Супраць самагонаварэння — усёй грамадой!

Па дадзеных сусветнай арганізацыі аховы здароўя алкагалізм і яго вынікі стаяць на трэцім месцы па прычыне смяротнасці, уступаючы толькі анкалагічным і сардэчна-сасудзістым захворванням. Злоўжыванне спіртным паніжае працягласць жыцця прыкладна на 20 гадоў. Асобна ў якасці вынікаў п’янства можна вылучыць траўмы і злачынствы, учыненыя нецвярозымі грамадзянамі, а таксама распад сем’яў, страта работы, паніжэнне ўзроўню жыцця. Спірта-ўтрымліваючая прадукцыя, вырабленая кустарным спосабам, прасцей кажучы — самагон, толькі пагаршае гэтыя вынікі. Пра тое, якім чынам наладжана барацьба з самагонаварэннем на тэрыторыі Кіраўскага раёна, наша сённяшняя размова з начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, маёрам міліцыі Алегам ПАД’ЯЛОЎСКІМ.
— Агульнавядома, што злоўжыванне спіртным — прамы шлях да непапраўных памылак і трагедый. Алег Мікалаевіч, якую пазіцыю ў рабоце міліцыі займае барацьба з самагонаварэннем?
— Адну з першых. Мы прыкладаем асноўныя сілы і намаганні, каб супрацьстаяць гэтаму сацыяльнаму злу. У мінулым годзе супрацоўнікамі РАУС у жыхароў раёна было канфіскавана 6299,4 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці, што на 3083 літры больш, чым у 2010–м. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства згодна патрабаванняў артыкула 12.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях “Выраб альбо набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу”, да адказнасці прыцягнута 102 жыхары раёна, у 2010-м — 118. Пакаранне прадугледжвае папярэджванне — у рэдкіх выпадках, і штрафы ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
Заўважу, што пад тэрмінам “самагон” разумеецца алкагольны напой з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, выраблены фізічнымі асобамі шляхам зброджвання сыравіны і перагонкі.
— Калі падыйсці да абмяркоўваемай намі тэмы з геаграфічнага боку: у якіх населеных пунктах Кіраўшчыны вытворчасць самагону пастаўлена на паток найбольш актыўна?
— Лідзіруюць Любоніцкі, Мышкавіцкі, Баравіцкі, Стайкаўскі сельсаветы. Часта на самагонцы пападаюцца жыхары Хвайніцы, Шалаёўкі, Збышына, Стаек, Баравіцы, Любоніч, Мышкавіч. Шмат самагоншчыкаў і ў Кіраўску. А вось, напры-клад, на тэрыторыі Дабаснянскага сельсавета гэты род заняткаў не атрымаў распаўсюджвання.
— На вашу думку, чаму?
— Гэта залежыць ад ладу жыцця, заняткаў жыхароў населеных пунктаў, работы прадстаўнікоў мясцовага кіравання, а таксама ўчастковага інспектара міліцыі. На ўчастковых ускладзена асноўная адказнасць за выяўленне і выкараненне самагонаварэння на абслугоўваемых імі тэрыторыях.
— А калі паназіраць з пункту гледжання сацыяльнай катэгорыі: хто ў асноўным гоніць самагон — мужчыны ці жанчыны, якога ўзросту?
— Вырабам і збытам займаюцца і асобы пенсіённага ўзросту, і сярэдняга. Ведаеце, у асноўным ставяць вытворчасць самагону на паток жанчыны, якія самі і жонкі, і маці, і бабулі. Няўжо яны не задумваюцца, што, напрыклад, сусед, выпіўшы выгнанай ёю гарэлкі, пойдзе дадому тэрарызаваць жонку, маленькіх дзяцей альбо састарэлых бацькоў… Альбо п’яная маці забудзецца пакарміць і абагрэць сваіх дзяцей… Алкаголік у сям’і — лёс, якога не пажадаеш нават ворагу.
— Цікава, дзе захоўваюцца канфіскаваная самагонка і брага?
