Запал бадзёрасці і выдатны настрой!

Запал бадзёрасці і выдатны настрой!

mila

Лёгкаатлетычны прабег “Навагодняя міля” для нашага раёна стаў ужо традыцыйным. Свой адлік ён вядзе з 1996 года і даўно з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай Кіраўшчыны спартыўнай.
Вось і сёлета напрыканцы снежня на плошчы імя Кірава сабраліся аматары фізкультуры і спорту, здаровага ладу жыцця. Усім жадаючым ад мала да вяліка было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў прабегу па дыстанцыях згодна вызначаных узроставых груп.  Для ўдзелу ў “Навагодняй мілі-2014”, арганізаванай аддзеламі адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, падалі заяўкі ?? прыхількаў здаровага ладу жыцця.
Па традыцыі Дзед Мароз са Снягуркай павіталі ўдзельнікаў навагодняга спаборніцтва, павіншавалі з надыходзячым новым годам і далі старт спартыўнаму святу.
Першымі стартавалі рабяты ва ўзросце ад 14 да 15-ці гадоў. Юныя бегуны ў суправаджэнні аўтамабіля Дзяржаўтаінспекцыі пачалі пакараць дыстанцыю. Найбольш паспяхова яе пераадолелі Мікіта Суднікаў, Станіслаў Сямёнаў і Яўген Бяляўскі, якія занялі адпаведна 1, 2 і 3-е месцы, сярод дзяўчынак — Вікторыя Рыбакова, Аксана Салаўёва, Вераніка Русецкая.
Ва ўзроставай групе 16-17 гадоў прызавыя месцы сярод удзельнікаў размеркаваліся наступным чынам: Уладзіслаў Бацюня (1 месца), Сяргей Румінскі (2 месца) і Уладзіслаў Міхайлюк (3 месца). Сярод дзяўчынак лепшыя вынікі — у Веры Камінскай, Ганны Слабуковай і Наталлі Раўкоўскай.
У наступнай узроставай катэгорыі — 18-29 гадоў першынстваваў Аляксей Бычкоў, на 2 і 3 месцах адпаведна — Андрэй Харытонаў і Уладзіслаў Стэфаненка, у прадстаўніц цудоўнай паловы першая прыступка п’едэсталу гонару дасталася Ганне Алісеенка, другая — Ліліі Цэд і і трэцяя — Таццяне Каралёвай.
Перамогу ва ўзроставай групе 30-39 год святкавалі сярод мужчын — Васіль Цітарэнка, Сяргей Лыбзікаў і Яўген Пішчалін, у жанчын — адзіная прадстаўніца Алена Шалыгіна.
Наступнымі на старт выйшлі прадстаўнікі ва ўзросце 40-49 год: першае месца ў мужчын — у Андрэя Бяляўскага, у жанчын — у Святланы Смайлавай.
Сярод самых старэйшых удзельнікаў лёгкаатлетычнага прабегу — ва ўзросце 55 гадоў і старэй самымі хуткімі і спрытнымі аказаліся Уладзімір Цішкоў (1 месца) і Алег Тараканаў (2 месца), у жанчын — Кацярына Яскевіч.
Усе пераможцы “Навагодняй мілі-2014” былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. А каб падмацаваць свае сілы пасля спаборніцтваў, ім былі прапанаваны гарачы чай з навагоднім тортам, якімі ўдзельнікаў прабегу частавалі ў раённым Доме культуры.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024