«Час выбраў нас»

Патрыятычнае выхаванне вучняў — адзін з накірункаў работы гімназіі. А хіба ёсць лепшыя формы работы ў гэтым накірунку, чым непасрэдныя зносіны з людзьмі, жывымі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных падзей. Сёння ў адным раду з тымі, хто абараняў нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — воіны-афганцы.
«Час выбраў нас» — пад такой назвай у гімназіі прайшла сустрэча вучняў з ветэранамі вайны ў Афганістане, якая пачалася пад урачыстыя гукі піянерскіх горна і барабанаў.
Аб сваім удзеле ў баявых дзеяннях, нялёгкіх ваенных дарогах на чужой зямлі расказалі рабятам ветэраны вайны ў Афганістане Юрый Сафронаў і Уладзімір Перадня.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Ю.С.Сафронаў паведаміў прысутным, што пры пад-трымцы райвыканкама да 25-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, якая будзе адзначацца ў наступным годзе, плануецца выдаць кнігу аб воінах-інтэрнацыяналістах Кіраўшчыны, якая будзе свайго роду данінай павагі жывым і помнікам загінуўшым жыхарам нашага раёна, прымаўшым удзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў.
Удзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах мінутай маўчання.
Госці пажадалі вучням здароўя, добрай вучобы і сапраўдных сяброў, любіць Радзіму і сваіх родных, памятаць, што ўсе, хто ў розныя часіны змагаўся з ворагам на сваёй ці чужой зямлі, рабілі гэта дзеля мірнага жыцця іх нашчадкаў.
На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік начальніка РАУС Мікалай Назарчук, які адзначыў, што воіны-інтэрнацыяналісты з’яўляюцца сапраўдным прыкладам для пераймання для падрастаючага пакалення. Многія з тых, хто прайшоў Афган, у далейшым папоўнілі рады супрацоўнікаў міліцыі. Наогул жа, Мікалай Іванавіч заўважыў, што знаёмае ўсім выказванне “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу!” актуальнае і сёння. Доказам таму з’яўляюцца подзвігі супрацоўнікаў міліцыі ў мірны час.
М.І.Назарчук спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі да службы ў міліцыі, па-трабаваннях, якія прад’яўляюцца сёння да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Галіна РУСЕЦКАЯ,намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.