Сустрэчы з насельніцтвам на Кіраўшчыне: пытанні разглядаюцца і вырашаюцца…

Сустрэчы з насельніцтвам на Кіраўшчыне: пытанні разглядаюцца і вырашаюцца…

Такая форма работы, як правядзенне сустрэч з насельніцтвам рабочай групай райвыканкама ў саставе прадстаўнікоў раённай улады, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікоў арганізацый і служб, якія адказваюць за забеспячэнне жыццядзейнасці сяльчан, паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць у грамадзян. Адкрыты дыялог па актуальных тэмах, магчымасць для вяскоўцаў агучыць хвалюючыя пытанні, а рабочай групе ўзяць іх на кантроль для аператыўнага разгляду і вырашэння – фармат такіх сустрэч. У бягучым годзе, як і раней, яны былі праведзены ў многіх сельскіх населеных пунктах.

Чарговы дыялог рабочай групы на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Слабоднікавай адбыўся з жыхарамі аграгарадка Мышкавічы ў зале мясцовага сельскага Дома культуры.

Старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская падрабязна праінфармавала прысутных аб тым, якія захады былі прадпрыняты па вырашэнні пытанняў, узнятых на папярэдняй сустрэчы ў аграгарадку, а таксама адзначыла, што зроблена на тэрыторыі сельсавета з пачатку бягучага года. Дарэчы, сёлета праведзена значная работа па добраўпарадкаванні Мышкавіч, зносу безгаспадарных дамоў, уцягненню пустуючых земляў у сельгасабарот. Праведзены рамонты адміністрацыйных буданкаў, гандлёвых аб’ектаў. Зроблены рамонт агароджы па вуліцах аграгарадка і блізляжачых вёсак, а таксама ўстаноўлена новая. Абсталявана спартыўная пляцоўка па вул.Дварцовай. Рэканструяваны воінскія пахаванні.

Безумоўна, у ходзе сустрэчы была ўзнята такая актуальная тэма, як меры прафілактыкі супраць каранавіруснай інфекцыі. Галоўны ўрач Кіраўскай ЦРБ Сяргей Бычэнка акрэсліў санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў раёне, зрабіў акцэнт на неабходнасці вакцынацыі, падкрэсліў, што гэта найбольш эфектыўны сродак абароны ад COVID-19.

Прысутныя мясцовыя жыхары задалі цікавячыя або хвалюючыя іх пытанні. На асобныя адказы былі дадзены ў ходзе сустрэчы, астатнія былі ўзяты на кантроль, вызначаны адказныя асобы за іх разгляд. 

Аб тым, якое вырашэнне знайшлі звароты жыхароў Мышкавіч, рэдакцыі паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Адно з пытанняў тычылася неабходнасці прыняцця мер па захаванні фундамента ў пачатку вул.Паўднёвай (раней дом быў на балансе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

У цяперашні час вядуцца работы па захаванні фундамента.

 У працяг размовы пра вул.Паўднёвую жыхары адзначылі, што пажадана было б ўладкаванне на ёй асфальтавага пакрыцця.

Як паведаміла кіраўніцтва УКП “Жылкамгас”, у бягучым годзе праведзена частковая падсыпка заніжаных месцаў вуліцы гравійным матэрыялам і прафіляванне дарогі. Праезная частка знаходзіцца ў здавальняючым стане, крытычная ямачнасць адсутнічае. Па меры неабходнасці будзе праводзіцца рамонт.   

Наступная заўвага, якая прагучала на сустрэчы: на вул. К.П.Арлоўскага адключаюць вулічнае асвятленне ў 7.30, а ў гэты час дзеці ідуць у школу. Неабходна ажыццяўляць адключэнне ў больш позні час.

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Жанна Камінская, пытанне вулічнага асвятлення было адрэгулявана. Са змяншэннем светлавога дня час уключэння і адключэння ліхтароў вулічнага асвятлення карэкціруецца.

Адна з мясцовых жыхарак паскардзілася на тое, што на дадзены момант  немагчыма дазваніцца адказным работнікам Кіраўскага раёна газазабеспячэння для ўдакладнення паказанняў лічыльніка ў пачатку ацяпляльнага перыяду.

Кіраўніцтва Кіраўскага раёна газазабеспячэння ВУ “Бабруйскгаз” паведаміла, што з усімі работнікамі, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно”, праведзена растлумачальная работа наконт забеспячэння якасных зносін з абанентамі. Таксама праведзена азнаямленне са зноў прынятым стандартам прадпрыемства “Парадак абслугоўвання кліента”.

Шэраг сяльчан хвалявала пытанне рамонту веладарожкі ад г.Кіраўска да аг.Мышкавічы.

Было растлумачана, што дадзены ўчастак дарогі знаходзіцца на балансе філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197. У мэтах забеспячэння магчымасці руху веласіпедыстаў у абодвух накірунках і забеспячэння бяспекі  ўдзельнікаў дарожнага руху Кіраўскім раённым выканаўчым камітэтам накіравана хадайніцтва аб уключэнні ў праграму работ КУП “Магілёўаблдарбуд” на 2022 год рамонту ўчастка аўтадарогі ад Кіраўска да Мышкавіч у частцы ўладкавання веладарожкі. 

Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024