“Радасць ад руплівай працы напаўняе шчасцем нашы дні!”

densx

Па склаўшайся добрай традыцыі напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК на сцэне раённага Дома культуры адбылося святочнае мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі гэтай вядучай галіны народнай гаспадаркі раёна.
На свяце прысутнічала кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці: дырэктар РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, упаўнаважаны прадстаўнік  Магілёўскага аблвыканкама па Кіраўскім раёне Аляксандр Саханенка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Мікалай Калтуноў і Алена Шамаль, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Эдуард Жэмайціс.
Зала шчырымі апладысментамі  вітала Герояў Сацыялістычнай Працы, ардэнаносцаў — ім былі ўручаны сувеніры і кветкі.
…Гучыць лірычная музыка. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах выносяць вялікі вянок з каласоў, а ў цэнтры — духмяны каравай. Гэты святочны каравай ураджаю 2013 года ад усіх працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці Кіраўшчыны ўручаецца старшыні райвыканкама Уладзі-міру Піскіжаву.

У сваёй прамове Уладзімір Піскіжаў падкрэсліў, што аграрная галіна ў нашым раёне, як і ў Рэспубліцы Беларусь, мае слаўную гісторыю і працягвае дынамічна развівацца, нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца ў апошнія гады. І ў бягучым годзе працаўнікі аграпрамысловага комплексу Кіраўшчыны ў чарговы раз супрацьпаставілі ня-простым пагодным і эканамічным умовам сваё прафесійнае майстэрства і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт.
Старшыня райвыканкама назваў  асобныя вынікі работы сельгасарганізацый  раёна з улікам таго, што сельскагаспадарчы год яшчэ не завершаны.
Адзін з адметных момантаў сёлетняга жніва — той, што яно стала самым масавым у гісторыі раёна па колькасці збожжаўборачных экіпажаў, маючых на сваім рахунку 1 тыс. т і больш намалочанага збожжа, і вадзіцеляў, якія перавезлі такую ж колькасць збожжа ад камбайнаў. Гэта 34 экіпажы і 61 вадзіцель. А экіпаж СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе Івана Салановіча і Канстанціна Казакова намалаціў 4218,7 т збожжа, што дазволіла ім заняць 2-е месца ў абласным спаборніцтве сярод збожжауборачных экіпажаў у намінацыі “Вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур”, а рассветаўскі экіпаж у саставе Мікалая Дразда і яго сына Андрэя,  намалаціўшы 3131,1 т збожжа, заняў у абласным спаборніцтве 3-е месца.
Работнікі, занятыя ў жывёлагадоўлі, працягваў пералік поспехаў нашых аграрыяў, адзначыў Уладзімір Піскіжаў, другі год запар дэманструюць высокі ўзровень вытворчасці, што дазволіла раёну па выніках работы гэтай галіны за 9 месяцаў увайсці ў дзесятку лепшых раёнаў рэспублікі.
У гэтым годзе трое нашых землякоў удастоены вышэйшых дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу значны ўклад у развіццё АПК: старшыня СВК “Чырвоны баец” Аляксандр Серакоў і трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў узнагароджаны ордэнам Пашаны, аператар машыннага даення КСУП “Жылічы” Ніна Ляўковіч — медалём “За працоўныя заслугі” —  іх прыклад дастойны павагі і падражання.
Пражыты перыяд бягучага года стаў па многіх напрамках выніковым, але, адзначыў кіраўнік раёна, мы не павінны спыняцца на дасягнутым. Важнейшая для аграрыяў задача —  забеспячэнне ў найкарацейшыя тэрміны  самаакупнасці гаспадарак і выхад іх на самафінансаванне. Дынамічнаму развіццю аграрнага сектара  павінна паслужыць тэхналагічнае абнаўленне вытворчасці, удасканаленне метадаў гаспадарання і кіравання. Задача няпростая, але, на думку старшыні райвыканкама, выканальная: у раёне дастаткова рэзерваў, каб настроіць аграрную галіну на інтэнсіўную работу ва ўмовах сусветнага харчовага рынку.
