Жыць і працаваць дастойна

Жыць і працаваць дастойна

Ruseck

Амаль 70 гадоў над нашай роднай Беларуссю мірнае неба. За гэты час ужо вырасла не адно пакаленне людзей, якія не бачылі і не зведалі жахаў вайны. Гады ліхалецця па-рознаму ўварваліся ў жыццё кожнага чалавека. Але агульнымі для ўсіх былі людскія пакуты і мільёны заўчасна абарваных жыццяў, незлічоныя матэрыяльныя страты, спаленыя гарады і вёскі…І сёння сярод нас жывуць тыя, у каго вайна забрала самую лепшую пару жыцця — дзяцінства. Сярод іх і кіраўчанін Мікалай Мікалаевіч Русецкі.
Нарадзіўся і вырас ён у в.Пацава Слабада ў маі 1930 года. Як і для многіх жыхароў нашай краіны, бесклапотныя гады яго дзяцінства скончыліся ў чэрвені 1941 года. Для яго, як і для тысяч іншых, кожны пражыты дзень успрымаўся ў той час як падарунак лёсу.
Аднойчы, халодным лістападаўскім днём 1943 года, братоў Мікалая і Васіля Русецкіх схапілі фашысты. Так яны апынуліся ў турме, дзе і знаходзіліся да чэрвеня 1944 года, калі наш раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасля вайны Мікалай скончыў 6 класаў і ў 1948 годзе, пасля заканчэння курсаў трактарыстаў-шафёраў, уладкаваўся на работу ў Кіраўскую МТС. Разам з іншымі сваёй руплівай працай узнімаў з руін разбураную фашыстамі народную гаспадарку.
У сакавіку 1951 года Мікалай быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. За тры гады службы зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным і адказным воінам. Прайшоў навучанне ў палкавой школе, атрымаў званне старшага сяржанта. Быў назначаны памочнікам камандзіра. Яго бацькі ад камандавання часці атрымалі шмат падзячных пісьмаў за выхаванне дастойнага грамадзяніна сваёй Айчыны.
Больш за 22 гады свайго працоўнага жыцця, да выхаду на заслужаны адпачынак, прысвяціў Мікалай Русецкі працы ў Кіраўскай райсельгасхіміі, дзе быў брыгадзірам трактарнай брыгады.
За добрасумленную і старанную працу Мікалай Мікалаевіч быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі “За доблесную працу” і “Ветэран працы”, а таксама шматлікімі ганаровымі граматамі раённых і абласных партыйных органаў, у тым ліку Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. На працягу 10 год Мікалай Русецкі з’яўляўся старшынёй таварыскага суда, а таксама членам раённага ка-мітэта народнага кантролю.
Са сваёй жонкай Нінай Пятроўнай яны пражылі больш за 48 год, аднак, на жаль, у 2002 годзе гаспадыні не стала. Разам яны выхавалі дзвюх дачок: Ларысу і Любоў. Акрамя таго, зараз радуюць дзядулю сваёй любоўю і клопатам тры ўнукі і тры праўнукі.
Усё сваё свядомае жыццё Мікалай Мікалаевіч Русецкі імкнуўся жыць і працаваць як дастойны грамадзянін сваёй краіны. Ён і зараз, нягледзячы на ўзрост, вядзе актыўную работу па патрыятычным выхаванні моладзі.
Рыгор КАГАН,
ветэран працы.  

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024