Па працы — і гонар!

Як мы паведамлялі, на злёце перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, які прайшоў у Палацы культуры вобласці, наш раён, шэраг гаспадарак і прадстаўнікоў аграрнай сферы Кіраўшчыны былі адзначаны ў розных намінацыях і атрымалі за-служаныя ўзнагароды.
Ганаровае права ўнесці на сцэну Палаца культуры сцяг Кіраўскага раёна было прадастаўлена перадавікам вытворчасці трактарыстам-машыністам СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалаю Белакурскаму і СВК “Калгас “Ніва” Аляксандру Петранкову.

В ітаючы ўдзельнікаў
злёту, старшыня аблвыканкама Пётр Руднік нагадаў мінулагодні трыумф Магілёўшчыны, калі вобласць упершыню стала лідарам у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур і па нарыхтоўцы кармоў з улікам эфектыўнасці вытворчасці і была адзначана вышэйшымі ўзнагародамі на «Дажынках-2011».
У выніку рэалізацыі ў мінулым годзе мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады ў АПК вобласці была забяспечана станоўчая дынаміка па многіх прыярытэтных напрамках.
«Зараз для нас важна не толькі не ўпусціць заваяваных пазіцый, але і забяспечыць стабільнае нарошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі літаральна ва ўсіх галінах, — адзначыў губернатар. — Час патрабуе больш эфектыўнай і прыбытковай работы. Важнейшай задачай на бліжэйшыя гады для ўсіх гаспадарак аграрнага сектара стане выхад на поўную самаакупнасць і самафінансаванне».
Задачы на 2012 год перад аграрыямі вобласці стаяць яшчэ больш сур’ёзныя, падкрэсліў Пётр Руднік. Так, неабходна атрымаць не менш 1,5 млн. т збожжа, або 129% да леташняга ўзроўню, павялічыць вытворчасць іншых культур, павысіць эфектыўнасць работы ў жывёлагадоўлі. Вызначаныя задачы, лічыць губернатар, выканальныя: «Для гэтага ў нас ёсць сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, граматныя працавітыя спецыялісты, а галоўнае — дальнабачная і ўзважаная дзяржаўная палітыка, накіраваная на павышэнне эфектыўнасці аграрнай галіны і дабрабыту сельскіх працаўнікоў».
Сёлета нашай вобласці — гораду Горкі выпаў гонар прымаць рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Да гэтай падзеі горад, земляробы рэгіёна і ўся вобласць павінны падрыхтавацца самым належным чынам, падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Губернатар уручыў пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці АПК ў 2011 годзе Ганаровыя граматы аблвыканкама, дыпломы і грашовыя прэміі.
Называем намінацыі абласнога спаборніцтва, у якіх вылучыліся кіраўчане, у парадку згодна адпаведнага рашэння аблвыканкама і ўзнагароджвання.
У намінацыі «Вытворчасць збожжавых і зернебабовыхі культур» сярод старшых камбайнераў і камбайнераў збожжаўборачных камбайнаў першую прыступку п’едэсталу гонару вобласці заняў Мікалай Белакурскі з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага, рассветаўцы Мікалай і Анатоль Дразды — на трэцім месцы.
Па эканамічнай эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) другое месца заняў СВК «Калгас «Ніва» — за ўзнагародамі на сцэну Палаца вобласці ўзнімаўся старшыня праўлення гаспадаркі Іван Рыняк.
Да сваіх дастойных здабыткаў мінулага года наш раён дадаў другое месца ў вобласці па вытворчасці бульбы: узнагароды з рук Пятра Рудніка атрымлівалі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і першы намеснік старшыні райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі.
У абласным спаборніцтве па вытворчасці травяністых кармоў сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) другое месца — на рахунку СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага. А ў вытворчасці агародніны і адкрытага, і закрытага грунту «Рассвет» стаў адзіным пераможцам спаборніцтва. Заслужаныя калектывам гаспадаркі ўзнагароды былі ўручаны яго кіраўніку Аляксандру Багелю.
У намінацыі «Вытворчасць і продаж дзяржаве мяса» сярод сельскагаспадарчых арганізацый другое месца заняў СГФ «Чыгірынка» РДУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» — на сцэну за Дыпломам і грашовай прэміяй узнімаўся дырэктар сельгасфіліяла Ігар Кузняцоў.
За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2011 годзе сярод работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці таксама былі адзначаны прадстаўнікі нашага раёна: сярод аператараў машыннага даення, дасягнуўшых найвышэйшых надояў малака ад каровы — Ганна Фядотава з СВК «Калгас «Беларусь»; сярод аператараў свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па абслугоўванні свінаматак з парасятамі, забяспечыўшых найбольшы выхад парасят у год пры ад’ёме на адзін апарос — Зінаіда Лазарава з СВК «Чырвоны баец»; сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем сельскагаспадарчых кароў і цялушак, свінаматак, забяспечыўшых найбольшае атрыманне цялушак, парасят — Сяргей Піменаў, таксама з СВК «Чырвоны баец»; сярод механізатараў, забяспечыўшых найвышэйшую выпрацоўку эталонных гектараў на ўмоўны трактар — Рыгор Сцяпанаў з СВК «Калгас «Беларусь»; сярод цяп-лічніц, забяспечыўшых найвышэйшую ўраджайнасць агародніны з 1 квадратнага метра на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту — Галіна Халалеенка і Таццяна Гутарава з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага.
На гэтым пералік ушаноўваемых за добрасумленную працу работнікаў АПК нашага раёна завяршаецца. Шэраг з іх быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі:Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзімір Белы, Магілёўскага аблвыканкама — старшыня СВК «Калгас «Свярдлова» Анатоль Ланкуць, абласнога Савета дэпутатаў — галоўны заатэхнік СВК «Бераснёўскі» Алена Пашкевіч, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ — Марына Акушэвіч з райаграпрамтэхзабеспячэння і тэхнік-асемянатар з СВК «Чырвоны баец» Юлія Пархімчык, камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама — тэхнік-асемянатар СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Анатоль Болбат, Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК — старшыня СВК «Калгас «Беларусь» Уладзімір Ядчанка, абласнга камітэта прафсаюза работнікаў АПК — трактарыст-машыніст СВК «Калгас «Ніва» Генадзь Кайданаў, аддзела па справах моладзі аблвыканкама — брыгадзір маладзёжнай брыгады СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Дзмітрый Шаўчэнка.
Вось якім багатым на ўзнагароды стаў для нашых аграрыяў гэты абласны злёт!
У састаў дэлегацыі кіраўчан уваходзілі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна: напярэдадні злёту адбылася сустрэча заслужаных работнікаў і ветэранаў АПК Магілёўшчыны з кіраўніцтвам вобласці. У ходзе размовы была падкрэслена важная роля ветэранаў АПК у фарміраванні сучаснага аграпрамысловага комплексу.
Для ўдзельнікаў злёту быў паказаны канцэрт, а ў фае працавала маштабная выстава-дэгустацыя прадукцыі вядучых перапрацоўчых прад-прыемстваў вобласці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.