Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых намеснікам галоўнага ўрача райбальніцы І.М.Паляковым, у лютым, сакавіку і красавіку ў нашым раёне нарадзілася 43 немаўляты. Лідзіруючую пазіцыю займаюць хлопчыкі, іх з’явілася на свет 25, дзяўчынак — 18.
У лютым у другі раз сталі матулямі Людміла Харкова з Баравіцы, Вікторыя Шкуратава, Марына Лебедзева з Кіраўска, у іх нарадзіліся дачушкі. Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі ў Аксаны Белаглазавай і Галіны Бальшаковай з Кіраўска, Алены Пеўневай з Жыліч.
А вось сем’і Ірыны Манетавай з Кіраўска і Аксаны Цітарэнка з Барсукоў атрымалі статус мнагадзетных дзякуючы нарадзіўшымся ў іх сыночкам. Мнагадзетнай стала і сям’я Веранікі Волкавай з Паўлавіч, іх трэцяе дзіця —дзяўчынка.
У сакавіку ўпершыню сталі матулямі Наталля Карпук, Алена Шкрадзюк, Наталля Кісель, Вольга Храмовіч з Кіраўска, Анастасія Кучынская з Дабрыцы, Ганна Фігурэнка і Таццяна Цмыг з Мышкавіч, Наталля Дзегцярова з Цейкавіч, Марына Какоўка з Лёўкавіч, у іх нарадзіліся дачушкі. Першынцы-хлопчыкі нарадзіліся ў сем’ях Наталлі Фраловай і Марыны Цярэнцьевай з Кіраўска, Алены Малахавай з Чыгірынкі.
Хлопчыкі таксама з’явіліся ў сем’ях Таццяны Асіпенка і Вольгі Бяляўскай з Мышкавіч, Наталлі Шэрстабаевай і Алены Івановай з Кіраўска, яны сталі другімі дзецьмі ў іх сем’ях. Другое дзіця, дзяўчынка, нарадзілася ў сям’і Алены Сухаравай са Скрыпліцы.
Трэцяе дзіця — хлопчык — нарадзіўся ў Таццяны Юркавец з Дваранінавіч: яна стала мнагадзетнай маці. А вось сыночкі Любові Няхлебавай з Падрэчча і Ганны Белай з Віленкі сталі чацвёртымі дзецьмі ў іх сем’ях.
У красавіку з вялікім адрывам лідзіруюць хлопчыкі, іх нарадзілася 10, а вось дзяўчынак — толькі 4.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, Любоў Чайка, Святлана Халатава і Алена Жданава з Кіраўска.
У другі раз сталі матулямі, нарадзіўшы дачушак, Анастасія Пархамовіч з Кіраўска, Алеся Казека з Баравіцы, Антаніна Смятана са Стаек. Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі Ірыны Мельнікавай з Кіраўска, Вікторыі Шпак з Букіно, Наталлі Садоўскай з Чыгірынкі.
“Ураджайным” быў красавік і на мнагадзетныя сем’і. Так, у нашым раёне з’явілася чатыры такія сям’і: Анастасіі Урупа з Любоніч, Таццяны Алейнік і Марыны Наўрозавай з Кіраўска, у іх нарадзіліся хлопчыкі. Сям’я Наталлі Белаглазавай з Кіраўска стала мнагадзетнай, дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы. А вось хлопчык Кацярыны Дзятлавай з Глыбокавіч стаў чацвёртым дзіцём у яе сям’і.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.