Абслугоўванне кліентаў — на высокім якасным узроўні

26 снежня бягучага года “Беларусбанк” адзначае юбілей. За сваю гісторыю ён перажыў шматлікія рэформы і пераўтварэнні, захаваўшы і прымножыўшы пры гэтым лепшыя традыцыі, статус і імідж устойлівага і надзейнага фінансавага інстытута. Пры гэтым сваёй галоўнай задачай “Беларусбанк” лічыць актыўную падтрымку эканамічнай палітыкі дзяржавы, садзейнічанне дынамічнаму развіццю важнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
ААТ «ААБ Беларусбанк» — буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг, у тым ліку па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванні, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і банкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі карткамі і іншыя.
“Беларусбанк” вось ужо шмат год упэўнена займае лідзіруючую пазіцыю на ўнутраным банкаўскім рынку па асноўных паказчыках. Сярод банкаў рэспублікі ён мае найбольш развітую сетку філіялаў, якая налічвае больш за 1800 аддзяленняў, размешчаных як у гарадах, так і невялікіх населеных пунктах.
Днямі мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 г.Кіраўска Аленай Лявіцкай, якая расказала аб гісторыі і працоўных буднях ЦБП «Беларусбанка»:

Як ўсё
пачыналася

Гісторыя “Беларусбанка” пачынае свой адлік са снежня 1922 года, калі былі заснаваны ашчадныя касы, галоўнай задачай якіх было надзейнае захоўванне свабодных грашовых сродкаў насельніцтва.
У 40-50-х гадах назіраецца рост сеткі ашчадных кас, асабліва ў сельскай мясцовасці, пачалі развівацца безнаяўныя разлікі, налічэнне заработнай платы работнікам на іх рахунак. У 1987 годзе Ашчадная каса ператворана ў Ашчадны банк, а ў 1995 годзе шляхам аб’яднання Ашчаднага банка і камерцыйнага банка “Беларусбанк” арганізавана ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”.
Кіраўскае раённае аддзяленне №2815 Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь было ліквідавана ў студзені 1996 года і на яго месцы створаны філіял №709 ААБ “Беларусбанк”. У сакавіку 2005 года актывы і пасівы філіяла №709 былі перададзены на баланс філіяла №703 ААБ “Беларусбанк” у г.Бабруйску, і створана аддзяленне №703/105 г.Кіраўска філіяла №703 ААБ “Беларусбанк” у г.Бабруйску.
14 верасня 2006 года аддзяленне №703/105 у г.Кі-раўску перайменавана ў Цэнтр банкаўскіх паслуг №709 у г.Кіраўску філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.Бабруйску. Сёння гэта буйнейшы ў раёне крэдытор як для карпаратыўных, так і прыватных кліентаў. Якаснае і комплекснае абслугоўванне, спалучэнне стандартных тэхналогій прадастаўлення паслуг з індывідуальным падыходам да кожнага кліента, комплексны падыход да вырашэння яго праблем — гэта асноўныя прынцыпы работы.
Сваёй галоўнай задачай у ЦБП №709 лічаць максімальна наблізіць банкаўскія паслугі да кліентаў і забяспечыць іх абслугоўванне на высокім якасным узроўні.
“Беларусбанк” прадстаўлены ў нашым раёне Цэнтрам банкаўскіх паслуг і шасцю аддзяленнямі: гарадскім і 5-ю, размешчанымі ў сельскіх населеных пунктах.

Карпаратыўны бізнэс
Адным з прыярытэтных накірункаў развіцця банка з’яўляецца ўмацаванне і развіццё сістэмы карпаратыўных адносін з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Будаўніцтва стратэгіі і сістэмы кіравання тут грунтуецца на вопыце продажу і выкарыстанні новых ідэй і новых інструментаў для поўнага задавальнення патрэб у банкаўскіх прадуктах нашых кліентаў.

