“Сядзеш і проста націскаеш на педаль…”

“Сядзеш і проста націскаеш на педаль…”

velo

Словы гэтай вядомай песні аб веласіпедыстах, якой калісьці даў жыццё ВІА “Поющие гитары”, вельмі актуальныя для кіраўчан: як вядома, тут “все куда-то колесят”, едуць на работу, у школу, магазіны і па іншых справах. Увогуле наш райцэнтр з-за вялікай папулярнасці веласіпеда ў наро-дзе называюць другім Шанхаем і маюць на гэта рацыю — цяжка тут знайсці чалавека, які б “не изведал всех достоинств колеса…” І гэта добра:  акрамя таго, што веласіпед — экалагічны транспарт, да таго ж эканомны, а язда на ім дадае здароўя і добрага самаадчування.І невыпадкова наш правінцыяльны гарадок выхаваў славутых зорак веласпорту Беларусі, якія дабіваюцца поспехаў на прэстыжнейшых спаборніцтвах. Варта нагадаць выхаванцаў аддзялення веласпорту ДЮСШ Вольгу Масюковіч і Рамана Цішкова, якія зараз займаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі і ўключаны ў алімпійскую зборную каманду Беларусі, якая рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года ў  Бразіліі.
Лагічна, што ўзнікла ідэя правядзення раённай акцыі “На веласіпе-дзе — за здароўем!”, якую ініцыіраваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і падтрымалі члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна, кіраўчане, моладзь (яна да таго ж правяла ў межах акцыі свой конкурс “Моладзь — за здароўем на веласіпе-дзе!”).
І ўсё гэта, як паведамляў “Кіравец”, вылілася ў агульную акцыю, прысвечаную закрыццю веласіпеднага сезону: на двухколавыя машыны села больш 120 чалавек, ажыццявіўшы масавы заезд па вызначаным маршруце па вуліцах Кіраўска, які склаў 5 кіламетраў.
Гэта сапраўды было відовішчна, уражальна, азарт і імпэт удзельнікаў зашкальвалі. Многія веласіпеды былі па-святочнаму ўпрыгожаны флажкамі, шарамі, кветкамі і стужкамі.
Удзел у заездзе прыняў  памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў.
Перад стартам, падчас урачыстага адкрыцця заезду, якое адбылося на гарадскім стадыёне, Максім Рыжанкоў адзначыў, што вельмі рады прыняць удзел у гэтым практычна сямейным мерапрыемстве, паколькі для Кіраўска веласіпед — сямейны транспарт. А ўвогуле па задумцы і арганізацыі —  гэта свята веласіпеднага спорту. Ён пажадаў прысутным, каб заўжды жылі ў руху, а фізкультура і спорт займалі ў жыцці значнае месца. Можа быць, не вялікі спорт, але вялікі па ўздзеянні на здароўе, самаадчуванне, падкрэсліў памочнік Прэзідэнта і выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёна за ўвагу і падтрымку, якія аказваюцца спорту і фізічнай культуры, іх усебаковаму развіццю.
На паспяховы старт і ўдалы фініш заезду натхніў яго ўдзельнікаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. На Магілёўшчыне наш раён — практычна адзіны, дзе настолькі шырока замацавалася традыцыя выкарыстання ў штодзённым жыцці такога цудоўнага віду транспарту, як веласіпед, адзначыў старшыня райвыканкама. І пажартаваў: сярод дзвюх асноўных версій аб узнікненні ў свеце веласіпеда, напэўна, ёсць і след з мясцін, дзе сёння размешчаны наш раён.
Уладзімір Піскіжаў звярнуўся з заклікам, каб падчас гэтага заезду і ўвогуле, знаходзячыся на дарогах на веласіпедзе, кіраўчане заўжды захоў-валі Правілы дарожнага руху, бераглі сваё жыццё і здароўе, уласным прыкладам вучылі падрастаючае пакаленне таму, што гэтым транспартам можна карыстацца бяспечна і з карысцю  для здароўя.
