Дубовая алея на Кіраўшчыне ў в.Боркі ад гасцей з Белгародскага раёна
У раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021” прымала ўдзел дэлегацыя Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі – кіраўніком камітэта па развіцці аграпрамысловага комплексу Мікалаем Берднікам. Белгародскі раён ужо шмат год з’яўляецца пабрацімам Кіраўскага раёна, нас звязваюць адносіны дружбы і супрацоўніцтва.
У межах праграмы наведвання госці пабывалі ў вёсцы Боркі, на мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”. Іх суправаджалі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, яе намеснік Таццяна Бяляўская, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец, дырэктар Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, кіраўнік раённага аграпрамысловага саюза, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк.
Для прысутных была праведзена экскурсія ў Боркаўскім сельскім клубе-музеі, па мемарыяльным комплексе. Яны наведалі капліцу ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых жыхароў Борак і навакольных вёсак.
Далей адбылася знамянальная падзея – быў пакладзены пачатак закладцы ў Борках Парка дружбы і адзінства: члены дэлегацыі Белгародскага раёна сумесна з кіраўчанамі высадзілі 30 дубоў, прывезеных гасцямі з іх зямлі. Няхай дрэўцы цягнуцца да сонца, растуць, сімвалізуючы сабой мірнае жыццё!