Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у студзені, лютым і сакавіку ў нашым раёне нарадзілася 56 немаўлят. Лідзіруючую пазіцыю займаюць дзяўчынкі, іх з’явілася на свет 33, а вось хлопчыкаў — 23.
У студзені ўпершыню сталі матулямі, нарадзіўшы дачушак, Наталля Чэкулаева з Кіраўска, Яўгенія Тулюлюк са Стаўпішч, Аксана Быкава з Валосавіч, Анастасія Лучына і Таццяна Рыжковіч з Мышкавіч, Вікторыя Зайцава з Глыбокавіч, Наталля Ерамеева з Капусціна, Яўгенія Марцючэнка са Скачка, Вера Бяржаніна з Чыгірынкі. Першынцы-хлопчыкі нарадзіліся ў сем’ях кіраўчанак Таццяны Варацілкінай, Кацярыны Барышчык, Таццяны Хурсан, Алены Лагойка, Ірыны Шаўчэнка, Анастасіі Сафончык, Алены Голубевай з Лёўкавіч, Кацярыны Ганчар з Добасны.
Па другім дзіцяці-дзяўчынцы нарадзілася ў сем’ях Аксаны Кукалевай з Мышкавіч, Надзеі Стрынадка з Чыгірынкі, Святланы Грыцкевіч і Ірыны Грыгор’евай з Кіраўска. Хлопчыкі з’явіліся ў сем’ях кіраўчанак Кацярыны Ждановіч, Алены Прэнз, Таццяны Каранкевіч, Вікторыі Рудзько.
Сям’я Анжэлы Івановай з Кіраўска атрымала статус мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы, а сям’я кіраўчанкі Наталлі Лізуновай — дзякуючы нарадзіўшамуся сыночку. А вось сынок Святланы Патапенка з Чыгірынкі стаў чацвёртым дзіцём у яе сям’і.

У лютым дачушак-першынцаў нарадзілі Ніна Дзмітрыева з Баравіцы, Ірына Брага з Чыгірынкі, Юлія Медзялец, Аліна Міхалап, Дзіяна Кузьміна, Алена Чэшава з Кіраўска, Ірына Купалава з Барсукоў, Святлана Маскалёва і Марына Пузава са Ст.Стаўпішч.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, кіраўчанкі Марыя Сарока, Таццяна Асмаловіч і Ганна Сямёнава, Ганна Кавалёва з Барчыц.
Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі Святланы Перапечынай, Наталлі Вашукевіч і Галіны Локцевай з Кіраўска, Наталлі Еўдакімавай з Асаўніка.
У другі раз сталі матулямі, нарадзіўшы дачушак, Аксана Герасімовіч, Святлана Іванова і Аксана Дз’якава з Кіраўска, Кацярына Бяляўская з Мышкавіч, Вольга Акуленка з Букіно.

У сакавіку ўпершыню зведалі шчасце мацярынства, нарадзіўшы дачушак, Надзея Сініцкая і Юлія Тарашкевіч з Кіраўска, Ірына Бабіч з Баравіцы.
Хлопчык-першынец з’явіўся ў сям’і Наталлі Уваравай з Пацавай Слабады.
А вось дачушка Анастасіі Слабодчыкавай з Кіраўска стала другім дзіцём у яе сям’і.
Сям’я Любові Новікавай з Пацавай Слабады атрымала статус мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы.
Жадаем матулям і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты, міру і дабрабыту!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.