У межах Года беражлівасці ў раёне рэалізуецца план комплексных мер па скарачэнні затрат на вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі. Іх укараненне ўжо дазволіла атрымаць эканамічны эфект у памеры больш 5 млрд. рублёў.
Аграрыі раёна не ў поўнай меры выходзяць на запланаваныя параметры па мадэрнізацыі,   падкрэсліў Уладзімір Піскіжаў. З 22 аб’ектаў сельскай гаспадаркі толькі на 13 пачаты работы, што не дазволіла дасягнуць плануемай выручкі на аднаго працуючага ў памеры 25,6 тыс. долараў ЗША, на сёння маем толькі 17,1 тыс.долараў.
Гаворачы аб рэалізацыі праграмы “Малако” і ходзе рэканструкцыі малочна-таварных ферм,  кіраўнік раёна паставіў задачу ў кароткія тэрміны завяршыць будаўнічыя работы на ўсіх пачатых будаўніцтвам 8 МТФ. Але, падкрэсліў ён, гэта толькі першая і не самая складаная частка стаячых перад намі задач. Куды больш складаная задача —  як накарміць сытую карову і атрымаць на новым комплексе ўдой не менш 6 тыс. літраў малака ад кожнай рагулі:  у іншым выпадку не  акупіц-ца будаўніцтва. Па ацэнках спецыялістаў, адзначыў Уладзімір Піскіжаў, у нашым раёне генетычны патэнцыял каровы ў сярэднім складае 7700 кг малака ў год. Такім чынам, задача бачыцца ўпаўне рэальнай і выканальнай.
Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу прысутных кіраўнікоў на неабходнасці вырашэння задачы карэннай змены псіхалогіі работніка, занятага ў сельскай гаспадарцы — яго адносін да даручанага ўчастка работы і да свайго прадпрыемства. У сельгасарганізацыях рэспублікі нямала прыкладаў такога падыходу да работы персаналу, калі работнік выкладваецца не на 100, а на 200 працэнтаў, каб утрымацца на сваім рабочым месцы. У нашым раёне такім прыкладам з’яўляецца СГФ “Чыгірынка”.
Старшыня райвыканкама выказаў меркаванні аб павышэнні прэстыжу работы ў сферы сельскай гаспадаркі.
Асаблівую ўдзячнасць у сваёй прамове на свяце ён выказаў ветэранам сельгасвытворчасці, якія вынеслі на сваіх плячах шмат цяжкасцей і сёння карыснай парадай, а калі патрэбна, — і справай дапамагаюць аграрыям раёна.
Па даручэнні Магілёўскага аблвыканкама аграрыяў раёна павіншаваў са святам дырэктар РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Саханенка і пажадаў прымнажаць свае дасягненні.
Аляксандр Саханенка ўручыў узнагароды лепшым працаўнікам. За поспехі ў абласным спаборніцтве сярод збожжаўборачных экіпажаў: Дыплом 2-й ступені Магілёўскага аблвыканкама — экіпажу СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Канстанціна Казакова, Дыплом  3-й ступені — рассветаўскаму экіпажу ў саставе старшага камбайнера Мікалая Дразда і камбайнера Андрэя Дразда.
Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны энергетык СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага  Віктар Іванец, Ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама — старшыня СВК “Калгас “Беларусь” Уладзімір Ядчанка і галоўны механік ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Святаслаў Русецкі, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў —  старшыня СВК “Калгас “Свярдлова” Анатоль Ланкуць,  Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама — галоўны аграном СГФ “Чыгірынка” Іван Мухін, начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу Таццяна Русецкая, начальнік філіяла РУСВП  па племянной справе “Магілёўскае дзяржплем-прадпрыемства” Галіна Шкрабава, трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўск-лён” Міхаіл Харкоў.
