колькасць прадукцыі і другаснай сыравіны. Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць Віталь Яфрэмаў, які працуе ў горадзе, Сяргей Ждановіч – абслугоўвае Любоніцкую зону, Любоў Гацэрыдзэ – Жыліцкую, Таццяна Пруднікава – Мышкавіцкую. Дарэчы, усе нарыхтоўшчыкі – на­дзейныя і адказныя лю­дзі, з якімі працаваць лёгка і нам, і здатчыкам.
Вялізны аб’ём работ выконваюць нашы кладаўшчыкі Наталля Кірэева, Валянціна Русецкая, абедзве ўжо даўно ў гэтай галіне, і Ніна Лазаковіч. Жанчыны іншы раз працуюць не лічачыся з уласным часам: да нас прыязджаюць пастаўшчыкі з розных абласцей Беларусі, таму даводзіцца выйсці на работу і ў выхадны дзень, і застацца пасля заканчэння рабочага часу. У кожнай з іх – свая каманда з ліку сартыроўшчыкаў і грузчыкаў, разам яны вядуць і абслугоўваюць значны ўчастак дзейнасці аддзела нарыхтовак.
Надзейным памочнікам у рабоце з’яўляецца і вядучы таваравед Алена Русава.
Падводзячы вынікі нашай размовы, паўтаруся, што нашы пакупнікі і спажыўцы могуць быць спакойныя – садавінай і агароднінай аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства забяспечыць пад поўную патрэбу.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024