Абуральная абыякавасць
Інакш і не назавеш тыя адносіны, з якімі некаторыя нашы суграмадзяне ставяцца да грамадскай маёмасці, захавання чысціні і парадку на вуліцах горада. Ніякія намаганні работнікаў УКП «Жылкамгас», членаў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада падчас суботнікаў не дапамогуць, калі самі жыхары не будуць ашчадна і з павагай ставіцца да свайго агульнага дома — г. Кіраўска.
Асобныя негатыўныя праявы трапілі ў аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры. Як гаворыцца, каментарыіі залішнія!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.