Россып талентаў на кіраўскай сцэне

Россып талентаў  на кіраўскай сцэне

У розныя часіны таленавітая, адораная мастацкімі здольнасцямі моладзь выяўлялася праз самыя разнастайныя конкурсы і фестывалі. Дастаткова прыгадаць папулярныя ў свой час тэлеконкурсы “Чырвоныя гваздзікі”, “Усе мы родам з дзяцінства”, “Спяваем з аркестрам”, а таксама міжнародны фестываль “Залатая пчолка”, які не першы год праводзіццы на клімаўшчыне. Сапраўды, менавіта на такіх праектах запальваліся юныя зорачкі, многія з якіх потым ператвараліся ў сапраўдных зорак эстрады.
На здымку: Паліна Юркавец.

Кіраўшчына славіцца талентамі. Але, як вядома, гэты талент патрэбна заўважыць, раскрыць, даць гэты талент ўладальніку імпульс, і тады ён зможа рэалізавацца ў поўнай меры. Менавіта такая мэта ставілася арганізатарамі першага раённага конкурсу мастацкай самадзейнасці “Маладыя таленты Кіраўшчыны”, які быў арганізаваны ў раённым Доме культуры па ініцыятыве аддзелаў культуры, адукацыі, па справах моладзі райвыканкама і райкама ГА “БРСМ”.
Згодна ўмоў конкурсу ўдзельнікам павінна было быць не больш за 31 год. Сваё майстэрства яны дэманстравалі ў чатырох намінацыях: вакал, інструментальная музыка, тэатральнае мастацтва і харэаграфія. Умовы для тых, хто імкнуўся прыемна здзівіць журы, былі сур’ёзныя: у вакалістаў ацэньваліся змястоўнасць песні, навізна і арыгінальнасць выканання, артыстызм і выканальніцкае майстэрства, мастацкае і музычнае афармленне, стыль і імідж. У тэатралаў, танцораў і інструменталістаў ацэньваліся арыгінальнасць манеры выканання, узровень рэпертуару, сцэнічная культура, касцюм.
Конкурсная праграма атрымалася разнастайнай і насычанай. На сцэне заваёўвалі сэрцы журы і садкоўцы, і школьнікі, і ўжо дарослыя самадзейныя артысты. Хтосьці дужа хваляваўся, асабліва тыя, для каго гэта быў творчы дэбют, іншыя адчувалі сябе больш упэўнена, бо ўжо не аднойчы выходзілі на сцэну. Але ўсе без выключэння — малайцы! Зусім гэта няпроста — выйсці на сцэну перад аўдыторыяй, а тым больш, калі цябе ацэньваюць.
Але конкурс ёсць конкурс, і ў ім павінны быць пераможцы. Вось яны. У вакалістаў пакарыла сваім выкананнем “Асенняй песенькі” Паліна Юркавец з дзіцячага садка №2 райцэнтра. Ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 гадоў перамагла кіраўчанка Яна Лісоўская. Сярод вакалістаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў лепшымі былі названы Алена Рыняк з Паўлавіч і Валерыя Рабава з Мышкавіч. Сярод пераможцаў — юныя спявачкі студыі эстрадна-папулярнай песні “Калейдаскоп” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі.
У намінацыі “Інструментальная музыка” перамагла выкладчыца па класу скрыпкі Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Камарова. Выступленні ўдзельнікаў харэаграфічнага калектыву “Вера” Мышкавіцкага СДК даўно палюбіліся гледачам раёна. Невыпадкова ім і на конкурсе была аддадзена перамога. Не было роўных і мышкавіцкім тэатралам. Першае месца прысуджана творчаму калектыву мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. А яго прадстаўнік Кірыл Скудны прызнаны адным з лепшых дэкламатараў вершаў. Пранікнёна і шчыра прачытала верш “Беларусачка” і выхаванка дзіцячага садка №4 райцэнтра Паліна Дрозд — ёй таксама была прысуджана перамога.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а дзетсадаўскія і іншыя калектывы атрымалі салодкія падарункі ад спонсараў — раённых арганізацый ГА “Беларускі Фонд міру” і “Белая Русь”.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024