Афган — частка нашага лёсу

Афган — частка нашага лёсу

safronov

Напярэдадні 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана мы сустрэліся са старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыем САФРОНАВЫМ і папрасілі расказаць аб пачуццях, якія ў гэтыя дні валодаюць ім, аб рабоце арганізацыі, якую ён узначальвае:

— Заўтрашняя дата адметная для кожнага, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, а дакладней, у розныя перыяды дзесяцігадовай афганскай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на далёкай спякотнай зямлі, выконваючы свой воінскі абавязак і прысягу.
Безумоўна, у гэтыя дні найбольш адчувальныя для душы ўспаміны аб тых неспакойных днях і начах, больш востра адчуваецца боль ад страты баявых сяброў, якія трапілі на Радзіму ў цынкавых трунах на “чорных цюльпанах”, і радасць за тых, хто застаўся жывым, што 15 лютага 1989 года апошні савецкі салдат пакінуў афганскую зямлю, перасекшы на бронетранспарцёры мост Дружбы праз раку Аму-Дар’ю, па фарватару якой праходзіць граніца з Афганістанам: чыім бы гэты воін ні быў сынам, мужам, братам — ён застаўся жывым!
З мірнага жыцця трапілі ў полымя вайны многія хлопцы з Кіраў-шчыны. Трое з іх загінулі: гэта Пётр Петрусевіч, Віктар Шумілаў, Аляксандр Ядлоўскі — вечная ім памяць!
З мэтай падтрымкі сем’яў загінуўшых і вярнуўшыхся з афганскай вайны, удзельнікаў ліквідацыі лакальных канфліктаў у іншых краінах, а таксама патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў 1987 годзе была створана раённая арга-нізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая тады налічвала 66 чалавек. Адной са значных яе спраў стала садзейнічанне ў будаўніцтве шматкватэрнага дома для воінаў-афганцаў па вул.Валадарскага. Як юрыдычная структура, наша ветэра-нская арганізацыя была зарэгістравана ў 1991 годзе. Узначаліў яе тады Барыс Карпенка.
Зараз членамі раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане з’яўляюцца 25 чалавек, у раёне пражываюць 62 былыя воіны-інтэрнацыяналісты, а агульная колькасць тых, хто прымаў удзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў у розных краінах — больш 80-ці. Восем чалавек пакінулі гэта жыццё пасля 1989 года, гэта Валерый Гузялевіч, Міхаіл Краўчанка, Сяргей Макаранка, Мікалай Нікадзімаў, Сяргей Пятроў, Аляксандр Сенчанкоў, Валерый Чыканаў, Сяргей Шуфелеў. Мы заўжды памятаем аб іх.
Актыўна праводзяць патрыятычную работу з вучнямі, моладдзю члены нашай арганізацыі Уладзімір Перадня, Уладзімір Ляскоў, Юрый Каган, Барыс Карпенка, Вадзім Смірноў і іншыя.
У правядзенні гэтай работы, розных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці цесна супрацоўнічаем з райвыканкамам, райваенкаматам, раённымі арганізацыямі ветэранаў вайны і працы, ГА “БРСМ”, а таксама з арганізацыямі ветэранаў вайны ў Афганістане з іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны.
У 2000 годзе ў райцэнтры быў устаноўлены памятны знак воінам-кіраўчанам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў, і з таго часу ўсталявалася традыцыя штогод 15 лютага праводзіць мітынг з удзелам былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскасці, моладзі.
У гэты дзень мы таксама ўскладаем на магілы загінуўшых воінаў-афганцаў вянкі і кветкі, наведваем іх бацькоў, родных. Пры неабходнасці дапамагаем сем’ям загінуўшых і без “прывязкі” да памятных дат, проста ад душы.
Напярэдадні 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана з дапамогай прадпрымальнікаў мы падрыхтавалі прадуктовыя наборы, якія ўручым сем’ям загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Час даўжынёй у чвэрць стагоддзя расставіў усё на свае месцы, адвергнуў напады і домыслы аб той вайне, вызначыў ролю ўдзельнікаў канфлікту ў Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты — дастойныя нашчадкі слаўных гераічных традыцый Савецкай Арміі. У салдат Вялікай Айчыннай вайны мы перанялі такія якасці, як вернасць воінскаму абавязку, воінскай прысязе, мужнасці. І наша галоўная задача — перадаць слаўныя гераічныя традыцыі маладому пакаленню.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024