Рознічны бізнэс
Асноўнымі задачамі работы рознічнага бізнэсу для банкаўскай сістэмы з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў рэсурсаў, укараненне новых сучасных паслуг банкаўскага рынку і паляпшэнне якасці іх аказання. Колькасць тэрміновых укладаў у беларускіх рублях і замежнай валюце ў разліку на кожнага жыхара вобласці ў апошні час значана вырасла. Нягледзячы на канкурэнцыю, якая павялічваецца, і няпростыя эканамічныя ўмовы, ЦБП №709 займае дастойнае месца ў раёне па прыцягненні грашовых сродкаў насельніцтва ва ўклады.
За апошні час пералік аказваемых банкам рознічных паслуг значна пашырыўся. Акрамя традыцыйных банкаўскіх прадуктаў (уклады, каштоўныя паперы, рэалізацыя латарэйных білетаў, грашовыя пераводы, аказанне страхавых паслуг) атрымалі шырокае развіццё валютна-абменныя аперацыі, якія можна ажыццявіць у любым аддзяленні банка, ёсць магчымасць набыць мерныя зліткі, памятныя манеты.
Новым этапам у развіцці якаснага сэрвісу з’явілася падключэнне ўсіх аддзяленняў банка да Цэнтралізаванага сховішча звестак (ЦСЗ), што дазваляе кліентам у рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць банкаўскія аперацыі незалежна ад месца адкрыцця ўкладнага рахунку, аплачваць камунальныя плацяжы па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у сістэме ЕРІП.
Для таго, каб банкаўскія паслугі былі даступны кожнаму сельскаму жыхару, у населеных пунктах, дзе адсутнічаюць аддзяленні банка, банкаўскія аперацыі па прыёме—выдачы тэрміновых укладаў, прыёме плацяжоў у пагашэнні крэдытаў у беларускіх рублях, па абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак ажыццяўляюць аддзяленні паштовай сувязі.
З мэтай набліжэння і аказання насельніцтву поўнага комплексу рознічных банкаўскіх паслуг пастаянна аналізуецца дзеючы рэжым работы структурных падраздзяленняў у частцы адпаведнасці ўмовам якаснага і спрыяльнага абслугоўвання грамадзян у зручны для іх час.

Крэдытаванне насельніцтва
Немалаважнай сферай дзейнасці банка з’яўляецца крэдытаванне насельніцтва. Жыхары раёна актыўна карыстаюцца крэдытамі на спажывецкія патрэбы. З выкарыстаннем крэдытных сродкаў былі пабудаваны жыллёва-будаўнічыя кааператывы. Працягваецца выдзяленне грашовых сродкаў на рэканструкцыю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, некаторыя кліенты з падтрымкай банка змаглі набыць жыллё. Таксама банкам выдаваліся льготныя крэдыты на газіфікацыю жылых дамоў і кватэр.
Крэдытныя ўкладанні за апошнія 5 год павялічыліся амаль у 5,5 раза і складаюць 49,5 млрд. рублёў.

Пластыкавыя карткі
Асаблівую ўвагу банк надае развіццю сістэм дыстанцыйнага банкаў-скага абслугоўвання — М-банкінг і Інтернэт-банкінг. Адзначаецца ўзрастаючы інтарэс кліентаў да магчымасці аплачваць камунальныя і іншыя плацяжы, не губляючы часу на наведванне банкаўскай установы. З пластыкавай карткай ёсць магчымасць разлічвацца ў магазінах і аб’ектах сэрвісу. Картка забяспечвае захоўванне грашовых сродкаў нават пасля яе страты, бо карыстацца сродкамі з карт-рахунка магчыма толькі у выніку, калі ведаеш ПІН-код. У нашым раёне ўладальнікамі пластыкавых картак ААТ “ААБ Беларусбанк” з’яўляецца 8321 чалавек.

Сацыяльная сфера
Актыўны лад жыцця і падтрымка сябе ў належнай фізічнай форме з’яўляюцца аднымі з асноўных прынцыпаў работы кожнага супрацоўніка банка.
Вялікая ўвага ў ЦБП №709 надаецца заняткам спортам і фізічнай культурай, стварэнню ў калектыве карпаратыўнага духу, пачуцця ўзаемадапамогі і падтрымкі. Садзейнічаюць гэтаму спартыўныя, культурна-масавыя мерапрыемствы, экскурсіі. Актыўны ўдзел прымаў калектыў банка ў дабрачынных акцыях “Ад чыстага сэрца”, “Калядныя сустрэчы сяброў”, удзельнічаў у зборы грашовых сродкаў для лячэння ў Германіі Машы Безлюковай.
Гутарыла
Людміла
СЯМЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.