Дапамагаючы іншым, дапамагаем сабе

У нашым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, якое ажыццяўляе сацыяльна-бытавое абслугоўванне пажылых грамадзян, маючых патрэбу ў дапамозе збоку, з-за частковай страты здольнасці да самаабслугоўвання.
У цэлі і задачы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ўваходзіць стварэнне ўмоў для максімальна магчымага падоўжання знаходжання грамадзян сталага ўзросту ў звыклых для іх умовах і падтрымання іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу; аказанне своечасовай практычнай (разавай і сістэматычнай) сацыяльнай, псіхалагічнай, рэабілітацыйнай і іншай дапамогі; выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян; правядзенне сацыяльнай адаптацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі; абагульненне і ўкараненне перадавых відаў і форм сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў залежнасці ад характару патрэбнасці.
У адпаведнасці з Праграмай па ўдасканальванні сістэмы сацыяльнай работы з адзінокімі і адзінока пражываючымі грамадзянамі сталага ўзросту і сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войн, у Магілёўскай вобласці на 2011-2015 гады спецыя-лістамі аддзялення праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця, супрацьпажарнага і тэхнічнага стану жылых памяшканняў адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту.
У раёне пражывае 6602 атрымальнікі пенсій і дапамог, што складае каля 30% ад колькасці насельніцтва раёна. На надомным абслугоўванні знаходзяцца 337 пенсіянераў і інвалідаў. Варта адзначыць, што колькасць абслугоўваемых на даму павялічваецца. З пачатку года прынята на надомнае абслугоўванне 74 чалавекі. Такім чынам, за 7 месяцаў бягучага года колькасць абслугоўваемых на 102% большая, чым за аналагічны перыяд 2011 года.
Спецыялістамі Цэнтра выяўлена 243 адзінокіх пажылых грамадзяніны, якія маюць патрэбу ў розных відах дапамогі (забеспячэнне палівам, прыгатаванне ежы, уборка жылога памяшкання, апрацоўка прысядзібнага ўчастка і інш.), аказана дапамога 243 адзінокім пажылым грамадзянам.
Вядзецца актыўная работа па замацаванні пажылых непрацуючых грамадзян за прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, дзе яны раней працавалі. На сённяшні дзень за кошт сродкаў прадпрыемстваў матэрыяльную дапамогу атрымалі 34 чалавекі, даплата да пенсіі робіцца 39 грамадзянам.
Арганізаваны прыём папярэдніх заказаў на тавары лёгкай прамысловасці, культурна-бытавога асартыменту, мэблю і будматэрыялы для людзей пажылога ўзросту.
Спецыялістамі прыняты і выкананы папярэднія заказы 84 адзінокім пажылым грамадзянам.
Сацыяльнымі работнікамі аддзялення на даму прапанавана новая форма работы, накіраваная на арганізацыю зносін паміж пажылымі людзьмі — клуб “Адраджэнне”. Даўнія знаёмыя, людзі, якія не адзін год ведаюць адзін аднаго, сустракаюцца, вядуць гутаркі, спяваюць песні, разам адзначаюць дні нараджэння.
З пачатку гэтага года пры аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму функцыяніруе сацыяльная бібліятэка, якая налічвае каля 300 тамоў. Яе паслугамі ўжо скарысталіся 48 пажылых грама-дзян, якія абслугоўваюцца на даму.
Пажылыя людзі ўносяць неацэнны ўклад у развіццё дзяржавы і грамадства, перадаючы новым пакаленням фундаментальныя каштоўнасці — веды, вопыт, навыкі, жыццёвую мудрасць. Іх роля асабліва важная і значная ў выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні маладой сям’і. Пажылому чалавеку ёсць аб чым расказаць і яго жыццёвы вопыт часта бывае вельмі павучальным.
Прыходзячы да пажылых людзей, спецыялісты Цэнтра вучацца міласэрнасці і суперажыванню, цярпенню і разуменню. Клапоцячыся аб іншых, спецыялісты атрымліваюць магчымасць адчуць сябе значнымі і патрэбнымі, забыць аб сваіх праблемах, дапамагаючы стаць хрыху больш шчаслівымі іншым.
Па пытаннях абслугоўвання грамадзян пажылога ўзросту вы можаце звярнуцца да загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Маргарыты Уладзіміраўны Гіраеўскай, атрымаць кансультацыю аб рабоце дадзенага аддзялення і аказваемых паслугах па тэлефоне: 25-0-15.
Вольга МЕРЖЫЙ, дырэктар
Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.