Найлепшыя пажаданні выказаў прысутным майстар спорту СССР, суддзя вышэйшай катэгорыі, ветэран веласіпеднага спорту Уладзімір Бяляўскі. Ён таксама — нязменны галоўны суддзя Мемарыялу Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоў-скага —  спаборніцтваў па веласпорце рэспубліканскага ўзроўню. На тэрыторыі нашага раёна прайшло ўжо 45 Мемарыялаў! Уладзімір Сцяпанавіч прапанаваў стварыць на Кіраўшчыне клуб аматараў і прыхільнікаў веласіпеда, і прапанова была сустрэта шчодрымі апладысментамі ўдзель-нікаў акцыі.
Быў дадзены старт заезду: калону веласіпедыстаў узначалілі Максім Рыжанкоў, Уладзімір Піскіжаў, в.а. начальніка ўпраўлення  спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Віктар Сцяпанаў. Хоць перад стартам было адзначана, што гэта не спаборніцтвы, а проста заезд, азарт, прыўзняты настрой удзельнікаў і ўменне валодаць веласіпедам выклікалі жаданне паказаць добрую скорасць. І калона ў      суправаджэнні ДАІ хутка імчала па вуліцах Кіраўска, прыцягваючы ўсеагульную ўвагу. Гэтай акцыяй людзі, займаючыя розныя пасады, прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў галасавалі за здаровы лад жыцця!
А на фінішы райспажыўтаварыства частавала веласіпедыстаў гарачым чаем з пячэннем.
Журналісты “раёнкі” пасля заезду не маглі не пацікавіцца ў яго ўдзельнікаў уражаннямі.
Максім Рыжанкоў адзначыў, што настрой у яго выдатны. Любоў да веласіпеда з’яднала шмат кіраўчан, ва ўсіх — усмешкі на тварах, адчуваецца, што людзі прымаюць       удзел у акцыі па закліку сэрца. Па словах Максіма Рыжанкова, яму спадабалася, што на свяце шмат дзяцей, і сталых людзей нямала. Ён выказаў перакананасць у тым, што такіх мерапрыемстваў павінна быць як мага больш і ў гарадах, і ў раёнах. Іншае пытанне, што не ўсюды іх кіраўнікі гатовы падтрымаць падобную ідэю не толькі арганізацыйна, але і далучыцца самім, паказаць прыклад, як старшыня Кіраўскага райвыканкама. Каб такіх кіраўнікоў было больш, фізкультура і спорт у нашай краіне атрымалі б яшчэ большае развіццё, канстатаваў памочнік Прэзідэнта.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч падкрэсліла ў нашай размове, што яе  здзівіла наяўнасць ва ўдзельнікаў заезду самых розных веласіпедаў: ад рарытэтных, яшчэ з савецкіх часін, да суперсучасных. І асабліва парадавала, што адгукнуліся на акцыю людзі самых розных узростаў: сапраўды, кіраўчан не трэба ўгаворваць сесці на веласіпед, гэта іх стыль жыцця.
Што датычыцца рарытэтных веламашын. Напрыклад, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Аляксандр Ткачоў паведаміў, што прымаў удзел у заездзе  на веласіпедзе айчыннай вытворчасці, які яму падарылі бацькі, калі ён быў у 7 класе. Больш трыццаці гадоў веласіпед на хаду!
“Узроставымі” імпартнымі веласіпедамі здзівілі прадстаўнік раёна газазабеспячэння Сяргей Лазаковіч і бухгалтар райспажыўтаварыства Святлана Печань: у першага быў двухколавы сябар вытворчасці Husqvarna, у другой — Sparta.
Уладзімір Піскіжаў выказаў пажаданне, каб яшчэ больш людзей, якія любяць такі транспарт, як веласіпед, актыўна карысталіся ім, далучыліся ў наступным годзе да ўдзельнікаў раённай акцыі.
Засталося завяршыць гэтыя нататкі радкамі з той жа песні, якой мы іх пачыналі: “Солнце на спицах, синева над головой, ветер нам в лица, обгоняем шар земной. Ветры и версты, убегающие вдаль, сядешь и просто нажимаешь на педаль…”.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024