Адрас электроннай пошты для зваротаў: E-mail: kirovetc@mogilev.by
У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў»:
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
- адрас электроннай пошты заяўніка;
- выклад сутнасці звароту.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- адрас электроннай пошты заяўніка;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.