Наша дапамога пярнатым сябрам

Каб пярнатыя сябры вытрымалі выпрабаванні марозамі, вучні ўсіх класаў гімназіі падрыхтавалі для іх кармушкі. Работы выконваліся і калектыўна, і індывідуальна, многім дапамагалі бацькі. “Птушыныя сталоўкі” атрымаліся рознымі па памерах і форме, па складанасці будаўнічых канструкцый, прывабнасці, але ўсе яны гасцінна прымаюць пярнатых, якія, у сваю чаргу, з задавальненнем частуюцца хлебнымі крошкамі, зернем. Рабяты ўпэўнены, што іх клопат — не дарэмны.
Аксана СУРЫНОВІЧ,
педагог-арганізатар гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.