«Дзень 7 мільярдаў»
Акцыя пад такой назвай, аб’яўленая ААН, праходзіла 31 кастрычніка 2011 года. Сямімільярдным жыхаром планеты па версіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый стаў хлопчык Пеця з Калінінграда.
Наша краіна ў сваю чаргу вырашыла раздаць памятныя сертыфікаты сямімільярднага жыхара Зямлі ўсім дзецям, якія нарадзіліся ў Беларусі 31 кастрычніка. У Магілёўскай вобласці ў гэты дзень з’явілася на свет 26 малышоў.
І менавіта ў гэты дзень у кіраўчанкі Маі Вакір нарадзіўся хлопчык, які стаў чацвёртым дзіцём у яе сям’і. З гэтай нагоды мнагадзетную маці павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.В.Святецкая, шчаслівай маці былі ўручаны імянны сертыфікат, кветкі і каштоўны падарунак ад грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд міру».