З віншаваннямі да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў: ён завітаў з падарункам ад СП ААТ “Кровля”, якое раней узначальваў: уручыў кіраўніцтву СВК “Калгас “Свярдлова” пасведчанне на бязвыплатную дапамогу кровельным матэрыялам у колькасці 2 тыс. кв. м.
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Эдуард Жэмайціс выказаў словы віншаванняў і пажаданняў працаўнікам падсобнай гаспадаркі — СВК “Бераснёўскі” і ўсім аграрыям раёна.
Далей у цэнтры ўвагі былі работнікі аграпрамысловага комплексу раёна, якія вылучыліся ў штогадовым раённым спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва за 2013 год: старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў уручыў ім дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі.
Быць земляробам — значыць, аддаваць зямлі цеплыню сваіх рук, укладаць душу ў любімую справу: такіх людзей у нашым раёне нямала, на іх трымаецца сельскагаспадарчая вытворчасць. Адметна, што ў сельскай гаспадарцы працуе шмат моладзі, добрасумленнай, адказнай, якая дабіваецца высокіх паказчыкаў.
Далей былі ўзнагароджаны пераможцы раённага спабор-ніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў за 2013 год.
Вынікі ўказаных раённых спаборніцтваў былі надрукаваны на старонках раённай газеты “Кіравец”, і ўсе жыхары раёна мелі магчымасць пазнаёміцца з героямі сяўбы, жніва, іншых важных сельскагаспадарчых работ.
Эстафету ўшанавання лепшых працаўнікоў працягвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Яна выказала цёплыя словы віншаванняў і шчырых пажаданняў аграрыям і ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў галоўнаму аграному СВК “Калгас “Свярдлова” Юрыю Смятане за шматгадовую плённую работу ў сістэме АПК і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Шэраг прадстаўнікоў сельгасарганізацый быў заахвочаны прафсаюзам работнікаў АПК: старшыня райкама гэтага прафсаюза Віктар Ставер уручыў Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аператару машыннага даення СВК “Калгас “Беларусь” Наталлі Карповіч, Ганаровую грамату Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК — галоўнаму тэхнолагу вытворчага ўчастка “Сад” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Алене Юркавец, дыплом абкама — аператару машыннага даення КСУП “Жылічы” Тамары Кузьмянковай, падзяку — галоўнаму бухгалтару СВК “Калгас “Ніва” Джане Анісковіч.
Прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК аб’явіў па-дзякі галоўнаму эканамісту СВК “Добасна-агра” Марыі Пузевіч, кладаўшчыку ЗТАА Соф’і Кажамяка, лабаранту Жыліцкага сельгаскаледжа Таццяне Бурак, намесніку загадчыка МТФ “Двара-нінавічы” Але Салівон, узнагародзіў дыпломамі аператара машыннага даення РАПТЗ Жанну Кісель, трактарыста-машыніста ААТ “Кіраўск-лён” Андрэя Сакалоўскага, аператара машыннага даення СВК “Калгас “Свярдлова” Таццяну Шаболда.
Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яе старшыня Васіль Маркевіч уручыў каштоўныя падарункі старшыні прафсаюзнага камітэта КСУП “Жылічы” Зінаідзе Кісялёвай, намесніку дырэктара РАПТЗ Васілю Міхалапу, участковаму інспектару РАУС Уладзіміру Храмцову.
У зале ў гэты дзень былі выказаны ў адрас лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу раёна самыя шчырыя словы, для іх гучалі музычныя падарункі, апладысменты прысутных.
Цікавасць ва ўдзельнікаў свята і гасцей выклікала выстава прадукцыі сельгасарганізацый, перапрацоўчых прадпрыемстваў, райспажыўтаварыства, якая заняла фае другога паверха РДК. Тут традыцыйна было на што паглядзець, чаму падзівіцца і што прадэгуставаць.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.