На Кіраўшчыне фінішаваў працоўны семестр-2021

На Кіраўшчыне фінішаваў працоўны семестр-2021


У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў працоўнага семестра 2021 года. Сёлета ў раёне было сфарміравана 10 студэнцкіх атрадаў розных профіляў.

125 юнакоў і дзяўчат – школьнікаў, навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў – шчыравалі падчас сезонных сельскагаспадарчых работ, на ўборцы ўраджаю, рамонце драўляных скрыняў для сельгаспрадукцыі, былі задзейнічаны ў іншых відах дзейнасці. Сваёй добрасумленнай працай рабяты працягвалі лепшыя традыцыі былых камсамольскіх студэнцкіх атрадаў, байцы якіх у свой час вылучаліся актыўным, неабыякавым стаўленнем да жыцця і працы.

Падчас закрыцця чарговага працоўнага семестра ў адрас кіраўніцтва і калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне развіццю студатрадаўскага руху, былі выказаны словы ўдзячнасці. Сярод іх – ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на базе якога сёлета шчыравалі 3 студатрады, камунальныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы “Ніва-Барсукі”, “Чырвоны баец”, “Жылічы” і “Барчыцы-агра”, філіял “СВК Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”.

Цырымонію ўшанавання лідараў працоўнага семестра-2021 правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна адзначыла, што для маладых людзей удзел у студатрадаўскім руху – гэта не толькі магчымасць зарабіць грошы, а яшчэ і набыць працоўныя навыкі, завесці новыя цікавыя знаёмствы. “Ва ўсе часіны старанная праца была ў пашане. Той, хто з адказнасцю ставіцца да выканання ўскладзеных на яго абавязкаў, ведае, што сумленна зароблены рубель лёгкім не бывае. Грошы трэба ўмець зарабляць, вопыт у студатрадзе вельмі каштоўны для маладых людзей. Вызначаючы лідараў сярод байцоў будатрадаў, кіраўнікоў гэтага руху, мы звярталі ўвагу ў тым ліку і на стараннае стаўленне да працы, і на дысцыплінаванасць, і на многія іншыя паказчыкі”, – дадала Таццяна Бяляўская.

Лідарамі ў намінацыях “Лепшы наймальнік” прызнана ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”; “Лепшы штаб працоўных спраў” – Жыліцкі сельгаскаледж; “Лепшы сельскагаспадарчы атрад” – студэнцкі сельгасатрад імя А.Л.Ядлоўскага, сфарміраваны на базе Барчыцкага НПК ДС-СШ (кіраўнік Пётр Сямёнаў); “Лепшы будаўнічы атрад” – студэнцкі будатрад імя Героя Савецкага Саюза І.І.Якубоўскага з ліку навучэнцаў СШ №1 (кіраўнік Аляксандр Апенька); “Лепшы камандзір” – камандзір атрада імя Героя Савецкага Саюза І.І.Якубоўскага Багдан Франк; “Лепшы камісар” – камісар студэнцкага сельскагаспадарчага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.Я.Галавачова Ляля Пасевіч.
Лідарам працоўнага семестра-2021 Таццяна Бяляўская ўручыла Падзячныя пісьмы і сувеніры.

Падзякі за плённую працу былі аб’яўлены камандзіру студэнцкага сельскагаспадарчага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.Я.Галавачова Станіславу Масальскаму і камандзіру студэнцкага сельгасатрада імя Героя Савецкага Саюза М.М.Антонава Аляксандры Гаўрылавай.

Першы сакратар РА ГА “БРСМ” Ірына Пятроўская адзначыла, што сёлета байцы студатрадаў працавалі годна. Ёсць спадзяванні, што іх прыклад стане стымулам для іншых юнакоў і дзяўчат. Чакаем працоўны семестр 2022 года!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024