На лыжні снег гарачы і ў дождж, і ў мароз…

На лыжні снег гарачы  і ў дождж, і ў мароз…

Мінулая субота, як мы паведамлялі, зноў была насычана спартыўнымі мерапрыемствамі, у якіх прыняло ўдзел шмат кіраўчан і жыхароў раёна розных узростаў.
А сабліва масавым было раённае фізкультурна- спартыўнае свята “Гарачы снег-2013”, якое стала лагічным працягам прайшоўшай тры тыдні таму “Кіраўскай лыжні-2013”. Але гэтае свята адрознівалася значна большай колькасцю ўдзельнікаў. І калі тады, магчыма, кагосьці спалохаў моцны мароз, то цяпер пахмурнае, мокрае надвор’е не стала перашкодай. І назва спаборніцтваў апраўдвала сябе: ад запалу ўдзельнікаў, іх імпэту і імкнення паспяхова прайсці трасу снег пад лыжамі, здавалася, сапраўды быў гарачым. Насустрач аматарам здаровага ладу жыцця пайшла нават нябесная канцылярыя: дождж, які сыпаў з раніцы, падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў спыніўся.
На лыжнай трасе ў Селіцкім парку сабраліся прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым, кіраўнікі і маладыя спецыялісты прадпрыемтваў, арганізацый, устаноў раёна. Паралельна праходзіла раённая спартакіяда школьнікаў. Такім чынам, удзельнікаў і балельшчыкаў было больш за 200 чалавек.
Гонар узняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь быў прадастаўлены старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандру Багелю: каманда гэтага калектыву стала пераможцай “Кіраўскай лыжні-2013”.
У сваім прывітанні ўдзельнікам спаборніцтваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў асабліва падкрэсліў той факт, што Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка заўжды асабістым прыкладам паказвае, як трэба дабівацца высокіх рэзультатаў і ў рабоце і актыўна займацца рознымі відамі спорту, у тым ліку — лыжамі. Таму што спорт — гэта найлепшы сродак захаваць здароўе і добрае самаадчуванне. Радуе, адзначыў старшыня райвыканкама, што на спаборніцтвах шырокае прадстаў-ніцтва працоўных калектываў на чале з іх кіраўнікамі, якія гатовы на асабістым прыкладзе паказаць моладзі і школьнікам, што воля да перамогі шмат чаго значыць, што ў любым узросце можна заставацца ў добрай фізічнай форме, чаму вельмі дапамагаюць заняткі спортам.
Нават не перамога галоўнае, а каб у кожнага ўзнікла жаданне пераадолець сябе і зрабіць больш разнастайным і насычаным сваё жыццё з дапамогай заняткаў рознымі відамі спорту.
На лыжні ад душы стараліся ўсе, ніхто не губляў настрою і імкнення прайсці трасу нават пасля падзенняў, бо лыжня пры такім надвор’і была вельмі склізкай. Некаторыя ўпершыню за шмат гадоў сталі на лыжы, але, тым не менш, як гаворыцца, “ногі памятаюць” ранейшыя заняткі гэтым відам спорту, і такіх, хто пакінуў лыжню, не было. Запал спаборніцтваў захапіў усіх: і кіруючы корпус, і маладых спецыялістаў.
Але секундамер на фінішы няўмольна ад-лічваў час праходжання трасы кожным удзельнікам па кожным забегу.
Лыжню сярод кіраўнікоў-мужчын першым пераадолеў Уладзімір Піскіжаў, але ён пажадаў сваё выступленне не лічыць у межах спаборніцтваў. Далей лепш іншых пераадолелі дыстанцыю начальнік райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Сяргей Лянкевіч, начальнік раённага вузла электрасувязі Аляксандр Ткачоў, начальнік райпаліўзбыту Рыгор Дайнека: дарэчы, гэта пастаянныя ўдзельнікі падобных спаборніцтваў, практыка і навыкі бяруць сваё! Добра паказалі сябе на трасе і кіраўнікі сельгасарганізацый: бачна было, што фізкультура і спорт для іх не чужыя разам з клопатамі аб надоях, прывагах і ўраджаях.
Сярод жанчын-кіраўнікоў найбольш паспяхова пераадолелі трасу намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова і старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. З добрым настроем прайшлі яе і іншыя ўдзельніцы.
Натхнёныя прыкладам кіраўніцтва, упэўнена выйшлі на старт маладыя спецыялісты гаспадарак, арганізацый, устаноў.
Месцы з першае па трэцяе размеркаваліся наступным чынам: у хлопцаў — Юрый Давыдзенка (Жыліцкі сельгаскаледж), Дзяніс Кандратаў і Сяргей Спірыдонаў (абодва — СВК “Калгас “Свярдлова”); у дзяўчат — Вольга Макаронак (Жыліцкі сельгаскаледж), Вольга Каранкевіч (раённы вузел паштовай сувязі), Людміла Юхноўская (СВК “Чырвоны баец”).
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, якія прадаставілі райкам прафсаюза работнікаў АПК, прафсаюзы работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, аддзела адукацыі райвыканкама, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.
Пасля лыжных гонак жадаючыя маглі паспрачацца ў дартсе, падняцці гіры, перацягванні каната.
Тых, хто крыху замерз, запрашалі пагрэцца да кастра. Гарачы чай і каву прапаноўвалі ў палатцы райспажыўтаварыства. Баявы дух удзельнікаў падмацоўвалі вясёлымі музычнымі кампазіцыямі культработнікі.
А арганізатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама, фізкультурна-спартыўны клуб.
Далучайцеся, шаноўныя кіраўчане і сяльчане, да новых масавых стартаў і спаборніцтваў!
Наталля ХАДАКОВА,
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024