Калі мары збываюцца… Ветурач КСУП “Ніва-Барсукі” Юлія Валькевіч знайшла на сяле сваё прызванне і шчасце

Калі мары збываюцца… Ветурач КСУП “Ніва-Барсукі” Юлія Валькевіч знайшла на сяле сваё прызванне і шчасце

Наша сустрэча і гутарка з ветэрынарным урачом КСУП “Ніва-Барсукі” Юліяй Валькевіч адбылася на яе рабочым месцы – МТК “Капусціна”. Прыехаўшы сюды, паспрабавала знайсці жанчыну самастойна, аднак, тэрыторыя комплексу вялікая, аб’ектаў і жывёлы шмат, таму і спецыяліста які “не сядзіць у кабінеце” адшукаць было няпроста, давялося тэлефанаваць. Літаральна праз хвіліну насустрач выйшла маладая жанчына, як аказалася – гераіня гэтых радкоў.
Свой шлях у прафесію Юлія пачала яшчэ пасля заканчэння 9-ці класаў СШ №1 горада. З дзяцінства яна марыла звязаць сваё жыццё з медыцынай, прыкладам для дзяўчынкі была матуля-медык. Аднак, абставіны склаліся нечакана. Нешта падобнае было ў гераіні Надзеі Румянцавай у фільме “Каралева банзакалонкі”, калі яе спыталі: “І што, ты змяніла мару”, яна адказала: “Не, проста мару змяніла”. Вось так здарылася і ў жыцці Юліі: медыцынскі каледж у Бабруйску спыніў сваю дзейнасць, а жаданне аказваць дапамогу іншым у дзяўчыны не знікла, яна вырашыла пайсці ў ветэрынарыю, для вучобы абрала Клімавіцкі аграрны каледж.
На думку маладой жанчыны, дзесьці на яе выбар паўплывалі і дзіцячыя ўспаміны: са сваім дзядулям, які працаваў трактарыстам у адной з гаспадарак Бабруйскага раёна, дзяўчынка часта бывала і на палях, і на фермах. Таму працу ў сельскай гаспадарцы ведала і бачыла сваімі вачамі. Калі вучылася ў каледжы, у аграрнай галіне працаваў і дзядзька: з ім таксама часта ездзіла на жывёлагадоўчыя аб’екты, таму і не палохалася сваёй будучай работы на ферме.
Вучоба ёй давалася лёгка, абраная прафесія падабалася. Пасля заканчэння навучальнай установы перад маладым спецыялістам стаў выбар месца абавязковай адпрацоўкі. Не сакрэт, што сельскагаспадарчая галіна мае пастаянную патрэбу ў падобных кадрах, таму ў Юліі і яе аднагрупнікаў быў вялікі выбар, куды пайсці на першае рабочае месца. Аднак, дзяўчына з першага дня вучобы ведала, што абавязкова вернецца на Кіраўшчыну. Так і здарылася: у 2010 годзе для маладога спецыяліста расчыніў свае дзверы новы МТК “Капусціна” КСУП “Ніва-Барсукі”.
Юлія Валькевіч дагэтуль памятае, з якой цеплынёй прыняло яе кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, калектыў комплексу: падтрымлівалі, падказвалі, дапамагалі. Ёй – гараджанцы, выдзелілі новы дыхтоўны дом у в.Капусціна: зараз тут яна жыве разам з мужам і сынам.
Па-першасці, успамінае Юлія Віктараўна, на рабоце было ўсё: і слёзы, і пачуццё страху, і нават адчай. Прычынай таму, лічыць яна з вышыні цяперашняга вопыту – недахоп практычных ведаў, няўпэўненасць у сваіх сілах. Але і тут маладога спецыяліста не пакінулі сам-насам з праблемамі. На дапамогу прыйшоў калега, якога жанчына і да гэтага часу лічыць сваім настаўнікам і памочнікам – Аляксандр Дастанка (на той час – галоўны ветурач КСУП “Ніва-Барсукі”). У будні і святы, удзень і ўначы малады спецыяліст магла патэлефанаваць Аляксандру Анатольевічу і атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па любым вытворчым пытанні: будзьто лячэнне жывёлы, вакцынацыя ці складаны ацёл у каровы. Так, паступова, з кожным днём прыходзілі вопыт і ўпэўненасць, а вынікі работы ўсё больш задавальнялі.
Хутка праляцеў час, завяршаўся сас абавязковай двухгадовай адпрацоўкі. Юлія Валькевіч успамінае, што перад ёй паўстала няпростае пытанне: заставацца працаваць у сельгаспрадпрыемстве ці шукаць шчасце ў іншай сферы дзейнасці і пераязджаць жыць у горад. Але нездарма кажуць: “Нарадзіўся чалавек, і нарадзіўся яго лёс” – дзяўчына сустрэла сваё каханне – мясцовага юнака і ў 2012 годзе выйшла за яго замуж. У гэтым жа годзе нарадзіла сына Арцёмку. Маладыя вырашылі застацца жыць і працаваць у вёсцы. Аб прынятым рашэнні і дагэтуль ніколькі не шкадуюць, бо абодва не любяць гарадской мітусні, ім вельмі падабаюцца вясковыя цішыня і спакой.

