Сярод важнейшых прыярытэтаў

Рэалізацыя Дзяржаўных праграм адраджэння і развіцця вёскі, развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, эфектыўнай інвестыцыйнай палітыкі дазволілі ўмацаваць сацыяльную інфраструктуру і ў нашым раёне. Аб асноўных здабытках у гэтай сферы чытачам газеты расказвае намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова:
— Важнейшы дзяржаўны прыярытэт — здароўе людзей. На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўных праграм па ахове здароўя і ўмацаванні дэмаграфічнай бяспекі ў раёне за 2006-2010 г.г. было накіравана 4303,6 млн. рублёў. Зроблены бягучыя рамонты хірургічнага, рэанімацыйнага, педыятрычнага аддзяленняў. Адрамантавана ацяпляльная сістэма 4-павярховага бальнічнага корпусу. Для лячэбна-дыягнастычных мэт закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне, а таксама медыкаменты на суму звыш 3000 млн. рублёў.
У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на добраўпарадкаванне ФАПаў і сельскіх урачэбных амбулаторый у аграгарадках выдаткавана 1338,9 млн. рублёў. Новае аблічча набылі многія сельскія ўстановы аховы здароўя, а ў аграгарадку Добасна быў пабудаваны новы ФАП.
На прадстаячую пяцігодку намечана далейшае павышэнне якасці медыцынскіх паслуг, забеспячэнне адзіных сацыяльных стандартаў медыцынскай дапамогі кожнаму чалавеку, незалежна ад месца яго жыхарства. У нашым раёне будзе прадоўжана мадэрнізацыя і рэканструкцыя аб’ектаў аховы здароўя, аснашчэнне іх сучасным абсталяваннем. Асаблівая ўвага будзе нададзена вырашэнню балючай для раёна кадравай праблемы. Галоўная мэта рэалізацыі гэтых задач — паляпшэнне здароўя насельніцтва, зніжэнне ўзроўню захворваемасці і скарачэнне смяротнасці.
І х дасягненню спрыяе і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, паляпшэнне арганізацыі фізкультурна-спартыўнай работы, далейшае фарміраванне стымулаў, якія б забяспечвалі высокую ступень зацікаўленасці людзей у занятках фізкультурай і спортам.
У лік складаемых, вызначаючых якасць жыцця, уваходзіць адукацыя. Трэба заўважыць, па гэтым паказчыку Беларусь займае 23-ю пазіцыю ў індэксе сусветнага рэйтынгу дабрабыту насельніцтва. Гэта вельмі высокі паказчык і да многага нас абавязвае.
У раёне праводзілася работа па аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі з мэтай павышэння ўзроўню і якасці адукацыі. На базе гарадской сярэдняй школы №2 была створана ўстанова адукацыі новага тыпу — гімназія, якая ўжо здолела даказаць мэтазгоднасць свайго з’яўлення: павысілася паспяховасць вучняў, лепшымі сёлета былі вынікі тэсціравання. Па раёне ўвогуле павысілася якасць агульнай сярэдняй адукацыі: па выніках 2009-2010 навучальнага года больш вучняў атрымалі 7-10 балаў, чым у папярэдні, вышэйшым быў і ўзровень паспаступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Асаблівая ўвага надаецца дашкольнай адукацыі. Усе дзеці пяцігадовага ўзросту ахоплены падрыхтоўкай да школы. У мэтах забеспячэння больш якаснага працэсу выхавання актыўна ўкараняюцца новыя формы яго арганізацыі: групы з кароткачасовым рэжымам знаходжання дзяцей, адаптацыйныя групы для дзяцей, якія не наведваюць дашкольную ўстанову.
На базе ясляў-садка №3 г.Кіраўска плануецца стварыць Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.
Праводзілася мэтанакіраваная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі: з 2006 г. накіравана на капітальны рамонт, рэканструкцыю каля 7 млрд. рублёў, бягучы рамонт — 0,7 млрд. рублёў ( у тым ліку ў аграгарадках — каля 6 млрд. рублёў). Значныя сумы выдаткаваны для набыцця тэхнічных сродкаў навучання, спартыўнага абсталявання і спортінвентару, тэхналагічнага абсталявання, трох аўтобусаў для падвозу вучняў, і на сённяшні дзень гэтае пытанне вырашана на 100%.
Крокі па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі будуць прымацца і далей. Першачарговымі задачамі будзе з’яўляцца далейшае павышэнне якасці навучання, каб стварыць школу, якая выпускае інтэлектуальную моладзь, валодаючую інфармацыйнымі тэхналогіямі, замежнымі мовамі.
А сноўныя напрамкі ў рабоце ўстаноў культуры — удасканаленне форм і метадаў арганізацыі вольнага часу насельніцтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё самадзейнай мастацкай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншыя.
Значныя рамонтна-будаўнічыя работы былі праведзены ва ўстановах культуры ўводзімых у строй аграгарадкоў, сюды набыты светлавое сцэнічнае асвятленне, музычныя інструменты, камп’ютэры і г.д.
Належным чынам вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы Жыліцкага палаца-паркавага ансамбля. З пачатку работ асвоена 6257,5 млн. рублёў. Дзяржаўнай інавацыйнай праграмай выдзелены 1980 млн. рублёў на заканчэнне работ і намечаны ўвод першай чаргі ў 2011 г.
Палепшылася работа па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў: павялічылася колькасць вучняў у дзіцячых школах мастацтваў за кошт адкрыцця новых класаў і філіялаў на вёсцы.
Праводзілася актыўная работа па мадэрнізацыі сеткі ўстаноў культуры. Былі набыты аўтаклуб, аўтабібліёбус, што дазволіла больш наблізіць паслугі да жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак. І далей асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю паслуг культуры ў сельскай мясцовасці.
Запісала
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.