— Канфіскаваныя брагу, самагонку, апараты для яе вырабу накіроўваем у Бабруйск на хімічную экспертызу. Пасля атрымання афіцыйных заключэнняў: ці з’яўляецца вадкасць спіртаўтрымліваючай, ці можна апарат выкарыстоўваць для вырабу моцных напіткаў — накіроўваем матэрыялы ў суд. Потым суд прымае рашэнне, што рабіць далей. Канфіскаванае альбо знішчаецца, альбо перадаецца на гідролізны завод у Бабруйск.
Да гэтага канфіскаваныя вадкасці і апараты захоўваюцца ў РАУС.
— А ці сапраўды на самагонцы можна зарабіць альбо гэты занятак некаторыя лічаць звычайным хобі?
— Алкагольны бізнэс — высокадаходны, бо, на вялікі жаль, у нашым грамадстве існуе ўстойлівы попыт на алкагольную прадукцыю. Ну вось, напрыклад, бутэлька гарэлкі ў магазіне каштуе 23 тысячы рублёў. На “кропках” — 15. З аднаго бака брагі атрымліваецца каля 60-ці бутэлек самагону. Падлічыце. Атрымліваецца амаль мільён грошай. На мой погляд, неблагі заробак. Вядома ж, амаль ўсе самагоншчыкі спасылаюцца на тое, што гоняць толькі для сябе. Але ж факты з жыцця, у тым ліку і выпадкі гібелі нашых суайчыннікаў ад атручвання самагонкай, сведчаць аб іншым.
— Ці шмат ў раёне заядлых самагоншчыкаў?
— Хапае. Напрыклад, жыхарка Збышына 1946 года нараджэння Ніна Емяльяненка — верная служка “зялёнага змею”. Толькі летась на яе было складзена 3 пратаколы: 25 студзеня ў яе канфіскавалі 60 літраў брагі, 11 лютага — 40, 21 снежня — 18. Атрымлівае пакаранні і пры гэтым усё роўна гаворыць: “Гнала, ганю і буду гнаць!”.
Часта ў полі зроку аператыўнікаў РАУС — Жанна Якавенка, жыхарка Хвайніцы, Ігар Лапіцкі, жыхар Мышкавіч 1971 года нараджэння, Л.Юрчанка, жыхар Любоніч 1954 года нараджэння. Іх, відаць, не пужае, што служба на карысць “зялёнага змея” спалучаецца не толькі з лёгкай нажывай на слязах жонак і дзяцей, але і са значнымі штрафамі і судовымі затратамі.
Лічу, што каб мець больш дзейсны вынік ад барацьбы з самагонаварэннем, трэба прымаць больш жорсткія меры пакарання, магчыма, аж да крымінальнай адказнасці.
— Ці шмат сігналаў аб вытворчасці і продажу самагону на “кропках” паступае ад мясцовага насельніцтва?
— Так. Ад грамадзян мы атрымліваем шмат карыснай інфармацыі. У асноўным паведамленні паступаюць на “гарачую лінію” абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, звяртаюцца ананімна. Так, за 2011 год зафіксавана 25 паведамленняў аб дзейнасці пунктаў незаконнай вытворчасці і продажу спіртаўтрымліваючай прадукцыі на тэрыторыі нашага раёна, 24 з іх — на “гарачую лінію”. Па гэтаму паказчыку Кіраўскі раён займае 3 месца сярод астатніх раёнаў вобласці. 10 з паступіўшых паведамленняў пацвердзіліся. У гэтым накірунку мы займаем другое месца ў вобласці. Гэтыя вынікі — паказчыкі таго, што жыхары Кіраўшчыны не абыякавыя да праблемы п’янства, імкнуцца дапамагчы праваахоўнікам у барацьбе з гэтым сацыяльным злом.
— Як пачаўся новы год?
— З пачатку года супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў канфіскавалі з незаконнага абароту 513, 5 літра самагону і самагоннай брагі. Толькі за адзін тыдзень студзеня канфіскавалі больш за 400 літраў.
Барацьбу з самагонаварэннем будзем узмацняць з кожным днём. А грамадзянам, чые прозвішчы я адзначыў у сённяшняй размове, — служкам “зялёнага змею” няхай будзе сорамна за грошы, заробленыя на горы іншых!
Размову вяла
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024