Каб павысіць сваю кваліфікацыю, у 2016 годзе Юлія Валькевіч паступіла на завочнае аддзяленне ў БДСГА, дзе больш дасканала спасцігла тонкасці ветэрынарнай навукі.
Зараз яна ўпэўнена сябе адчувае ў любым пытанні лячэння і догляду за жывёлай. На сваім участку ветурач імкнецца поўнасцю выконваць план супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў, каб павялічыць захаванасць і знізіць невытворчае выбыцце сельскагаспадарчай жывёлы. На дадзены час у яе “на руках” амаль 1200 галоў БРЖ, якая патрабуе штодзённай увагі ветурача. Нягледзячы на такую колькасць “пацыентаў”, Юлія Віктараўна паспявае назіраць за станам здароўя ўсёй жывёлы. Дапамагаюць спецыялісту выяўляць захварэўшых ці патрабуючых агляду кароў і цялят работнікі МТК “Капусціна”: даяркі і даглядчыкі таксама зацікаўлены, каб насельнікі комплексу былі здаровымі, своечасова пралечанымі, бо ад надояў і прываг напрамую залежаць і іх заробкі.
Не магла не запытацца ў сваёй субяседніцы, чым жа так палохае сучасную моладзь работа ў сельскай гаспадарцы? І пачула шчыры адказ, што некаторыя хочуць нічога не рабіць, але пры гэтым шмат зарабляць, мець усё і адразу. У аграрнай галіне, так не бывае. Па словах Юліі Валькевіч, заробкі зараз у сельскагаспадарчай сферы – дастойныя, былі б толькі жаданне працаваць і адказнасць у выкананні сваёй справы. У моцных гаспадарках імкнуцца забяспечыць маладыя кадры жыллём, а гэта – адзін з самых важных крытэрыяў застацца пасля заканчэння абавязковай адпрацоўкі. Менавіта так атрымалася ў яе выпадку: у якой іншай сферы ў 20 год можна стаць гаспадыняй новага дома?!

Не толькі работай жыве маладая сям’я Валькевічаў. Ёсць у іх хобі, якое аб’ядноўвае, дазваляе адпачыць душой і набрацца сіл на новыя справы – рыбалка. Па словах Юліі, у любое надвор’е пры кожным выпадку яны спяшаюцца з вудамі на бераг ракі, каб пабыць у цішыні на ўлонні прыроды. Практычна заўсёды вяртаюцца з важкім уловам, таму з прадуктамі для наварыстай юшкі праблем няма. А яшчэ вельмі любяць хадзіць па грыбы.
Маладая сям’я не баіцца ніякай работы: трымаюць вялікую хатнюю гаспадарку, вырошчваюць агародніну.
Наперадзе ў Валькевічаў – шмат планаў і задум: Аляксандр даводзіць да ладу прысядзібную тэрыторыю, зараз займаецца будаўніцтвам гаража. А Юлія ў выхадныя дні любіць пабалаваць сваіх дамачадцаў блінамі: гатуе і тонкія, і аладкамі, з начынкамі і без, а яшчэ – выпякае смачную піцу.
Сваю будучыню яны бачаць менавіта ў вёсцы: і ніколі не пагаджаюцца з меркаваннямі, што жыццё тут сумнае і аднастайнае. Юлія ўпэўнена, што радасць могуць прыносіць зусім простыя рэчы: кропелькі расы на траве, ранішні ўсход сонейка, спевы жаўрука і клёкат бусла на палетках. Усё залежыць ад чалавека, ад яго светапогляду, ад унутранага ладу з самім сабой і наваколлем.
Людміла СЯМЁНАВА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024