Каб выканаць заданні пяцігодкі

Ход працоўных будняў з паслякрызіснымі наступствамі і іншымі складанасцямі паступова наблізіў усіх нас да сярэдзіны года і ўжо перакрочыў яе. А гэта значыць, зусім няшмат засталося да заканчэння пяцігодкі, і ўсе працоўныя калектывы раёна павінны прыкласці максімум намаганняў, каб забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На гэтай галоўнай задачы засяродзіў увагу ўдзельнікаў пасяджэння райвыканкама, на якім ішло абмеркаванне дасягненняў і ўпушчэнняў у рабоце за першае паўгоддзе, кіраўнік раённай вертыкалі ўлады У.У.Піскіжаў.
На пасяджэнні прысутнічаў і выказаў слушныя заўвагі намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Ю.А.Ільюшчыц.
Трэба заўважыць, становішча спраў у эканоміцы і сацыяльнай сферы раёна паквартальна аналізуецца на пасяджэннях райвыканкама, а ўвогуле пастаянна знаходзіцца на кантролі ў вертыкалі ўлады: калі неабходна, у рабочым парадку выпрацоўваюцца і прымаюцца меры па выпраўленні трывожных сітуацый.
За студзень — чэрвень у цэлым па раёне пераўзыдзены прагназуемыя на год паказчыкі па вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, рознічным тавараабароце. Гаворачы аб рабоце прамысловай галіны, нельга не адзначыць, што не перавышаны нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.
Уведзена ў эксплуатацыю 8179 кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 107,6% да задання на паўгоддзе.
Што вельмі важна, па раёне забяспечана выкананне задання па росту заработнай платы — сярэдні яе ўзровень склаў 772,9 тысячы рублёў, што на 0,5% перавышае даведзены аблвыканкамам паказчык.
Але ў ходзе пасяджэння райвыканкама прыйшлося канстатаваць, што па выніках работы за шэсць месяцаў не ўзяты шэраг важнейшых намечаных рубяжоў. Перш за ўсё, гэта вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі: тэмп росту па ўсіх катэгорыях гаспадарак у цэлым не дацягнуў да прагназуемага на 2 працэнтных пункты, па сельгасарганізацыях — 1,8 %. З 11 сельгасарганізацый справіліся з даведзенымі паказчыкамі толькі СВК “Калгас “Свярдлова” і “Бераснёўскі”. Найбольшае адставанне дапусцілі РУП “Жылічы”, СВК “Добасна-агра”, РАПТЗ.
Асноўнымі складаемымі агульнага “мінусу” намеснік старшыні райвыканкама А.А.Пекліна назвала невыкананне заданняў па вытворчасці малака, мяса, агародніны закрытага грунту, а тут вылучыліся з адмоўнага боку СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, РУП “Жылічы”, у якіх назіралася зніжэнне вытворчасці малака да аналагічнага перыяду 2009 г.; сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ніжэй 600 г дапусцілі ў СВК “Калгас “Свярдлова”, “Добасна-агра”.
За паўгоддзе знізіліся тэмпы ўкладання інвестыцый у эканоміку раёна: у развіццё рэгіёна было накіравана 32 млрд.руб., што складае каля 90% да леташняга ўзроўню. З гэтага аб’ёму 80% прыходзіцца на долю сельскай гаспадаркі і жыллёвага будаўніцтва, значыць, астатнія сферы — прамысловасць, гандаль і іншыя — амаль не ўкладалі сродкі ў сваё развіццё.
Не была выніковай знешнеэканамічная дзейнасць: тэмп росту аб’ёму экспарту тавараў склаў 101,5% пры прагназуемых 119%, аб’ём імпарту перавышаны на 18,7%. Недапаставілі на экспарт драўніну, на якую прыходзіцца найбольшая доля экспарту, “Новафорэст” і “ВікНікЛес”.
На працягу бягучага года значная ўвага райвыканкамам была нададзена рабоце з асобнымі суб’ектамі гаспадарання, якія не забяспечвалі тэмпаў росту платных паслуг насельніцтву, і станоўчыя зрухі па гэтай пазіцыі маюць месца. Пры прагнозе на год 112% тэмп росту платных паслуг у супараўнальных цэнах склаў 110,4% (па вобласці — 105,9%).
Істотны ўплыў на невыкананне прагнознага паказчыка аказалі раён газазабеспячэння (-117,4 млн. руб.), аўтапарк (-4,7 млн. руб.), “Жылкамгас” (-49,6 млн. руб.), Кіраўскае бюро Магілёўскага агенцтва па рэгістрацыі і зямельным кадастры (-36,1 млн. руб.), Жыліцкі сельгаскаледж (-21,3 млн. руб.).
У ходзе абмеркавання У.У.Піскіжаў адзначыў, што яго, як кіраўніка раёна, насцярожвае тэндэнцыя пагаршэння фінансавага становішча асобных прадпрыемстваў і арганізацый: пры росце аб’ёму выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг, узроўню рэнтабельнасці ў цэлым па раёне 60% суб’ектаў гаспадарання маюць узровень рэнтабельнасці ад 0 да 5%.
У шэрагу арганізацый застаецца нізкім узровень аплаты працы іх работнікаў. Гэта адмоўна адбіваецца на пакупніцкай здольнасці, узроўні жыцця людзей, што недапушчальна.
Кіраўнікі адзначаных з адмоўнага боку арганізацый тлумачылі прычыны нявыхаду на прагнозныя паказчыкі і выказвалі сваё бачанне выпраўлення становішча і павышэння эфектыўнасці работы.
Улічваючы, што перакрочаны экватар апошняга года пяцігодкі, У.У.Піскіжаў звярнуў увагу сваіх намеснікаў, прысутных кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, на тое, што па двух прагнозных паказчыках, вызначаных раёну для выканання ў цэлым за пяць год, складваецца напружаная сітуацыя: па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і экспарце тавараў, таму ў перыяд, які застаўся да канца года, неабходна прыняць эфектыўныя меры, якія б дазволілі забяспечыць безумоўнае выкананне заданняў. Канкрэтныя напрамкі работы на гэты перыяд з указаннем тэрмінаў вызначаны ў прынятым рашэнні райвыканкама. Яны датычацца і такога актуальнага на сённяшні дзень пытання, як нарыхтоўка другаснай сыравіны — яму на пасяджэнні была ўдзелена значная ўвага.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

ЖКХ

Пользовался ЖКУ – оплати!

29 марта 2024
Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024