Надзейны памочнік
Абараніць жыццё і маёмасць пры ўзнікненні пажару ў домаўладанні можа дапамагчы аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дзякуючы апошнім дасягненням у галіне пажарнай бяспекі АПІ мае высокую адчувальнасць і дазваляе запрыкмеціць узгаранне на першай стадыі. Практыка паказала высокую эфектыўнасць выкарыстання пажарных апавяшчальнікаў. Па статыстыцы, з 2002 года на тэрыторыі нашай краіны пры дапамозе АПІ былі выратаваны жыцці больш за паўтары тысячы чалавек.
Райспажыўтаварыства ажыццяўляе продаж аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у наступных гандлёвых кропках: у Кіраўску — у магазінах “Селянін”, “Усё для дома” і “Утульны дом”; у сельскіх населеных пунктах — у гандлёвых кропках усіх цэнтральных сядзіб сельгасарганізацый. АПІ маюцца ў асартыменце тавараў аўталавак, у маланаселеных вёсках апавяшчальнікі прадаюцца па папярэдніх заказах. Кошт АПІ — 45600 рублёў.
Забяспечце ўласную бяспеку і бяспеку свайго жылля, устанавіўшы аўтаномны пажарны апавяшчальнік!