Падрыхтоўка сельгастэхнікі — адказная задача

Падрыхтоўка  сельгастэхнікі —  адказная задача

rupor1

На базе нашага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2014 года. Перад аграрыямі краіны пастаўлена актуальная задача – своечасова адрамантаваць тэхніку, каб потым, падчас правядзення сельгасработ, не траціць на гэта дарагі час.

У  мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на чале з першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанідам Марынічам, Міністэрства прамысловасці, “Белаграсэрвісу”, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, кіраўнікі маторарамонтных заводаў і спецыялізаваных прадпрыемстваў, прадстаўнікі заводаў-вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, намеснікі начальнікаў раённых упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання па механізацыі, а таксама дырэктары раённых арганізацый аграсэрвісу, усяго больш за 280 чалавек.
Цікавай і насычанай была практычная частка семінара. Першым аб’ектам наведвання стала ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Тут удзельнікі семінара пазнаёміліся з вытворчай базай прадпрыемства, наведалі дылерскі цэнтр, рамотныя майстэрні, паназіралі за правядзеннем работ па тэхнічным абслугоўванні энерганасычаных трактароў. Аб тым, як тут арганізаваны рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, яе вузлоў і агрэгатаў расказаў дырэктар райаграпрамтэхзабеспячэння Мікалай Чаранкоў.
З навінкамі сельгастэхнікі, перавагах і недахопах пры правядзенні палявых работ прысутных пазнаёміў дырэктар вучэбнага цэнтра аблсельгасхарчу кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі.
Наступным пунктам прыпынку і агляднай экскурсіі стаў машынны двор СВК “Бераснёўскі”. Яго дырэктар Пётр Усатый коратка пазнаёміў удзельнікаў семінара з вытворчай базай сельгаскомплексу, госці наведалі рамонтную майстэрню, агледзелі машына-трактарны парк гаспадаркі.
Асаблівую зацікаўленасць у дэлегацыі выклікала наведванне біягазавай устаноўкі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Аб прынцыпах яе работы, эканамічнай эфектыўнасці і магутнасці расказаў старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Багель.
Пасля заканчэння практычнай часткі семінара на базе Мышкавіцкага СДК адбылося плянарнае пасяджэнне, на якім былі разгледжаны пытанні своечасовага і якаснага рамонту і абслугоўвання сельгастэхнікі, яе гатоўнасці да правядзення вясенне-палявых работ, а таксама нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю.
Адно з разгледжаных пытанняў тычылася аховы працы і задач па праду-хіленні траўматызму людзей падчас правя-дзення палявых работ.
Зразумела, што ніякія дасягненні не вартыя самага дарагога — чалавечага жыцця. Таму, як ад-значалася, асаблівую ўвагу трэба звярнуць на прафілактыку п’янства і алкагалізму, недапушчэнне няшчасных выпадкаў. Толькі адказным людзям можна даверыць складаную сучасную тэхніку і матэрыяльныя каштоўнасці, і за гэтым павінен ажыццяўляцца строгі кантроль.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў да 25 сакавіка неабходна адрамантаваць не менш 93% сельскагаспадарчай тэхнікі для правя-дзення вясенне-палявых работ, да 15 мая — для нарыхтоўкі кармоў і да 20 чэрвеня — для ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, а таксама першаснай апрацоўкі збожжа.
Як адзначыў падчас пасяджэння першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, у бягучым годзе ў сувязі з цёплым надвор’ем вясенне-палявыя работы могуць распачацца значна раней, у сувязі з чым рамантаваць і рыхтаваць тэхніку да сяўбы неабходна больш хуткімі тэмпамі. Для гэтых мэт з рэспубліканскага бюджэту выдаткаваны грашовыя сродкі.
Да ведама прысутных была даведзена інфармацыя аб выніках маніторынгу па аднаўленні сельгастэхнікі, які правялі спецыялісты Глаўка механізацыі, РА “Белаграсэрвіс” і Беларускай машынавыпрабавальнай станцыі ў гаспадарках Пастаўскага, Пінскага, Столінскага, Глубоцкага, Жлобінскага, Рагачоўскага і Любанскага раёнаў. Як аказалася, амаль ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах не вытрымліваюцца графікі рамонту тэхнікі, адсутнічаюць запасныя часткі. Але некаторыя гаспадаркі, скажаючы справаздачнасць, адрапартавалі аб высокай гатоўнасці сельгасмашын да палявых работ. Прычына ва ўсіх адна — дэфіцыт грашовых сродкаў і несвоечасовасць разлікаў.
Пытанне забеспячэння гаспадарак падчас правядзення сельгас работ гаруча-змазачнымі матэрыяламі заўсёды адно з найбольш актуальных. Не менш актуальным з’яўляецца і рацыянальнае расходванне ГЗМ і значную дапамогу ў гэтым аказвае ўкараненне і выкарыстанне GPS-маніторынгу за машына-трактарным паркам гаспадарак. Менавіта аб эфектыўнасці выкарыстання спутнікавага кантролю за расходам ГЗМ расказаў старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель. Прыведзеная ім інфармацыя выклікала ў прысутных жывы інтарэс і зацікаўленасць. Асабліва ўразіў эканамічны эфект ад укаранення гэтай сістэмы: эканомія ГЗМ склала 21%. Прысутным было прапанавана ўзяць на заметку станоўчы вопыт “рассветаўцаў” у эканоміі ГЗМ.
Як адзначыў Леанід Марыніч, своечасовая і якасная падрыхтоўка ўсёй сельскагаспадарчай тэхнікі – адказная задача. Да яе паспяховага вырашэння павінна быць прыцягнута пастаянная ўвага інжынерна-тэхнічных работнікаў, кіраўнікоў гаспадарак. Гэта дасць магчымасць вясенне-палявыя работы правесці ў сціслыя тэрміны і пры высокай якасці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024