Для шырокага кола кліентаў

Вядучай страхавой кампаніяй нашай краіны з’яўляецца Белдзяржстрах. Аб перавагах добраахвотнага страхавання і дзейнасці прадстаўніцтва БРП «Белдзяржстрах» па Кіраўскім раёне расказвае яго дырэктар Ірына ТАРКАН:
— Страхаванне — гэта не гульня на ўдачу. Афармляючы страхоўку, вы не губляеце грошы, а набываеце спакой і ўпэўненасць у тым, што калі няшчасны выпадак і адбудзецца, то вам не прыдзецца думаць, дзе знайсці сродкі на аднаўленне здароўя ці маёмасці. Страхавы поліс — гэта недарагі і найбольш просты спосаб знайсці неабходныя грошы ў крытычнай сітуацыі. А ў наш час ёсць ад чаго абараняцца. Так, па да-дзеных РАНС, за 10 месяцаў года ў раёне адбылося 32 пажары. Па 13 з іх, дзе пабудовы былі застрахаваны, пацярпеўшым была выплачана кампенсацыя за нанесены ад пажараў урон у агульнай суме 235 мільёнаў рублёў.
Дзейнасць Белдзяржстраху накіравана на аказанне страхавых паслуг шырокаму колу кліентаў, перш за ўсё, насельніцтву. Доля ўзносаў ад фізічных асоб у нашым партфелі па добраахвотных відах страхавання складае больш за 70%. Прапаноўваем больш за 60 відаў страхавых паслуг. Пералік іх пастаянна пашыраецца і ўдасканальваецца. Прадугледжваецца магчымасць правядзення абавязковага і добраахвотнага страхавання. Прычым перавагі апошняга відавочныя. Так, у в.Старыя Дваранінавічы ў М.Р.Катомкінай здарылася няшчасце — у выніку пажару згарэлі дом і ўся маёмасць. Паколькі ў жанчыны былі аформлены дагаворы і на абавязковае, і на добраахвотнае страхаванне, яна атрымала кампенсацыю за нанесены матэрыяльны ўрон у поўным аб’ёме.
Зусім нядаўна ў в.Хвайніца таксама адбыўся пажар. Аднак паколькі ў страхавальніка П.М.Іванова быў поліс толькі аб абавязковым страхаванні, добраахвотную страхоўку ён не заключаў, выплаты складуць 50% страхавога кошту дома.
Наша прадстаўніцтва за 10 месяцаў года заключыла больш за 10 тысяч дагавораў страхавання на суму 1 млрд. 540 тыс.рублёў, у тым ліку па добраахвотных відах — больш за 6 тысяч дагавораў страхавання на суму 756 млн. рублёў.
Актыўна ўкараняюцца і новыя віды. Так, развіваем страхаванне кватэр і грамадзянскай адказнасці кватэр. Расце попыт на добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў. Гэта новы від страхавання, практыкуецца другі год. Чалавек аплачвае кошт поліса, а яго цана ў залежнасці ад узроўню медыцынскай установы вар’іруецца ад 700 тыс. рублёў у год, для яго распрацоўваецца медыцынская праграма, па якой можна прайсці абследаванне, атрымаць урачэбную кансультацыю, у тым ліку кансіліўмную па вызначэнні дыягназу, і далей яго вядзем самі. Усё дакладна, без правалочак. Абследавацца кліент можа ў нашай райбаль-ніцы, з якой заключаны дагавор, а таксама ў любой медустанове Беларусі. Усё, паўтаруся, залежыць ад кошту поліса, які ён набудзе.
Для калектываў такі поліс — дадатковы стымул замацавання кадраў. Наогул, той кіраўнік, які думае аб здароўі сваіх работнікаў, ідзе з намі на кантакт, цікавіцца, заключае дагавор і выкарыстоўвае паслугі медыцынскага страхавання на справе.У прыватнасці, СВК “Калгас “Ніва” за-страхаваў сваіх работнікаў, яны праходзяць медыцынскае абследаванне.
Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць словы падзякі за плённую работу ўсяму нашаму калектыву. Асабліва страхавому агенту Надзеі Дзюінай, яна ўзнагароджваецца Ганаровай граматай Белдзяржстраху, а таксама страхавым агентам Уладзіміру Каранкевічу, Людміле Міхневіч, Анжэле Скуднай, Надзеі Каляснёвай.
Для дакладнай арганізацыі работы страхавых агентаў працуюць нашы спецыялісты Тамара Зімнева і Таццяна Савіна.
У любы куточак раёна страхавых агентаў да-стаўляе вадзіцель прадстаўніцтва Дзмітрый Караткевіч. Работу з юрыдычнымі асобамі і інды-відуальнымі прадпрымальнікамі вядуць спецыялісты Дзмітрый Кузняцоў, Святлана Габрусь, Святлана Труханава. Яны ўносяць значны ўклад у дзейнасць прадстаўніцтва: за 2012 год імі сабрана больш 800 млн.рублёў. За фінансавую дзейнасць нашай арганізацыі нясуць адказнасць галоўны бухгалтар Наталля Свірыдава і эканаміст Людміла Іваніцкая.
Добрасумленная праца ўсіх спецыялістаў забяспечвае станоўчую дынаміку развіцця страхавання ў раёне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.