Пра крадзяжы коней і буйной рагатай жывёлы
Летась на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістравана 48 фактаў крадзяжоў коней і буйной рагатай жывёлы, 6 крадзяжоў — на тэрыторыі Кіраўскага раёна. У 2010 г. у нашым раёне было зафіксавана толькі 3 выпадкі. Задумацца ёсць над чым, дарэчы не толькі праваахоўнікам, але і ўладальнікам жывёлы.
Супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў рэгулярна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку крадзяжоў коней і буйной рагатай жывёлы. Згодна аналізу ўчыненых злачынстваў, гаспадары жывёлы самі даюць падставы злодзеям. Так, з 6 крадзяжоў 3 — з уласных падворкаў, калі жывёла не ахоўвалася, а хлявы, дзе яна ўтрымліваецца, слаба альбо зусім не зачыняліся.
Што тычыцца крадзяжоў коней і буйной рагатай жывёлы з дзяржаўных сельгасарганізацый, асноўная іх прычына — слабая вартавая ахова.
Звяртаемся да ўладальнікаў коней і буйной рагатай жывёлы з заклікам не пакідаць іх без нагляду на адкрытых пашах; хлявы, дзе яны ўтрымліваюцца, варта добра замыкаць. Злачынцы могуць прадстаўляцца скупшчыкамі жывёлы, у гэтым выпадку трэба абавязкова правяраць наяўнасць у іх неабходных дакументаў, запісваць каардынаты, запамінаць нумары аўтамабіляў, асаблівыя прыкметы, калі такія маюцца.
Калі скупшчыкі жывёлы выклікаюць у вас падазрэнне, адразу ж паведамляйце аб гэтым у райаддзел унутраных спраў.
Юрый БЯЛЯЎСКІ,
старшы
оперупаўнаважаны
аддзялення
крымінальнага вышуку
крымінальнай міліцыі РАУС.